Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Кредиты на автомобили Geely снова подорожали. Под какие проценты сейчас выдают эти займы и сколько придется переплатить банку за 10 лет?
  2. Вырашылі праверыць інфармацыю ад BYPOL і паспрабавалі ўладкавацца ў дзяржарганізацыі з подпісам за Бабарыку. Расказваем, што з гэтага выйшла
  3. Рынак нерухомасці, відавочна, чакае новая рэальнасць. З чым гэта звязана і які прагноз у экспертаў
  4. У Беларусі даражэе аўтамабільнае паліва. Гэтым разам не на капейку
  5. «Слишком близкий к Украине». Трамп отстранил главного представителя США на переговорах из-за претензий Кремля — СМИ
  6. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  7. Политика Трампа может напоминать хаос, но это не так: его тактику еще десять лет назад изучил американский журналист. Вот что он писал
  8. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  9. Гэты аналітык пяць гадоў таму прадказаў, што Турчына прызначаць прэм'ерам. Спыталі, ці стане ён пераемнікам Лукашэнкі
  10. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  11. Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
  12. Зяленскі выказаўся наконт сітуацыі ў Курскай вобласці
  13. Троллейбусная сеть Минска — крупнейшая в мире. Почему от этого транспорта отказываются во многих странах, несмотря на экологичность?
  14. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  15. Военные аналитики: Украина начала вывод своих войск из Курской области
  16. ISW: Путин может устроить торги и потребовать взамен на 30-дневное прекращение огня различные уступки
  17. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
Читать по-русски


/

Выбары-2025 запомняцца не прадказальным вынікам, а шпіцам Умкам, які пазначыў выбарчы ўчастак. Цікава, што, прыйшоўшы на галасаванне з сабакам, Аляксандр Лукашэнка парушыў адразу некалькі прававых нормаў — уключаючы новы закон, які нядаўна сам падпісаў. «Люстэрка» падлічыла, колькі правілаў парушылі «малы» і яго гаспадар.

Шпиц Умка пришел на избирательный участок с Александром Лукашенко. 26 января 2025 года, Минск. Скриншот трансляции
Аляксандр Лукашэнка заходзіць на выбарчы ўчастак, Шпіц Умка пазначае кут. Мінск, 26 студзеня 2025 года. Скрыншот трансляцыі дзяржканала

З сабакам нельга ва ўніверсітэт

З 1 студзеня 2025 года ў Беларусі запрацаваў новы Закон «Пра адказнае абыходжанне з жывёламі», прапанаваны Марыяй Васілевіч і падпісаны Лукашэнкам.

Гэты закон забараняе жывёлам уваход у мноства грамадскіх месцаў — у тым ліку ва ўстановы адукацыі. Лукашэнка галасаваў на выбарчым участку, які размешчаны ў БДУФК, а гэта відавочна ўстанова адукацыі. У законе ёсць выключэнні толькі для сабак-павадыроў. А таксама для спартыўных мерапрыемстваў і выставаў жывёл, да якіх ніяк нельга аднесці прамінулыя выбары.

Шпіцы без павадка — па-за законам

Выгул сабак у Беларусі дазволены толькі на павадку. Гэта пазначана ў правілах утрымання хатніх жывёл. Ніякіх выключэнняў няма — і буйныя, і дробныя пароды павінныя быць на прывязі цягам усяго часу па-за домам — і на звычайнай прагулцы, і на галасаванні.

А вось наморднік патрэбны толькі буйным сабакам — тым, што вышэйшыя 25 см у карку. Памяранскія шпіцы, да якіх належыць Умка, могуць быць ніжэйшыя за гэтую планку.

Александр Лукашенко общается с прессой на избирательном участке, его пес гуляет без присмотра. Минск, 26 января 2025 года. Кадр из видео пресс-службы политика
Аляксандр Лукашэнка размаўляе з прэсай на выбарчым участку, яго сабака гуляе без нагляду. Мінск, 26 студзеня 2025 года. Кадр з відэа прэс-службы палітыка

Сабаку забаронена пакідаць без нагляду

Новы Закон «Пра адказнае абыходжанне з жывёламі» агаворвае і такі момант, як сабака без нагляду ў грамадскім месцы. Пакідаць хвастатых без нагляду цяпер афіцыйна забаронена. Умка ж відавочна ненадоўга быў аддадзены сам сабе, пакуль яго гаспадар размаўляў з прэсай і галасаваў «за ўсіх».

