Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Я разумею пункт гледжання Пуціна». «Люстэрка» пабывала на выступе Барака Абамы ў Польшчы — расказваем
  2. «С точки зрения силовиков, работа — удобное место». Как сейчас задерживают «за политику» и кто в зоне риска — рассказываем
  3. Пресс-секретарь Путина рассказал, при каких условиях возможна его встреча с Зеленским
  4. Сустрэча завершаная — перамовы ўкраінскай і расійскай дэлегацый у Стамбуле доўжыліся каля дзвюх гадзін
  5. «Наша Ніва»: Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»
  6. «Старшим медсестрам угрожали уголовными делами за график дежурств». Что происходит в беларусском здравоохранении — рассказы с мест
  7. «Зніклі ўсе абмежавальнікі». Навошта беларускія вайскоўцы спявалі на Краснай плошчы хвалебную песню пра Лукашэнку — меркаванне аналітыка
  8. Эксперты: Кремль расширяет территориальные претензии — на переговорах в Стамбуле впервые прозвучали требования по новым областям
  9. Если вы устали от холодного мая — плохие новости, стабильное тепло придет нескоро. Прогноз погоды на следующую неделю
Читать по-русски


/

У Віцебску суд абмежаваў у дзеяздольнасці 30-гадовага жыхара горада на просьбу яго бацькоў, паведамілі ў пракуратуры.

Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото: TUT.BY
Здымак выкарыстощваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: TUT.BY

Малады чалавек раней вучыўся ва ўніверсітэце, адкуль яго адлічылі за непаспяховасць. Потым ён працаваў адзін год на заводзе, але быў звольнены за прагул праз злоўжыванне спіртным.

«Застаўшыся без даходу, малады чалавек краў грошы ў бацькоў, закладаў у ламбарды бытавую тэхніку, прадаваў рэчы з дому. Неаднаразова шляхам аплаты тавару ў растэрміноўку набываў мабільныя тэлефоны, якія праз непрацяглы час прадаваў за меншую суму. Атрыманыя сродкі выдаткоўваў на алкаголь. У стане ап’янення правакаваў канфлікты і здзяйсняў адміністрацыйныя правапарушэнні», — паведамілі ў пракуратуры.

У аплаце жыллёва-камунальных паслуг, куплі прадуктаў харчавання і іншых тавараў першай неабходнасці мужчына не ўдзельнічаў.

«Бацькі былі вымушаныя ўтрымліваць сына, а таксама несці дадатковыя выдаткі, звязаныя з наступствамі яго супрацьпраўных паводзін, праз што аказваліся ў цяжкім матэрыяльным становішчы», — адзначылі ў наглядным ведамстве.

У выніку суд на патрабаванне пракуратуры абмежаваў мужчыну ў дзеяздольнасці. Цяпер ён можа здзяйсняць «толькі дробныя бытавыя ўгоды, напрыклад, купляць прадукты ў краме».

«Прадаць, падарыць, абмяняць маёмасць, а таксама атрымаць заробак, пенсію і іншыя даходы ён зможа толькі са згоды папячыцеля. Разам з тым абмежаванне ў дзеяздольнасці не вызваляе грамадзяніна ад абавязку самастойна несці маёмасную адказнасць па здзейсненых угодах і за нанесеную ім шкоду», — дадалі ў пракуратуры.

У сілу п. 1 арт. 30 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь грамадзянін, які з прычыны злоўжывання спіртнымі напоямі, наркатычнымі сродкамі, псіхатропнымі рэчывамі, іх аналагамі ставіць сваю сям’ю ў цяжкае матэрыяльнае становішча, можа быць абмежаваны ў дзеяздольнасці судом у парадку, акрэсленым грамадзянскім працэсуальным заканадаўствам. Над ім усталёўваецца папячыцельства.