Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»
  2. «Старшим медсестрам угрожали уголовными делами за график дежурств». Что происходит в беларусском здравоохранении — рассказы с мест
  3. «Наша Ніва»: Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»
  4. «Зніклі ўсе абмежавальнікі». Навошта беларускія вайскоўцы спявалі на Краснай плошчы хвалебную песню пра Лукашэнку — меркаванне аналітыка
  5. Сустрэча завершаная — перамовы ўкраінскай і расійскай дэлегацый у Стамбуле доўжыліся каля дзвюх гадзін
  6. Пратасевіч расказаў, колькі зарабляе велакур'ер сэрвісу «Яндэкс.Ежа»
  7. «Я разумею пункт гледжання Пуціна». «Люстэрка» пабывала на выступе Барака Абамы ў Польшчы — расказваем
  8. Пресс-секретарь Путина рассказал, при каких условиях возможна его встреча с Зеленским
  9. «Трамп пралічыўся». Вядомы амерыканскі філосаф Фрэнсіс Фукуяма спрагназаваў, калі наступіць мір ва Украіне — пераказваем галоўнае
  10. Успехи на фронте для Путина важнее, чем экономические и социальные проблемы в России — эксперты
  11. «С точки зрения силовиков, работа — удобное место». Как сейчас задерживают «за политику» и кто в зоне риска — рассказываем
Читать по-русски


Financial Times піша, што Еўрасаюз збіраецца нанесці ўдар па эканоміцы Венгрыі, калі Будапешт не здыме вета на вылучэнне 50 млрд еўра дапамогі Украіне. Пераклад артыкула публікуе The Moscow Times.

Фото: pixabay.com
Фота: pixabay.com

У распрацаваным у Брусэлі плане выкладаецца стратэгія, скіраваная на «эканамічныя слабасці» Венгрыі. Сярод уразлівасцяў у ім названыя вельмі высокая інфляцыя, слабая валюта і самы высокі ў ЕС узровень плацяжоў па абслугоўванні доўгу.

У выпадку, калі венгерскі прэм’ер-міністр Віктар Орбан заблакуе рашэнне пра дапамогу Кіеву на саміце 1 лютага, ЕС збіраецца яшчэ мацней аслабіць валюту Венгрыі і знізіць інвестыцыйную прывабнасць эканомікі, каб нашкодзіць «працоўным месцам і эканамічнаму росту».

Пры далейшым супрацьдзеянні з боку Орбана іншыя лідары краін ЕС могуць публічна заявіць пра поўнае спыненне фінансавання Венгрыі, каб «напалохаць рынкі». Як піша FT, кіраўнікі дзяржаваў і ўрадаў паведамяць, што «ў святле неканструктыўных паводзін прэм’ер-міністра Венгрыі <…> яны не могуць сабе нават уявіць» магчымасць прадстаўлення Будапешту сродкаў ЕС. Без гэтага фінансавання еўрапейскія і міжнародныя кампаніі могуць страціць цікавасць да інвеставання ў Венгрыю. Мера справакуе павелічэнне бюджэтнага дэфіцыту і падзенне курсу валюты, адзначаецца ў дакуменце Брусэля.

Паводле дыпламатычных крыніц FT, многія краіны ЕС падтрымалі план Брусэля. Адзначаецца таксама, што такая стратэгія, скіраваная на падрыў эканомікі краіны — удзельніцы блока, можа быць выкарыстаная ўпершыню.

«Нічога агульнага з верхавенствам закона»

Каментуючы артыкул, які з’явіўся ў FT, палітычны дарадца прэм’ер-міністра Венгрыі Балаж Орбан заявіў, што Брусэль шантажуе Будапешт.

Венгрыя на пэўных умовах гатовая пайсці на кампраміс у пытанні вылучэння Украіне пакета дапамогі ў памеры 50 млрд еўра. Адпаведная прапанова была адпраўленая ў Брусэль 27 студзеня, напісаў Орбан у Х. Падрабязнасцяў прапановы ён не раскрыў.

«Цяпер стала вельмі ясна: гэта шантаж, які не мае нічога агульнага з верхавенствам закона. І цяпер яны нават не спрабуюць гэта схаваць!» — напісаў дарадца прэм’ера.

Раней, як пісала Politico, Венгрыя пагадзілася зняць вета з фінансавай дапамогі Украіне, але пры ўмове, што Еўрапейскі савет аднагалосна ўхваліць штогадовы перагляд фінансавання Кіева. З практычнага пункту гледжання гэта дало б Орбану права кожны раз блакаваць дапамогу Кіеву і дамагацца саступак ад Брусэля, казалі крыніцы выдання.

У той жа час краіны ЕС падрыхтавалі «план Б» пра вылучэнне дапамогі Украіне па-за бюджэтам ЕС за кошт прадстаўлення чальцамі блока фінансавых гарантый. Аднак для гэтага неабходная ратыфікацыя нацыянальнымі парламентамі, «што прывядзе да затрымак і няпэўнасці».

На апошнім саміце Еўрасаюза 14−15 снежня 2023 года ў Брусэлі Віктар Орбан заблакаваў папраўкі да бюджэту ЕС на 2024−2027 гады, якія прадугледжвалі вылучэнне Кіеву 50 млрд еўра.