Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «У мяне да Рамана няма ніякіх прэтэнзій». Юрый Зянковіч — пра сустрэчу з Пратасевічам, лёс Лукашэнкі і «сувенір з Беларусі»
  2. Стала вядома, што цяпер з расійскім комікам, якога збілі падчас затрымання беларускія сілавікі
  3. «Наша Ніва»: Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яна была вызваленая па памілаванні
  4. Бачыла яшчэ цара, стала зоркай у 76 гадоў і памерла ў часы Лукашэнкі. Успамінаем гэтую вялікую беларуску ў дзень яе 120-годдзя
  5. Введут ли в Беларуси налог на бездетность? В Минтруда ответили «откровенно и прямо»
  6. Чыноўнікі працягваюць пазбаўляць магчымасці працаваць праз «палітыку». Яны вырашылі ўвесці абмежаванні для чарговых работнікаў
  7. Чыноўнікі хочуць павялічыць падатковую нагрузку. Каго гэта можа закрануць
  8. Улады папросяць яшчэ дзевяць краін выдаваць беларусаў, якія расшукваюцца на радзіме
  9. Навальніцы і замаразкі. Сіноптыкі расказалі пра неспрыяльныя з'явы, якія нас чакаюць
  10. Улады хочуць запусціць чарговую базу звестак пра насельніцтва, да якой сілавікі атрымаюць кругласутачны доступ. Парламент зацвердзіў новаўвядзенне
  11. «Не здзіўляе іх учынак. Палохае рэакцыя дарослых». Меркаванне пра скандал з падлеткамі, якія паказалі сярэдні палец салюту
  12. Путин утвердил состав делегации России для переговоров с Украиной в Стамбуле
  13. Зенкович: в Беларуси действительно была попытка военного переворота, за это арестована группа офицеров пятой бригады спецназа
  14. «Путин устраивает кровавые бани — это поменяло позицию Трампа». Автор книги о Зеленском в интервью «Зеркалу» — про переговоры в Турции
  15. Калі Пуцін прыедзе: Зяленскі назваў дзве ключавыя тэмы магчымай сустрэчы ў Стамбуле
  16. Улады прыдумалі новаўвядзенне, здольнае адбіць у вас жаданне павышэння зарплаты
  17. Россия ускоренными темпами наращивает свою военную группировку, несмотря на значительные потери в Украине. В ISW рассказали, с какой целью
Читать по-русски


Сусветная арганізацыя аховы здароўя папрасіла Кітай даць падрабязную інфармацыю пра дзіўны ўсплёск рэспіраторных захворванняў і ачагі «недыягнаставанай пнеўманіі» ў дзяцей на тэрыторыі гэтай краіны. Асабліва страшным можа выглядаць той факт, што папярэджанне пра гэтую з’яву прыйшло ад глабальнай сістэмы назірання за ўспышкамі захворванняў ProMED — менавіта яна ў канцы снежня 2019 года звярнула ўвагу многіх дактароў і навукоўцаў, а таксама чыноўнікаў СААЗ на загадкавы вірус, пазней названы SARS-CoV-2. Што наогул вядома пра гэтую хвалю захворвальнасці і ці не нясе яна пагрозы новай пандэміі? Расказваем, што вядома на гэты момант.

Дети в медицинских масках. Гуанчжоу, Китай, май 2020 года. Фото: CC BY-SA 4.0, commons.wikimedia.org
Дзеці ў медыцынскіх масках. Гуанчжоу, Кітай, травень 2020 года. Фота: CC BY-SA 4.0, commons.wikimedia.org

Што вядома пра кітайскую ўспышку пнеўманіі цяпер: храналогія

  • 13 лістапада Нацыянальная камісія аховы здароўя Кітая паведаміла пра рост выпадкаў рэспіраторных захворванняў у краіне. Чыноўнікі растлумачылі, што такая сітуацыя звязаная з адменай антыкавідных абмежаванняў — краіна ўпершыню за тры гады ўваходзіць у халодную пару года без строгіх мер у межах стратэгіі «нулявой талерантнасці да COVID-19». Ад гэтай палітыкі, калі ўлады жорстка ізалявалі ўсіх хворых, а таксама людзей, якія мелі з імі кантакт, Кітай рэзка адмовіўся ў снежні 2022 года. Таксама рост захворвальнасці чыноўнікі тлумачаць адначасовай цыркуляцыяй адразу чатырох узбуджальнікаў інфекцыйных захворванняў: вірусаў грыпу, бактэрый Mycoplasma pneumoniae, рэспіраторна-сінцытыяльных вірусаў (РСВ) і каранавірусаў COVID-19.
  • У аўторак, 21 лістапада, пра з’яўленне кластараў дзіцячых пнеўманій незразумелага паходжання на поўначы Кітая абвясціла Глабальная сістэма назірання за ўспышкамі захворванняў ProMED. Успышкі былі зафіксаваныя ў Пекіне і ў паўночна-ўсходняй правінцыі Ляанін, у прыбярэжным горадзе Сямэнь. У многіх школах былі адмененыя заняткі, бо на пнеўманію захварэлі не толькі вучні, але і настаўнікі. Дзіцячыя бальніцы тут былі перапоўненыя.
  • У сераду, 22 лістапада, Сусветная арганізацыя аховы здароўя даслала афіцыйны запыт Кітаю з просьбай даць падрабязную інфармацыю пра ўспышку. Звесткі павінныя ўключаць эпідэміялагічную і клінічную інфармацыю, а таксама вынікі лабараторных даследаванняў. Згодна з правіламі, Кітай мусіць адказаць СААЗ цягам 24 гадзін — то-бок адказу можна чакаць ужо сёння.
  • Паводле паведамленняў пекінскай карэспандэнткі «Аль-Джазіры», да чацвярга, 23 лістапада, адна з буйных бальніц Пекіна прымала ў аддзяленні неадкладнай дапамогі каля 1200 пацыентаў з гэтым захворваннем. Самы вялікі прырост назіраўся ў дзіцячых аддзяленнях. У пекінскіх школах адзначаецца высокі ўзровень пропускаў заняткаў, некаторыя класы пасля захворвання некалькіх вучняў распускаюць па дамах як мінімум на тыдзень.
  • Таксама 23 лістапада з’явіўся афіцыйны каментар Нацыянальнай камісіі аховы здароўя Кітая. У ім чыноўнікі прызналі, што многія дзіцячыя бальніцы ў краіне перапоўненыя пацыентамі з інфекцыйнымі захворваннямі дыхальных шляхоў. Каб не перагружаць сістэму аховы здароўя, яны рэкамендавалі звяртацца ў бальніцу ў тым выпадку, калі высокая тэмпература трымаецца ў дзіцяці даўжэй за тры дні.

