Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Неизвестные обратились к «Зеркалу», чтобы продвинуть выгодный пропаганде фейк. Но не учли несколько простых деталей — рассказываем
  2. ISW: Кремль хочет затянуть и подорвать переговоры о мире
  3. Дожди и даже мокрый снег! Рассказываем, чего ждать от погоды на следующей неделе
  4. СК ужо пагражае будучым удзельнікам замежных акцый да Дня Волі і паведамляе пра ператрусы па мітынгах 26 студзеня
  5. К чему привело тайное размещение ядерного оружия в другой стране: рассказываем, как самолет ВВС США сбросил атомную бомбу на Канаду
  6. Большая жесткая кровать и сало. Расспросили экс-чиновника о райдере Лукашенко в зарубежных поездках
  7. У МУС Беларусі пракаментавалі навіну пра збіццё расійскага стэндапера
  8. «Беларусскую зарплату я вспоминаю как кошмар». Педиатр ответила министру по поводу его громкого заявления о заработках медиков
  9. «Угрожают тюрьмой и преследованием». Стрижак рассказал о новой тактике силовиков, чтобы добраться до уехавших, — кто под угрозой
Читать по-русски


/

Пытанне тэрыторый будзе адным з самых складаных на перамовах. Калі заканчваць вайну па лініі судакранання, то Украіна атрымае новую Берлінскую сцяну. Пра гэта заявіў прэзідэнт краіны Уладзімір Зяленскі.

Президент Украины Владимир Зеленский на пресс-конференции в Киеве, 23 февраля 2025 года. Фото: Reuters
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі на прэс-канферэнцыі ў Кіеве, 23 лютага 2025 года. Фота: Reuters

«Хачу падкрэсліць абсалютна адкрыта — пытанне тэрыторый будзе самым складаным. Я гэта адчуваю, мы гэта разумеем, і гэта будзе для ўсіх нас выклік. І мы будзем максімальна абараняць Украіну ў гэтых пытаннях. Але нам будзе вельмі няпроста», — заявіў Зяленскі.

Ён паўтарыў, што Украіна юрыдычна ніколі не прызнае свае акупаваныя тэрыторыі расійскімі і «Трамп гэта выдатна разумее». Зяленскі заявіў, што найперш неабходна дамовіцца пра поўнае спыненне агню, потым ужо будзе актуальным пытанне тэрыторый. Тым не менш падчас тэлефоннай размовы з Трампам ён растлумачыў, што заканчваць вайну па лініі судакранання — не варыянт.

«Ёсць рэгіёны, ёсць гарады і мястэчкі, якія разрэзаныя той ці іншай кантактнай лініяй, і калі ў некаторых месцах вы будзеце пакідаць гэтую лінію, вы проста пакінеце гэтыя гарады ці мястэчкі без жыцця, ніхто не вернецца ў палову горада. І калі гэта адбудзецца з вялікімі нейкімі гарадамі, то гэта будзе Берлін. Я сказаў шчыра прэзідэнту Трампу: ці хочам мы Берліна? Ці хочам мы такіх многіх гарадоў? Я думаю, мы адзін аднаго зразумелі, што гэта не варыянт. Берлінская сцяна — гэта не варыянт», — расказаў Зяленскі.

Ён таксама заявіў, што верыць у магчымасць хуткага спынення агню.

«Што да хуткага спынення агню, я лічу, так, гэта магчыма зрабіць. Калі ёсць спыненне агню на месяц, на два месяцы — гэта акно магчымасцяў, калі можна скласці план і спрабаваць усімі сіламі ціснуць на любога, хто зрывае гэта, але можна скончыць вайну. Можа, тую ці іншую стадыю вайны, як мы кажам „гарачую стадыю“, яшчэ не пра ўсё дамоўлена, але можна скончыць вайну».

Украінскі прэзідэнт назваў тэлефонную размову з Трампам самай прадметнай за апошні час. Паводле яго, ніякага ціску ад Трампа падчас размовы не было і яна была б нават даўжэйшай, калі б не запланаваныя ў той дзень іншыя мерапрыемствы.

Уладзімір Зяленскі і Дональд Трамп размаўлялі 19 сакавіка. Са словаў прэзідэнта ЗША, гутарка прайшла «вельмі добра».

«Толькі што адбылася вельмі добрая тэлефонная размова з прэзідэнтам Украіны Зяленскім. Яна доўжылася каля гадзіны. Большая частка гутаркі грунтавалася на ўчорашняй размове з прэзідэнтам Пуціным, каб узгадніць запыты і патрэбы Расіі і Украіны», — адзначыў Трамп у сваёй сацыяльнай сетцы The Truth Social.

За дзень да гэтага адбылася тэлефонная размова амерыканскага лідара з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.

Размову з расійскім прэзідэнтам Трамп ахарактарызаваў як вельмі добрую і прадуктыўную.

Пазней Крэмль і Белы дом апублікавалі свае афіцыйныя паведамленні пра размову, у якіх эксперты і СМІ ўбачылі разыходжанні ў трактоўках важных пунктаў.