Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  2. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  3. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  4. Вырашылі праверыць інфармацыю ад BYPOL і паспрабавалі ўладкавацца ў дзяржарганізацыі з подпісам за Бабарыку. Расказваем, што з гэтага выйшла
  5. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  6. Эксперты проанализировали вчерашнее согласие Путина на прекращение огня, но «с нюансами» — вот их выводы
  7. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  8. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  9. Троллейбусная сеть Минска — крупнейшая в мире. Почему от этого транспорта отказываются во многих странах, несмотря на экологичность?
  10. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  11. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  12. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  13. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  14. Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
Читать по-русски


Тэлеграм-канал, які звязваюць з ПВК Вагнера, апублікаваў відэа пакарання смерцю, як сцвярджаецца, былога байца ПВК, што здаўся ў палон украінцам. На відэа мужчыну кувалдай разбіваюць галаву. Яго пракаментаваў і ўладальнік ПВК Вагнера Яўген Прыгожын.

Скриншот видео
Яўген Нужын. Скрыншот відэа

— Я аддаю перавагу таму, каб глядзець гісторыю ў тэатры. Што да акувалдаванага, то ў гэтым шоу відаць, што ён не знайшоў шчасця ва Украіне, а сустрэўся з нядобрымі, але справядлівымі людзьмі. Мне здаецца, гэты фільм называецца «Сабаку — сабачая смерць». Выдатная рэжысёрская праца, глядзіцца на адным дыханні. Спадзяюся, падчас здымак ні адна жывёліна не пацярпела, — апублікавала каментар Прыгожына яго прэс-служба.

На відэа (мы не публікуем спасылку на ролік з этычных меркаванняў) мужчына называе сябе Яўгенам Нужыным 1967 года нараджэння. У роліку, змантаваным з кадраў, знятых у розны час, ён кажа, што перайшоў на бок Украіны, каб ваяваць супраць расіян.

Апошні кадр — прыматаную скотчам да бетоннай пліты галаву Нужына разбіваюць кувалдай.

Хто такі Нужын і як ён пасля здачы ў палон зноў апынуўся ў руках ПВК

Нужын адбываў пакаранне ў калоніі пад Разанню. У інтэрв'ю ён расказваў, што быў асуджаны на 24 гады за забойства і за спробу ўцёкаў. На волю мусіў выйсці ў 2027 годзе, але летам быў завербаваны Прыгожыным. Ва Украіне амаль адразу здаўся ў палон. У інтэрв'ю ён таксама кажа, што ненавідзіць Пуціна і хоча ваяваць на баку Украіны. Расказваў, што ў Заходняй Украіне ў яго жывуць сваякі.

Як Нужын зноў апынуўся ў руках ПВК? На відэа пакарання мужчына кажа, што яго выкралі з Кіева — далі чымсьці цяжкім па галаве, ачуўся ён ужо ў падвале, дзе яму сказалі, што будуць «судзіць».

Gulagu.net са спасылкай на свае крыніцы сцвярджае, што былога зэка вярнула Расіі Украіна ў рамках абмену палоннымі.

— Мы, праваабаронцы, хочам зразумець: гэта надзвычайнае здарэнне і збой сістэмы, гэта нечая памылка, гэта адмова Украіны ад праграмы гарантавання бяспекі тым, хто здаўся ў палон, ці нешта іншае? — звярнуўся да прэзідэнта Украіны Уладзімір Асечкін, заснавальнік праекта Gulagu.net.

Асечкін сцвярджае, што ўкраінскаму боку была ўкінутая дэзінфармацыя пра тое, што Нужын нібыта з’яўляецца падвойным агентам і хоча ўкараніцца ў «Легіён» (вайсковае падраздзяленне УСУ, сфармаванае галоўным чынам з расійскіх ваеннапалонных і добраахвотнікаў, якія перайшлі на бок Украіны. — Заўв. рэд.) для ажыццяўлення разведкі.

Між тым экс-дэпутат Дзярждумы РФ Ілля Панамароў піша, што гісторыя Нужына — «разводка расійскіх спецслужбаў». «Украіна не выдае тых, хто гэтага не хоча, калі ён не з’яўляецца залегендаваным засланцам», — напісаў ён у сябе ў Facebook.

Украінскія афіцыйныя асобы тое, што адбылося, ніяк не пракаментавалі.

Паводле розных звестак, ПВК Вагнера завербавала ў калоніях ад 10 да 20 тысяч зняволеных. На адным з відэа вярбоўкі Яўген Прыгожын агучвае тры твае патрабаванні да «добраахвотнікаў»: не гвалтаваць жанчын, не ўжываць наркотыкі і не збягаць — дэзерціраў будуць расстрэльваць.