Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  2. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  3. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  4. Вырашылі праверыць інфармацыю ад BYPOL і паспрабавалі ўладкавацца ў дзяржарганізацыі з подпісам за Бабарыку. Расказваем, што з гэтага выйшла
  5. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  6. Эксперты проанализировали вчерашнее согласие Путина на прекращение огня, но «с нюансами» — вот их выводы
  7. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  8. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  9. Троллейбусная сеть Минска — крупнейшая в мире. Почему от этого транспорта отказываются во многих странах, несмотря на экологичность?
  10. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  11. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  12. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  13. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  14. Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
Читать по-русски


Візіт у цырульню ператварыўся ў расчараванне і вы незадаволеныя вынікам, хоць выразна тлумачылі майстру свае пажаданні? Заўтра ў вас важны дзень, а вам страшна зірнуць на сваё адлюстраванне? Калі ўсё сапраўды дрэнна і салон вас падвёў, можна звярнуцца ў суд. Менавіта так зрабіла адна жыхарка Магілёва, якой сапсавалі прычоску. Ці ўдалося ў выніку атрымаць годную кампенсацыю за страчаныя час і нервы? Бо давесці справу да канца не так і проста. Расказваем, чым усё можа скончыцца, на рэальным прыкладзе з банка судовых рашэнняў.

Парикмахерская. Фото: TUT.BY
Цырульня. Фота: TUT.BY

Магілёўская пенсіянерка Раіса (імя выдуманае) прыйшла ў адну з цырульняў з простай просьбай. Ёй трэба было падрэзаць канцы валасоў, не змяняючы пры гэтым формы прычоскі (у яе было карэ, падоўжанае спераду, то-бок карацейшыя валасы ля патыліцы плаўна пераходзяць у даўжэйшыя ля твару). Раіса папрасіла майстра зрэзаць 2−3 см па ўсёй акружнасці галавы, так, каб валасы засталіся трохі вышэй за плячы. Пры гэтым жанчына падкрэсліла: занадта шмат не здымаць, даўжыня мусіць быць не вышэйшая за ніжні пункт твару — і паказала рукой, правёўшы па падбароддзі.

Майстар узялася за стрыжку: намачыла валасы з пульверызатара, расчасала — і пачала падрэзаць, пачынаючы з патыліцы, у адзін прыём, не адрываючы нажніц. Тое, што яна вядзе зрэз па простай лініі, Раіса заўважыла, толькі калі ўбачыла нажніцы на сваёй шчацэ. Яна зразумела, што яшчэ адзін рух — і валасы ёй зрэжуць на ўзроўні верхняй губы. Жанчына спыніла цырульніцу і патлумачыла: падразаць валасы трэба не па ўзроўні патыліцы, дзе яны карацейшыя, а проста зняць 2−3 см па ўсёй даўжыні, ведучы зрэз нахілам — паралельна цяперашняй лініі прычоскі.

На гэта майстар заявіла, што ў такім выпадку гэта будзе не падразанне кончыкаў, а «крэатыўная стрыжка», якая каштуе даражэй — 11 рублёў (справа была ў 2022 годзе). Раіса згадзілася.

Скриншот судебного решения. Источник: банк судебных решений на pravo.by
Скрыншот судовага рашэння. Крыніца: банк судовых рашэнняў на pravo.by

Хацелі адбіцца зніжкай

Сяк-так стрыжку скончылі, але ад выніку кліентка была ў шоку. Валасы аказаліся значна карацейшымі, чым яна хацела, ды яшчэ справа на 2 см карацейшымі, чым злева. Зрэз быў крывы. Ззаду пастрыглі так каротка, што агалілася зарослая патыліца. Словам, прычоска была цалкам сапсаваная. Раіса звярнулася да адміністратара салона з прэтэнзіяй на няякасную паслугу. Нягледзячы на гэта, адміністратарка заявіла: «Вам зрабілі крэатыўную стрыжку — калі ласка, аплаціце 11 рублёў».

У жанчыны ад такога стаўлення пачалася істэрыка. Бачачы гэта, адміністратарка не прыдумала нічога лепшага, чым «парадаваць» яе зніжкай, і паведаміла, што з яе, як з пенсіянеркі па ўзросце, возьмуць удвая менш — усяго 6 рублёў 50 капеек.

Раіса так расперажывалася, што «яе душэўны стан не дазваляў больш знаходзіцца ў цырульні». Яна заплаціла колькі сказалі, узяла чэк і выйшла. Прысеўшы на лаўку, жанчына доўга прыходзіла ў сябе, ёй давялося выпіць супакаяльнае, сардэчныя кроплі і таблеткі ад павышанага ціску. Яна патэлефанавала мужу — той прыйшоў і адвёў яе дадому.