Дарэчы, пакідаць жывёл нельга наогул ні ў якіх месцах, «якія не з’яўляюцца месцамі іх пастаяннага знаходжання». Выключэнні — пляцоўкі, спецыяльна абсталяваныя «для знаходжання жывёл-кампаньёнаў без нагляду ўладальнікаў». Відавочна, выбарчы ўчастак у БДУФК да такіх варыянтаў не адносіцца.

Дзе жэтон?

Яшчэ адно правіла: цягам трох дзён пасля з’яўлення сабакі ці ката яго абавязкова трэба зарэгістраваць у выканкаме. Там выдадуць рэгістрацыйнае пасведчанне і жэтон. Гэты жэтон мусіць быць пастаянна прымацаваны да ашыйніка хвастатага. Гэта важна на выпадак, калі гадаванец згубіцца: адзінокая жывёліна па законе можа трапіць пад адлоў, тады з уладальнікам звяжуцца па звестках з жэтона. На кадрах з Умкам мы не ўбачылі жэтона (аднак, магчыма, яго не відаць пад доўгай поўсцю).

Шпиц Александра Лукашенко Умка на избирательном участке, который пометил, 26 января 2026 года. Фото: Reuters
Шпіц Аляксандра Лукашэнкі Умка на выбарчым участку, які пазначыў, 26 студзеня 2026 года. Фота: Reuters

Хто будзе плаціць за чыстку сцяны?

Пазначаная сцяна БДУФК — дзяржмаёмасць. Тое, што Умка яе пазначыў, можна расцаніць як псаванне маёмасці.

У выпадку любога пашкоджання суд мусіць разабрацца, наўмысна гэта было зроблена ці не. Калі намер быў, парушальніка могуць прыцягнуць да адміністрацыйнай (арт. 11.3 КаАП) або крымінальнай адказнасці (за пашкоджанне маёмасці арт. 218 ці 341 КК за яе псаванне ў грамадскіх месцах).

Але сабака падняў лапу відавочна без каманды гаспадара. А значыць, суд расцаніў бы гэтую сітуацыю як ненаўмысную. У такіх выпадках крымінальны пераслед пагражае толькі пры «асабліва буйным памеры» шкоды — то-бок ад 2500 базавых велічынь, або 105 тысяч рублёў.

У выпадку, калі ёсць нейкая шкода, то пацярпелы бок можа запатрабаваць кампенсацыі стратаў (у дадзеным выпадку, напрыклад, выдаткаў, каб прывесці сцяну ўніверсітэта ў парадак). Гэта прадугледжвае арт. 14 Грамадзянскага кодэкса РБ. Кампенсаваць будзе той, з чыёй віны гэтая шкода была нанесеная, — то-бок гаспадар (ці гаспадыня) сабакі.

Якое пакаранне пагражае Лукашэнку?

У КаАП ёсць арт. 16.30 (Парушэнне правілаў утрымання жывёл). Па першай частцы гэтага артыкула парушальніку могуць даць штраф у памеры ад 1 да 15 базавых велічынь (42−630 беларускіх рублёў). Калі праз парушэнні пацярпела чыёсьці здароўе ці маёмасць, пакаранне больш строгае — ад 10 да 30 базавых (420−1260 рублёў), або грамадскія працы, або адміністрацыйны арышт.

Дарэчы, новы закон уводзіць яшчэ адзін спосаб пакараць нядбайных гаспадароў. Ім могуць «часова абмежаваць права ўласнасці на жывёліну» — забараніць дзесьці гуляць, з’яўляцца ў грамадскіх месцах ці нават забраць гадаванца.

Так робяць у выпадках сур’ёзных парушэнняў. Да іх адносяцца і выпадкі, калі ўласнік парушыў умовы абыходжання з жывёламі і гэта прынесла шкоду нечаму здароўю або маёмасці. І толькі калі гэта здарылася неаднаразова — два разы і больш цягам года.

Чытайце таксама