Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Силовики заявили о «доставке в Беларусь» двоих человек: калиновца и экс-кандидата в Координационный совет, подозреваемого в связях с КГБ
  2. Потерянное десятилетие? Сравнили, как выросли экономики соседей за 10 лет и как на их фоне выглядит Беларусь
  3. Увялі чарговае пенсійнае змяненне
  4. Сложно поверить, но папа Франциск собирался участвовать в крещении детей беларусского бизнесмена — однако умер за день до. Рассказываем
  5. Ёсць падстава трапіць пад «адміністратыўку», пра якую вы можаце не ведаць (і моцна здзівіцца, калі гэта адбудзецца)
  6. «Лукашэнка ўжо не ў найлепшай форме». Спыталі экспертаў, чаму ўлады перанеслі парад у гонар 80-годдзя Перамогі
  7. Што кажа полк Каліноўскага пра свайго былога байца, затрыманага КДБ? Даведаліся
  8. Падаткавікі нагадалі пра збор, пра існаванне якога вы маглі нават не здагадвацца. Але пагражае важкі штраф, калі яго не аплаціць
  9. Из Лондона Мельникова вылетела на Шри-Ланку, где могла угодить в «ловушку спецслужб» и оказаться в Беларуси — польское СМИ
  10. «Фермерам далі зарабіць, пралічыліся». Турчын і кіраўнік КДК паведамілі Лукашэнку пра недахоп бульбы — дакументы трапілі да «Люстэрка»
  11. «Тунеядцев» зовут в милицию. Спросили у чиновников, зачем подключили силовиков, а у юристов — можно ли не идти
  12. Эксперты рассказали, как Кремль, используя мифы о роли СССР во Второй мировой, создает новую государственную идеологию
  13. Ратавальнікі знайшлі чалавека на дне акіяна. Пасля катастрофы ён прабыў там амаль трое сутак — расказваем пра гэтую гісторыю
  14. Зянковіч пра Верамейчыка: Ужывалі фізічны гвалт, каб прымусіць яго сказаць на БТ тое, што хочуць пачуць
  15. «За чей счет?» Родители честно ответили на новый запрет для школьников
  16. Лукашенко помиловал 42 осужденных по «политическим» статьям
Читать по-русски


/

Набыў моц прысуд Мінскага гарадскога суда па крымінальнай справе пра «падрыхтоўку тэракту ў Дзень Перамогі», па якой судзілі чатырох жыхароў Беларусі і байца палка Каліноўскага, паведаміла Генпракуратура.

Кладбище в Колодищах, где было спрятана одна из посылок. Скриншот: ОНТ
Могілкі ў Калодзішчах, дзе была схаваная адна з пасылак з пліткамі, наладаванымі выбухоўкай, як паведамлялі сілавікі. Скрыншот: АНТ

Як лічыць суд, 25-гадовы Валерый Водзін з палка Каліноўскага «сумесна з чатырма не абазнанымі ў яго сапраўдных злачынных намерах жыхарамі Мінска падрыхтаваў акт тэрарызму з выкарыстаннем выбуховых прыладаў, якія былі схаваныя ў дзвюх бытавых электрычных плітах, перададзеных у Беларусь з паштовым адпраўленнем з тэрыторыі суседняй дзяржавы». Пра завочны прысуд паведамлялася ў жніўні.

Падрабязнасці прысуду Водзіну — шэсць артыкулаў абвінавачання

Валерыя Водзіна судзілі ў парадку спецвытворчасці і завочна асудзілі на 20 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму са штрафам у памеры 600 базавых велічынь (24 000 рублёў). Яго прызналі вінаватым па ўсіх шасці артыкулах абвінавачання:

  • «Здрада дзяржаве» (ч. 1 арт. 356);
  • «Акт тэрарызму» (ч. 2 арт. 289);
  • «Удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні ці ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка альбо падрыхтоўка асобаў да такога ўдзелу» (ч. 1 арт. 361−3);
  • «Незаконныя дзеянні з агнястрэльнай зброяй, боепрыпасамі і выбуховымі рэчывамі» (ч. 4 арт. 295);
  • «Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім» (ч. 3 арт. 361−1);
  • «Незаконнае перамяшчэнне праз дзяржмяжу Беларусі боепрыпасаў, а таксама іншых відаў узбраення і ваеннай тэхнікі» (ч. 2 арт. 333−1).

Акрамя Валерыя Водзіна вінаватымі прызнаныя людзі, якія жывуць у Беларусі: 29-гадовы Андрэй Грыгор’еў, 30-гадовая Вікторыя Волчак, 25-гадовая Ганна Савачкіна і яе маці Таццяна Русак. Але па адным артыкуле — пра здраду дзяржаве (ч.1 арт. 356 КК). «З улікам іх ролі» яны асуджаныя на пазбаўленне волі на тэрміны ад сямі гадоў да сямі гадоў шасці месяцаў, паведамілі ў Генпракуратуры.

На гэты прысуд абвінавачаныя і іх абаронцы падалі апеляцыйныя скаргі, у якіх заявілі пра прызначэнне празмерна строгага пакарання. Вярхоўны суд пакінуў прысуд суда першай інстанцыі без зменаў, а скаргі — без задавальнення.

Што за справа пра «падрыхтоўку тэракту ў Дзень Перамогі»?

Падрабязнасці справы агучваліся ў траўні 2023-га ў прапагандысцкім фільме АНТ «„Убойная посылка“ смерти: кто и как хотел совершить теракт в День Победы».

Дзень Перамогі згадваўся толькі таму, што ў КДБ палічылі, што «гэта было прывязанае менавіта да Дня Перамогі».

У сюжэце паведамілі, што КДБ напярэдадні Дня Перамогі 9 траўня 2023 года «перадухіліў тэракт пад куратарствам Кіева». Сцвярджалася, што выбухоўка знаходзілася ў электрычных плітах, якія даслалі затрыманым праз пасылкі. Арганізатарам акцыі назвалі беларуса Валерыя Водзіна, які ваяваў ва Украіне. Кур’ерамі сталі людзі ў Беларусі.

У відэа расказалі пра тое, што пасылкі з электраплітамі, у якіх была выбухоўка, даставілі ў мінскі пункт СДЭК у Каменнай Горцы 21 сакавіка 2023 года з Кіева праз Італію. 29-гадовая Вікторыя Волчак пацвердзіла на допыце, што яна атрымала пасылку: яе папрасіў атрымаць пасылку Валерый Водзін. Студэнтка БДУ Ганна Савачкіна і яе маці Таццяна Русак узялі плітку ў Волчак і закапалі яе на могілках у Калодзішчах. Другую плітку забраў зубны тэхнік Андрэй Грыгор’еў і адвёз у садовае таварыства «Аўтарамонтнік 124» пад Аляхновічамі.

Начальнік Галоўнага ўпраўлення спецыяльных экспертыз Уладзімір Атрашкоў заявіў, што ў плітках знаходзіліся пластычныя выбуховыя рэчывы масай каля двух кілаграмаў і электрадэнатары, якіх дастаткова, каб «сабраць некалькі выбуховых прыладаў».

У фільме таксама паказалі сябра Ганны Савачкінай — Яўгена Багданенку, але яго па гэтай справе судзіць не будуць. Яго лёс праваабаронцам невядомы.