Як працякае «недыягнаставаная пнеўманія»?

Паводле сведчанняў відавочцаў, цяпер у раёнах успышкі пнеўманіі ў Кітаі на яе хварэюць пераважна дзеці. У хворых не назіраецца кашлю або іншых відавочных сімптомаў, акрамя высокай тэмпературы. Акрамя таго, у многіх развіваюцца лёгачныя вузельчыкі, якія могуць быць спадарожнікамі пнеўманіі — у тым ліку той, што ўзнікае пасля захворвання на COVID-19.

Фото: pexels.com
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: pexels.com

СААЗ яшчэ не вызначылася з тым, што менавіта адбываецца ў Кітаі, але рэкамендуе яго жыхарам выконваць меры па зніжэнні рызыкі рэспіраторных захворванняў:

  • вакцынавацца ад сезонных інфекцый;
  • па магчымасці ўнікаць хворых людзей;
  • заставацца дома падчас хваробы;
  • забяспечыць добрую вентыляцыю ў сваім жыллі;
  • абавязкова насіць маскі і рэгулярна мыць рукі.

Пакуль для ўспышкі захворвання ў Кітаі выкарыстоўваюць тэрмін «недыягнаставаная пнеўманія», бо незразумелая прычына, што яе выклікае. Гэта могуць быць як звычайныя вірусы і бактэрыі, так і нейкі новы ўзбуджальнік. У апошнім выпадку дастаткова рэальнай выглядае рызыка ўзнікнення новай пандэміі — то-бок распаўсюджвання захворвання па ўсёй планеце.

Ці варта рыхтавацца да новай пандэміі?

Відаць, не. Прынамсі, цяпер нішто не паказвае на такое развіццё падзей. Пакуль эксперты ў галіне аховы здароўя супадаюць у меркаванні, што Кітай сапраўды перажывае працэс выхаду з каранціну, з якім у свой час сутыкаліся і іншыя краіны — напрыклад, Вялікабрытанія. Падобна, што жыхары КНР «пагашаюць даўгі» перад імунітэтам пасля працяглай ізаляцыі, якая рэзка скараціла цыркуляцыю не толькі віруса COVID-19, але і ўзбуджальнікаў іншых інфекцый. Так лічыць, напрыклад, Франсуа Балу — дырэктар Інстытута генетыкі Універсітэцкага каледжа Лондана.

Зрэшты, некаторыя даследчыкі не выключаюць, што ўспышка дзіцячай захворвальнасці ў Кітаі можа быць выкліканая нядаўнай мутацыяй мікраарганізма або віруса са змененымі характарыстыкамі. Гэтага пункту гледжання прытрымліваецца Лайт Джамаль Абу-Радад, прафесар філіяла Найвышэйшай школы Корнельскага ўніверсітэта ў Катары.

Проверка температуры у пассажиров поезда Пекин — Тяньцзинь в Китае. Апрель 2020 года. Фото: N509FZ, CC BY-SA 4.0, commons.wikimedia.org
Праверка тэмпературы ў пасажыраў цягніка Пекін — Цяньцзінь у Кітаі. Красавік 2020 года. Фота: N509FZ, CC BY-SA 4.0, commons.wikimedia.org

На думку прафесара Пола Хантэра з Універсітэта Усходняй Англіі, пакуль занадта мала інфармацыі, каб зрабіць канчатковую выснову, што стала прычынай інфекцыйнай успышкі ў Кітаі. Але ў цэлым яе карціна не падобная да эпідэміі, выкліканай новым вірусам: навуковец лічыць, што ў такім выпадку было б значна больш выпадкаў захворванняў сярод дарослых.

Чытайце таксама