Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Российские военные блогеры поймали Владимира Путина на очередном вранье. Что в этот раз
  2. «Амкодор» национализировали решением Мингорисполкома с грифом ДСП? BELPOL передал «Зеркалу» непубличный документ
  3. «Адчуць сябе маленькімі лэдзі». Дзіцячыя конкурсы прыгажосці больш небяспечныя, чым дарослыя, — але бацькі па-ранейшаму аддаюць туды дачок
  4. Навошта Лукашэнку паклікалі ў Маскву, дзе ён заявіў, што Беларусь не ўвойдзе ў склад Расіі? Спыталі ў аналітыка
  5. Появилось расследование о еще одной резиденции Лукашенко. Рассказываем интересные факты
  6. Зеленский сменил начальника Генштаба ВСУ
  7. «Сотрудница взяла мой телефон, сняла чехол и посмотрела, что под ним». Рассказываем, какая обстановка на границе с соседними странами
  8. «Автократы в Москве и Минске будут праздновать кончину». Американские власти исполнили мечту беларусских
  9. Лукашенко в очередной раз оскорбил Зеленского. Политику «прилетел» колкий ответ из Киева, который поймет едва ли не каждый беларус
  10. «Нужны врачи». Кочановой пожаловались на дефицит медиков
  11. Сбежал из суда, отобрав пистолет у конвоира, и годами был в бегах. Вспоминаем историю «самого дерзкого преступника Беларуси»
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 

Па ўсёй тэрыторыі Украіны ў пятніцу, 10 лютага, у першай палове дня была абвешчаная паветраная трывога. Расія выпусціла не менш за 20 ракет у напрамку Мікалаева, Адэсы, Вінніцы, Львова, Кіева, Хмяльніцкага, Крывога Рога, Запарожжа і іншых гарадоў. Мясцовыя ўлады яшчэ ўдакладняюць маштабы шкоды, аднак ужо вядома пра прылёты ў аб’екты энергетычнай структуры. У Харкаўскай вобласці раненні атрымалі 7 чалавек.

Першыя ракеты былі выпушчаныя па Украіне прыкладна ў 9.30 паводле кіеўскага часу, другая хваля пайшла праз гадзіну.

— Працягваецца 14-я масіраваная тэрарыстычная ракетная атака на энергасістэму Украіны. На жаль, ёсць траплянне на некалькіх аб’ектах высакавольтнай інфраструктуры ва ўсходнім і заходнім, паўднёвым рэгіёнах, што прывяло да перабояў з электразабяспечаннем у некаторых абласцях, — паведамілі ва «Укрэнерга».

У ведамстве таксама расказалі, што расіяне пачалі атакаваць энергетычную інфраструктуру яшчэ ўначы, накіроўваючы дроны і ракеты на электрастанцыі і аб’екты сістэмы перадачы.

Выбухі ў пятніцу днём прагучалі ў Харкаве, Запарожскай, Адэскай, Палтаўскай, Кіраваградскай, Мікалаеўскай, Кіеўскай абласцях і Кіеве. Грамадзян заклікаюць заставацца ў сховішчах, таксама паведамляецца, што ў многіх выпадках гэта праца СПА.

Киевляне в метро ждут отбоя воздушной тревоги, Украина, 10 февраля 2023 года. Фото: Reuters
Кіяўляне ў метро чакаюць адбою паветранай трывогі, Украіна, 10 лютага 2023 года. Фота: Reuters

Прылёт па Харкаве пацвердзіў мэр горада. Ігар Церахаў паведаміў, што каля 10 гадзін раніцы ўдар быў нанесены па крытычнай інфраструктуры, у горадзе магчымыя перабоі са святлом і іншымі камунальнымі паслугамі.

«Адна ракета ў паветранай прасторы Малдовы (транзітам пакуль)», — паведаміў у сваім тэлеграм-канале кіраўнік Мікалаеўскай АВА Віталь Кім.

Кіраўнік Хмяльніцкай АВА Сяргей Гамалій піша, што чатыры ракеты ляцяць на захад Украіны.

Киевляне в метро ждут отбоя воздушной тревоги, Украина, 10 февраля 2023 года. Фото: Reuters
Кіяўляне ў метро чакаюць адбою паветранай трывогі, Украіна, 10 лютага 2023 года. Фота: Reuters

«Абломкі ракеты пашкодзілі аўтамабіль і дах прыватнага дома ў Галасееўскім раёне.

Ракетная атака працягваецца. Заставайцеся ў сховішчах!» — праінфармаваў кіяўлян мэр горада Віталь Клічко.

Выбухі чутныя ў Хмяльніцкім і Івана-Франкоўску — паведамляецца, што гэта праца ўкраінскай СПА.

Сакратар Запарожскага гарсавета Анатоль Курцеў пацвердзіў, што ў горадзе зафіксавалі два прылёты.

«Паводле папярэдняй інфармацыі, у выніку апошняга ўдару акупантаў, які адбыўся каля 10.30 раніцы ў Харкаўскім раёне, раненні атрымалі 7 чалавек. Двое з іх знаходзяцца ў цяжкім стане. Звесткі ўдакладняюцца», — паведаміў кіраўнік Харкаўскай абласной адміністрацыі Алег Сінягубаў.

У Хмяльніцкім пасля выбуху частка горада засталася без святла, магчымыя перабоі з вадой.

«Паводле папярэдняй інфармацыі, у Хмяльніцкай вобласці нашыя сілы СПА збілі адну крылатую ракету і адзін шахід. Але, на жаль, ёсць траплянне ў аб’ект крытычнай інфраструктуры Хмяльніцкай грамады. Пажар ліквідаваны, пацярпелых няма.

Матэрыяльная шкода падлічваецца», — удакладніў у сябе ў тэлеграм-канале кіраўнік Хмяльніцкай АВА Сяргей Гамалій.

У Львоўскай вобласці ў выніку абстрэлу могуць быць перабоі з электрычнасцю, заявіў кіраўнік абласной адміністрацыі Максім Казіцкі.

Галоўнакамандуючы Узброеных сіл Украіны Валерый Залужны заявіў, што падчас атакі дзве расійскія ракеты «Калібр» перасеклі мяжу Малдовы, а затым Румыніі, пасля чаго зноў увайшлі ў паветраную прастору Украіны.

Паведамляецца, што расійскіх ракет у небе над Украінай цяпер няма. Прыкладна апоўдні быў дадзены адбой паветранай трывогі.