Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Даведаліся з непублічнага дакумента, колькі медыкаў не хапае ў Беларусі (і як чыноўнікі навучыліся хаваць гэтую лічбу)
  2. «Бондарава — тыповы хунвэйбін». Чаму ў Беларусі рэпрэсуюць прарасійскіх актывістаў?
  3. Кремль продолжает попытки рассорить США и Европу и не дать Трампу заключить договор с Украиной по добыче редкоземельных металлов — ISW
  4. Топ-5 першакрасавіцкіх розыгрышаў, якія ўдаліся занадта добра
  5. «Гэта дакладна быў Андрэй». «Люстэрку» паведамілі, што экс-мужа зніклай спікеркі КР і дзвюх яе дачок бачылі ў Нясвіжы, — паспрабавалі праверыць
  6. Похоже, мы узнали реальную численность населения Беларуси. И она отличается от официальной статистики
  7. Аказваецца, у СІЗА на Валадарскага былі віп-камеры. Расказваем, хто ў іх сядзеў і ў якіх умовах
  8. «Працаваць праз Zoom і іншыя „небеларускія“ рэсурсы будзе нельга». Чыноўнікі ўзяліся за яшчэ адну катэгорыю работнікаў — падрабязнасці
  9. Ці быў у зніклай Анжалікі Мельнікавай доступ да спісаў тых, хто данаціў НАУ, і іншай важнай інфармацыі? Даведаліся ў Паўла Латушкі
  10. У беларусов есть собственный русский язык? Вот чем он отличается от «основного» и что об этом говорят ученые
Читать по-русски


/

У мікрараёне Чыгуначны ў падмаскоўнай Балашысе (Расія) кілер параніў з пісталета Макарава з глушыцелем супрацоўніка Мінабароны РФ, піша The Moscow Times.

Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото: Reuters
Фота выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: Reuters

Нападнік не змог скончыць пачатае, бо ахоўнік ахвяры адкрыў агонь у адказ. У доме, побач з якім здарылася перастрэлка, прапісаныя як мінімум тры чалавекі, звязаныя з расійскім ВПК і сілавымі ведамствамі.

Спроба замаху адбылася ў мінулую сераду ў двары жылога дома на вуліцы Шостая ў ЖК «Вольгіна парк», калі мужчына, які падвергнуўся нападу, выходзіў з пад’езда. Як паведаміла крыніца ў праваахоўных органах РІА «Новости», невядомы ўсчаў страляніну ранняй раніцай, пасля чаго ўцёк.

Baza, Shot і Mash напісалі, што нападнік мэтаскіравана чакаў сваёй ахвяры ля пад’езда і адкрыў агонь, як толькі тая выйшла. Мяркуючы з відэа, пасля некалькіх стрэлаў у спіну пацярпелы пабег да прыпаркаванага ля пад’езда аўтамабіля, адкуль з’явіўся іншы мужчына з пісталетам і пачаў страляць у адказ. Кілер збег і, паводле інфармацыі тэлеграм-каналаў, уцёк на бэжавых «Жыгулях».