Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Зенкович: в Беларуси действительно была попытка военного переворота, за это арестована группа офицеров пятой бригады спецназа
  2. «Наша Ніва»: Памерла 39-гадовая экс-палітзняволеная Ганна Кандраценка. У калоніі ў яе знайшлі рак, але не вызвалілі
  3. «Путин устраивает кровавые бани — это поменяло позицию Трампа». Автор книги о Зеленском в интервью «Зеркалу» — про переговоры в Турции
  4. «У мяне да Рамана няма ніякіх прэтэнзій». Юрый Зянковіч — пра сустрэчу з Пратасевічам, лёс Лукашэнкі і «сувенір з Беларусі»
  5. Стала вядома, што цяпер з расійскім комікам, якога збілі падчас затрымання беларускія сілавікі
  6. Улады прыдумалі новаўвядзенне, здольнае адбіць у вас жаданне павышэння зарплаты
  7. Введут ли в Беларуси налог на бездетность? В Минтруда ответили «откровенно и прямо»
  8. Чыноўнікі хочуць павялічыць падатковую нагрузку. Каго гэта можа закрануць
  9. Улады хочуць запусціць чарговую базу звестак пра насельніцтва, да якой сілавікі атрымаюць кругласутачны доступ. Парламент зацвердзіў новаўвядзенне
  10. Калі Пуцін прыедзе: Зяленскі назваў дзве ключавыя тэмы магчымай сустрэчы ў Стамбуле
  11. Чыноўнікі працягваюць пазбаўляць магчымасці працаваць праз «палітыку». Яны вырашылі ўвесці абмежаванні для чарговых работнікаў
  12. Улады папросяць яшчэ дзевяць краін выдаваць беларусаў, якія расшукваюцца на радзіме
  13. «Наша Ніва»: Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яна была вызваленая па памілаванні
  14. Навальніцы і замаразкі. Сіноптыкі расказалі пра неспрыяльныя з'явы, якія нас чакаюць
  15. Бачыла яшчэ цара, стала зоркай у 76 гадоў і памерла ў часы Лукашэнкі. Успамінаем гэтую вялікую беларуску ў дзень яе 120-годдзя
  16. Россия ускоренными темпами наращивает свою военную группировку, несмотря на значительные потери в Украине. В ISW рассказали, с какой целью
  17. «Не здзіўляе іх учынак. Палохае рэакцыя дарослых». Меркаванне пра скандал з падлеткамі, якія паказалі сярэдні палец салюту
Читать по-русски


Марына Ментусава, асветніца на тэму гендарнай роўнасці і вядоўца YouTube-шоу «Обычное утро», расказала ў сацсетцы Х пра тое, што з ёй расстаўся яе партнёр. Ён, відаць, не здолеў змірыцца з адной яе звычкай, піша «Наша Ніва».

Марина Ментусова. Фото из ее соцсетей (x.com/dementusova)
Марына Ментусава. Фота з яе сацсетак (x.com/dementusova)

Марына расказвае, што нядаўна ўпершыню пасля разводу вырашыла завесці адносіны. Яна пачала сустракацца з палякам: «Здаецца, амаль Еўропа, прагрэсіўны чалавек — вада мокрая, трава зялёная, жанчын гвалтаваць нельга».

У пачатку адносін пара сур’ёзна абмеркавала асабістыя межы, і Марына кажа, што тады абараніла некалькі важных для яе рэчаў — магчымасць свабодна весці сацсеткі, насіць чырвоныя сукенкі і публікаваць у сетцы адкрытыя фота, у тым ліку з голымі ягадзіцамі.

Тым не менш прыкладна раз на тыдзень Марына заўважала з боку свайго партнёра дзеянні, якія можна было лічыць «трывожнымі сігналамі», але той прасіў прабачэння, і адносіны працягваліся. Напрыклад, мужчына спрабаваў абмежаваць Марыну ў тым, што яна посціць у Instagram, у тым ліку прымусіць яе адмовіцца ад публікацыі адкрытых фота, а таксама шмат распытваў пра колькасць яе полавых партнёраў.

Марына таксама прыводзіць яшчэ некалькі фразаў былога, якія, як яна цяпер разумее, мусілі яе насцярожыць. Напрыклад, калі яна збіралася на сустрэчу з кімсьці, ён пытаўся, сустрэча будзе з мужчынам ці з жанчынай. Таксама ён лічыў, што жанчыны, якія публікуюць нюдсы, «прадаюць сябе», і казаў, што ведае, «наколькі ён добры і што можа прапанаваць».

Нягледзячы на гэта, адносіны ўсё роўна падаваліся добрымі, піша Марына: «Пры гэтым чалавек казаў пра нейкае шалёнае пачуццё кахання і пра тое, што я найлепшая ў свеце, што ён хоча сям’ю са мной і ніколі нікога не раўнаваў. Гэта такая бліскучая локшына, што я павялася і зусім забыла праверыць — закаханы ён у мяне ці ў тую версію мяне, якую сам сабе прыдумаў».

Рэальная ж версія Ментусавай, паводле яе словаў, «часам скача на барных стойках і посціць дзёрзкую ср*ку» ў сацсетках.

Скончылася гісторыя тым, што паляк вырашыў разарваць адносіны з Марынай і матываваў гэта тым, што яна выкладвала ў сеціва кадры са сваімі ягадзіцамі. Сама яна з гумарам піша, што пакуль не зрабіла ўсіх высноваў з гэтай сітуацыі, але вырашыла публікаваць такія здымкі часцей, каб загадзя адсяваць мужчын з поглядамі як у яе былога, бо «асабістыя межы — гэта база».

Трэд Ментусавай сабраў больш за 350 тысяч праглядаў і каля сотні каментароў. Многія асудзілі мужчыну — маўляў, страціў шыкоўную жанчыну, яму ж будзе горш.

Чытайце таксама