Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Путин устраивает кровавые бани — это поменяло позицию Трампа». Автор книги о Зеленском в интервью «Зеркалу» — про переговоры в Турции
  2. Без песень Меладзэ і ў форме: як пройдуць выпускныя ў школах і дзіцячых садках
  3. Сустрэча завершаная — перамовы ўкраінскай і расійскай дэлегацый у Стамбуле доўжыліся каля дзвюх гадзін
  4. Ёсць пенсійная праблема, якую сілавікі вырашылі для сябе ў 2020-м, хоць Мінпрацы «пратэставала». Іншым не так пашанцавала — яшчэ актуальная
  5. «С точки зрения силовиков, работа — удобное место». Как сейчас задерживают «за политику» и кто в зоне риска — рассказываем
  6. «Трамп пралічыўся». Вядомы амерыканскі філосаф Фрэнсіс Фукуяма спрагназаваў, калі наступіць мір ва Украіне — пераказваем галоўнае
  7. Навальніцы і замаразкі. Сіноптыкі расказалі пра неспрыяльныя з'явы, якія нас чакаюць
  8. «Я разумею пункт гледжання Пуціна». «Люстэрка» пабывала на выступе Барака Абамы ў Польшчы — расказваем
  9. Чыноўнікі працягваюць пазбаўляць магчымасці працаваць праз «палітыку». Яны вырашылі ўвесці абмежаванні для чарговых работнікаў
  10. Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»
  11. Кремль настаивает, что переговоры надо вести на основании Стамбульских протоколов 2022 года — что хотели тогда (и сейчас) от Украины
  12. Пратасевіч расказаў, колькі зарабляе велакур'ер сэрвісу «Яндэкс.Ежа»
  13. «Это была сковородка, меня ударили ей по ягодицам». Поговорили с парой, которую на годы разлучили из-за фото с марша
  14. Неафіцыйным заданнем было «трахацца за радзіму». Расказваем пра цынічную аперацыю спецслужбаў, якая ламала жаночыя лёсы
  15. «Зніклі ўсе абмежавальнікі». Навошта беларускія вайскоўцы спявалі на Краснай плошчы хвалебную песню пра Лукашэнку — меркаванне аналітыка
  16. «Старшим медсестрам угрожали уголовными делами за график дежурств». Что происходит в беларусском здравоохранении — рассказы с мест
Читать по-русски


Егіпет адмовіўся адкрыць бяспечны калідор для ўцекачоў з сектара Газа, патлумачыўшы гэта жаданнем «абараніць іх права адстойваць сваю справу і сваю зямлю», паведамляе Reuters.

Людзі нясуць цела палестынца, забітага ў выніку ізраільскіх удараў, у лагеры ўцекачоў Джабалія на поўначы сектара Газа, 9 кастрычніка 2023 года. Фота: Reuters

Улады Егіпта абмяркоўваюць з ЗША і іншымі краінамі дастаўку гуманітарнай дапамогі ў сектар Газа, аднак адмаўляюцца адкрыць калідоры для палестынскіх уцекачоў — пра гэта агенцтву расказалі крыніцы з егіпецкай службы бяспекі.

У Егіпце, які часта выступаў пасярэднікам падчас палестынска-ізраільскіх канфліктаў, настойваюць на тым, каб абодва бакі знаходзіліся ва ўласных межах. На думку егіпецкіх уладаў, для палестынцаў гэта адзіны спосаб адстаяць права на дзяржаўнасць.

Пры гэтым, як паведамляе Axios, улады Егіпта гатовыя адкрыць праход для замежных грамадзян, якія застаюцца ў сектары Газа.

Раней дарадца прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джэйк Саліван паведаміў пра перамовы з уладамі Ізраіля і Егіпта наконт вывазу з сектара Газа цывільных асобаў. Гэтыя кансультацыі працягваюцца, пацвердзіў дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен.

Адзіны памежны пераход паміж сектарам Газа і егіпецкім Сінайскім паўвостравам — Рафах, усе астатнія вядуць у Ізраіль. Пасля нападу ХАМАС на Ізраіль усе памежныя КПП былі закрытыя.

Тым часам у ААН сцвярджаюць, што анклаў сутыкнецца з сапраўднай гуманітарнай катастрофай, калі не будуць адкрытыя бяспечныя калідоры для дастаўкі дапамогі, уключаючы ваду, медыкаменты і прадукты харчавання. Там адзначаюць, што ў найбліжэйшыя гадзіны ў сектары Газа скончыцца бензін, перастануць працаваць бальніцы, а калі гэта будзе доўжыцца яшчэ два тыдні, у рэгіёне не застанецца харчавання.

Нагадаем, 9 кастрычніка міністр абароны Ізраіля Ёаў Галант аддаў загад пра поўную блакаду сектара Газа. Здымаць яе не будуць, пакуль ХАМАС не адпусціць усіх закладнікаў, захопленых падчас уварвання 7 кастрычніка.

На гэты момант недахоп харчавання, паліва, электрычнасці і вады адчувае больш за 2,2 мільёна жыхароў Газы. Такія звесткі прыводзіць Руская служба Бі-бі-сі.

Паводле звестак на 12 кастрычніка, у выніку нападу ХАМАС на Ізраіль 7 кастрычніка загінулі 1300 чалавек, каля 3300 жыхароў атрымалі раненні. У адказ Ізраіль нанёс масіраваныя ўдары па ваенных цэлях у сектары Газа. Палестынскія ўлады паведамлялі 11 кастрычніка пра 1200 загінулых жыхароў і 5600 пацярпелых.