Дайце кнігу скаргаў

У той жа дзень, крыху адышоўшы ад стрэсу, Раіса вярнулася ў цырульню і запатрабавала кнігу заўваг і прапановаў. Яе выдалі толькі пасля таго, як жанчына пачала выклікаць міліцыю. У кнізе Раіса пакінула заўвагу, што ёй няякасна аказалі паслугу па стрыжцы валасоў і ў дадатак маральна зняважылі, і запатрабавала захаваць запісы размоваў з майстрам і адміністратаркай да суда.

Неўзабаве прыйшоў адказ: цырульня адмовілася прызнаваць сваю памылку. Тады магіляўчанка зноў прыйшла ў салон, запатрабавала кнігу скаргаў і напісала ў ёй афіцыйную прэтэнзію: за няякасна выкананую паслугу яна патрабуе вярнуць выплачаныя 6,5 рубля і заплаціць ёй кампенсацыю за маральныя і фізічныя пакуты, якія прывялі да разладу здароўя, — 800 рублёў.

Калі магіляўчанка атрымала адказ на сваю прэтэнзію, з дня стрыжкі прайшло больш за чатыры месяцы. Прадстаўнікі цырульні заявілі, што паслуга была выкананая якасна, і нават прыклалі фота, зробленае ў дзень стрыжкі, дзе, на іх думку, зрэз выглядаў роўна, а патыліца не была аголеная.

«ТАА П. лічыць, што дзеянні супрацоўнікаў ні ў якім разе не былі скіраваныя на нанясенне маральных пакутаў, у сувязі з чым для задавальнення патрабаванняў Р. падставаў няма», — гаварылася ў адказе фірмы.

Выканкам спяшаецца на дапамогу

Раіса вырашыла не здавацца і давесці справу да канца. Яна звярнулася ў Магілёўскі гарвыканкам і падала заяву з просьбай скіраваць у яе інтарэсах пазоў у суд супраць цырульні.

Гэта не нейкі выключны выпадак, а механізм, карыстацца якім маюць права ўсе жыхары краіны. Згодна з арт. 43 закона «Пра абарону правоў спажыўцоў», на мясцовыя выканкамы ўскладзены, у прыватнасці, абавязак разглядаць звароты што да няякасных тавараў і паслуг. Часцей за ўсё выканкамы проста даюць адказы з тлумачэннем сітуацыі, але нярэдка дабіваюцца, каб патрабаванні спажыўцоў былі задаволеныя. Часам пасля такіх заяваў прадпрымальнікаў і юрыдычныя асобы штрафуюць. А часам выканкамы нават падаюць пазовы ў суд у інтарэсах грамадзян — так было і ў выпадку Раісы.

Выканкам сапраўды звярнуўся ў суд. У пазове гаварылася, што цырульня не дала Раісе поўнай інфармацыі пра стрыжку да яе пачатку, аказала паслугу няякасна, давялося дабівацца абароны сваіх правоў, звяртацца ў органы ўлады. Усё гэта ўдарыла па здароўі пенсіянеркі, яна перажыла маральныя пакуты. Пазоўнікі патрабавалі вярнуць ёй кошт паслугі (6,5 рубля) і выплаціць маральную шкоду ў памеры 800 рублёў.

Скриншот судебного решения. Источник: банк судебных решений на pravo.by
Скриншот судебного решения. Источник: банк судебных решений на pravo.by

Засталіся са стратамі

Суд адбыўся амаль праз год пасля няўдалай стрыжкі. Раіса пацвердзіла свае прэтэнзіі, паказала фота ў дзень паходу ў цырульню да і пасля стрыжкі. З улікам таго, наколькі зацягнулася ўся справа, жанчына павялічыла свае патрабаванні наконт кампенсацыі да 1000 рублёў. Прадстаўнікі цырульні не здаваліся і настойвалі на тым, што нармальна пастрыглі кліентку.

Вывучыўшы ўсе матэрыялы і азнаёміўшыся з фотаздымкамі, суд стаў на бок Раісы. Ён абавязаў цырульню вярнуць ёй кошт стрыжкі і выплаціць кампенсацыю. Аднак суму знізілі ў дзесяць разоў — магіляўчанка атрымала не тысячу, а ўсяго 100 рублёў.

У дадатак да гэтага на фірму наклалі штраф за тое, што яна адмовілася задаволіць патрабаванні спажыўца ў добраахвотным парадку, на этапе пісьмовай прэтэнзіі. Гэты штраф складае 100% задаволенай сумы пазову — у гэтым выпадку гэта было 106 рублёў 50 капеек, якія арганізацыі давялося выплаціць у мясцовы бюджэт. Спагналі з цырульні і судовую дзяржпошліну ў суме 296 рублёў.

Так праз непрафесійную працу майстра і адміністратаркі на стрыжцы коштам некалькі рублёў фірма страціла 509 рублёў — і гэта без уліку магчымых выдаткаў на юрыстаў.

Чытайце таксама