«Размінуцца было немагчыма». Ціханоўская ў ААН перасеклася з афіцыйнай беларускай дэлегацыяй — вось што было далей
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


З 22 да 27 верасня ў Нью-Ёрку праходзіць 79-я сесія Генеральнай Асамблеі ААН. У мерапрыемстве ўзяла ўдзел лідарка дэмакратычных сіл Беларусі Святлана Ціханоўская. Афіцыйны Мінск прадстаўлялі чальцы Савета Рэспублікі — экс-кіраўнік МЗС Сяргей Алейнік і былы міністр юстыцыі Сяргей Хаменка. «Люстэрка» вырашыла даведацца, ці перасякаліся падчас Генасамблеі дарогі дзвюх дэлегацый. Расказваем, ці ўдалося ім пагаварыць.

Светлана Тихановская на Генеральной Ассамблее ОНН, Нью-Йорк, США, 25 сентября 2024 года. Фото: пресс-служба Светланы Тихановской
Святлана Ціханоўская на Генеральнай Асамблеі ААН, Нью-Ёрк, ЗША, 25 верасня 2024 года. Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай

Дарогі дэмакратычнай лідаркі Беларусі і чальцоў верхняй палаты беларускага парламента на Генасамблеі перасякаліся некалькі разоў, расказаў дыпламатычны дарадца Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі.

— На кантакт дэлегацыя Лукашэнкі не пайшла, хоць мы і былі адкрытыя для гэтага, — расказаў «Люстэрку» Кучынскі. — Апошні раз мы бачыліся, калі яны (Алейнік і Хаменка. — Заўв. рэд.) спускаліся эскалатарам, а Святлана Ціханоўская падымалася. Размінуцца было немагчыма.

Як кажа Кучынскі, Ціханоўская павітала афіцыйных беларускіх парламентарыяў.

— Святлана сказала ім «Жыве Беларусь!», а яны ў адказ ухмыльнуліся, адвярнуліся і паехалі далей уніз, — са смехам кажа Кучынскі.

Афіцыйны тэлеграм-канал Святланы Ціханоўскай піша, што падчас Генеральнай Асамблеі ААН палітык сустрэлася з лідарамі і кіраўнікамі МЗС больш чым 40 краін.

Пра дыпламатычныя поспехі прадстаўнікоў афіцыйнага Мінска вядома мала — дзяржаўнае тэлебачанне толькі паведаміла пра выступ з афіцыйнай трыбуны ААН намесніка старшыні Савета Рэспублікі Сяргея Хаменкі.

Чытайце таксама