Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Это была сковородка, меня ударили ей по ягодицам». Поговорили с парой, которую на годы разлучили из-за фото с марша
  2. Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»
  3. «Наша Ніва»: Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яна была вызваленая па памілаванні
  4. Кремль настаивает, что переговоры надо вести на основании Стамбульских протоколов 2022 года — что хотели тогда (и сейчас) от Украины
  5. Улады хочуць запусціць чарговую базу звестак пра насельніцтва, да якой сілавікі атрымаюць кругласутачны доступ. Парламент зацвердзіў новаўвядзенне
  6. Неафіцыйным заданнем было «трахацца за радзіму». Расказваем пра цынічную аперацыю спецслужбаў, якая ламала жаночыя лёсы
  7. «Путин устраивает кровавые бани — это поменяло позицию Трампа». Автор книги о Зеленском в интервью «Зеркалу» — про переговоры в Турции
  8. Зяленскі прыляцеў у Анкару, Пуцін у Турцыю не паедзе, Трамп — не вызначыўся
  9. Навальніцы і замаразкі. Сіноптыкі расказалі пра неспрыяльныя з'явы, якія нас чакаюць
  10. Улады прыдумалі новаўвядзенне, здольнае адбіць у вас жаданне павышэння зарплаты
  11. Улады папросяць яшчэ дзевяць краін выдаваць беларусаў, якія расшукваюцца на радзіме
  12. Чыноўнікі працягваюць пазбаўляць магчымасці працаваць праз «палітыку». Яны вырашылі ўвесці абмежаванні для чарговых работнікаў
  13. Без песень Меладзэ і ў форме: як пройдуць выпускныя ў школах і дзіцячых садках
  14. «Трамп пралічыўся». Вядомы амерыканскі філосаф Фрэнсіс Фукуяма спрагназаваў, калі наступіць мір ва Украіне — пераказваем галоўнае
  15. Чыноўнікі хочуць павялічыць падатковую нагрузку. Каго гэта можа закрануць
  16. Пратасевіч расказаў, колькі зарабляе велакур'ер сэрвісу «Яндэкс.Ежа»
  17. «С точки зрения силовиков, работа — удобное место». Как сейчас задерживают «за политику» и кто в зоне риска — рассказываем
  18. Ёсць пенсійная праблема, якую сілавікі вырашылі для сябе ў 2020-м, хоць Мінпрацы «пратэставала». Іншым не так пашанцавала — яшчэ актуальная
Читать по-русски


Міністр аховы здароўя Саудаўскай Аравіі Фахд бен Абдэль Рахман Аль-Джаляджэль паведаміў, што падчас хаджу загінуў 1301 паломнік. У 83% з іх не было адпаведнай візы, таму ім давялося пераадолець вялікія адлегласці без магчымасці схавацца ад сонца. Памерлыя пахаваныя ў Мецы, перадае Associated Press.

Мусульманские паломники во время хаджа в Саудовской Аравии. 16 июня 2024 года. Фото: Reuters
Мусульманскія паломнікі падчас хаджу ў Саудаўскай Аравіі. 16 чэрвеня 2024 года. Фота: Reuters

Сярод загінулых — 660 егіпцян. Толькі 31 з іх меў права знаходзіцца ў краіне. Егіпет адклікаў ліцэнзіі 16 турагенцтваў, якія дапамагалі паломнікам несанкцыянавана заехаць у Саудаўскую Аравію. Сярод загінулых таксама 165 чалавек з Інданезіі, 98 — з Індыі і дзясяткі з Іярданіі, Туніса, Марока, Алжыра і Малайзіі. У большасці выпадках смерць наступіла ад фізічнага знясілення і абязводжвання на фоне экстрэмальнай спякоты.

Працэс апазнання загінулых зацягнуўся, бо ў многіх пры сабе не было дакументаў.

Яшчэ 95 паломнікаў знаходзяцца ў бальніцах.

Міністэрства аховы здароўя Саудаўскай Аравіі рэкамендавала паломнікам хавацца ад сонца, піць шмат вады і па магчымасці заставацца пад дахам у самыя гарачыя гадзіны. Аднак многія рытуалы хаджу, такія як абыход вакол святога каменя Каабы ў Мецы і абавязковае ўзыходжанне на гару Арафат, патрабуюць ад мусульман знаходжання днём пад пякучым сонцам. Тое, што многія паломнікі прыбылі на хадж нелегальна, без адпаведных дазволаў, таксама моцна абмяжоўвала іх доступ да медыцынскай дапамогі.

Нагадаем, раней паведамлялася пра больш чым 1000 загінулых у выніку паломніцтва ў Меку.

Хадж — паломніцтва мусульман у Меку. Сёлета хадж праходзіў з 14 да 19 чэрвеня. Тэмпература паветра ў Мецы ў гэтыя дні дасягала 52 °C. Паводле звестак уладаў Саудаўскай Аравіі, сёлета паломніцтва ў Меку здзейсніла 1,83 млн чалавек, з іх больш за 1,6 млн — замежнікі.