Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Наша Ніва»: Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»
  2. «Зніклі ўсе абмежавальнікі». Навошта беларускія вайскоўцы спявалі на Краснай плошчы хвалебную песню пра Лукашэнку — меркаванне аналітыка
  3. Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»
  4. Сустрэча завершаная — перамовы ўкраінскай і расійскай дэлегацый у Стамбуле доўжыліся каля дзвюх гадзін
  5. «С точки зрения силовиков, работа — удобное место». Как сейчас задерживают «за политику» и кто в зоне риска — рассказываем
  6. Если вы устали от холодного мая — плохие новости, стабильное тепло придет нескоро. Прогноз погоды на следующую неделю
  7. «Я разумею пункт гледжання Пуціна». «Люстэрка» пабывала на выступе Барака Абамы ў Польшчы — расказваем
  8. «Старшим медсестрам угрожали уголовными делами за график дежурств». Что происходит в беларусском здравоохранении — рассказы с мест
  9. Эксперты: Кремль расширяет территориальные претензии — на переговорах в Стамбуле впервые прозвучали требования по новым областям
  10. Пресс-секретарь Путина рассказал, при каких условиях возможна его встреча с Зеленским
Читать по-русски


Чарга легкавікоў на выезд з Беларусі ў Польшчу дасягае 500−600 аўтамабіляў. Але многія з тых, хто ў ёй стаіць, не збіраюцца выязджаць з Беларусі. Яны проста трымаюць месцы і прадаюць іх. У выніку некаторыя праходзяць мяжу хутка, а іншыя стаяць суткі. У чарзе такіх прадаўцоў грэбліва называюць «толікамі». Пра таксы на хуткае праходжанне мяжы ў TikTok расказала карыстальніца пад нікам Gridya. Яна дальнабойшчыца, але апісала схему продажу чаргі для легкавых машын, піша MOST.

Чарга з легкавікоў на мяжы з Польшчай. Фота: t.me/granica_bypl

— Іх [прадаўцоў] там вельмі шмат — працэнтаў 50 ад усёй чаргі. Калі мы прыехалі, у чарзе да зоны чакання было 500 машын, машын 250−300 — гэта гэтыя «толікі», якія стаяць нібыта ў чарзе, — кажа блогерка.

«Цана пытання — 100−400 еўра»

Прадаўцы працуюць групамі. Яны прыязджаюць адразу на некалькіх машынах, становячыся адзін за адным. Калі іх машыны набліжаюцца да зоны чакання, некаторыя з іх застаюцца трымаць чаргу, а іншыя выпраўляюцца ў канец — на пошукі кліентаў.

— Падыходзяць да замежных нумароў — [да тых], хто на нямецкіх, на французскіх, на польскіх або [рэгіёна] сямёрка (Мінск. — Заўв. MOST). І прапануюць купіць месцы за 50 метраў да зоны чакання. Цана пытання — 100−400 еўра. Я вам скажу, цэннік проста ашаламляе, — расказала жанчына. Яна вырашыла зняць аднаго з «толікаў» на відэа, але той пачаў ёй пагражаць.

Калі прадаўцы чэргі знаходзяць кліентаў, тыя пад’язджаюць да месца «разрыву» — і машыны прадаўцоў рассоўваюцца, ствараючы месца для пакупніка, каб «тыя, хто стаіць ззаду ці наперадзе, не абураліся — не проста ж перад іх носам сталі».

Як змагацца з прадаўцамі месцаў

У чарзе да зоны чакання аўтамабіль жанчыны ў выніку прастаяў суткі, некалькі гадзін пайшло на зону чакання і яшчэ тры-чатыры гадзіны заняло праходжанне мяжы.

З прадаўцамі чаргі на мяжы ідзе актыўная барацьба. Жанчына раіць запісваць нумары 10 машын спераду і ззаду свайго аўтамабіля і кантраляваць тых, хто спрабуе ўклініцца без чаргі, а таксама здымаць прадаўцоў на камеру. Стыхійны бізнес па продажы месцаў працуе нелегальна, таму яго ўдзельнікі спрабуюць пазбегнуць агалоскі.

@gridya_2804 Прохождение границы стало для нас квестом, так как до этого мы отстояли полторы суток на границе РБ-Литва. Понимая, что не успеваем пройти её до запрета, который ввела Литва до 16 числа 00.00, мы рванули на Польскую границу. #парныйэкипаж #track #truckdriver #дальнобойщица #дальнобой #работанафуре #девушканафуре #семейныйэкипаж #CapCut ♬ оригинальный звук — Gridya

У каментарах з жанчынай згаджаюцца:

— Мы ехалі на бельгійскіх нумарах. Спачатку цэннік быў 170 еўра, раніцай ужо 250! І нумары перапісвалі, і ДАІ выклікалі… нічога!!! Працавалі чатыры машыны.

«Група з выразнай іерархіяй»

У памежных чатах таксама часта абмяркоўваюць праблемы продажу чаргі.

— Працэс гандлю месцамі забяспечваецца ўстойлівай арганізаванай групай асобаў з загадзя размеркаванымі абавязкамі, якая функцыянуе працяглы час, і выразнай іерархіяй. Адны ўдзельнікі, як дропы, стаяць, грэюць чаргу, іншыя суўдзельнікі шукаюць асобаў, схільных заплаціць за скарачэнне часу стаяння ў чарзе, асобна яны, відаць, прапануюць свае паслугі праз інтэрнэт, — напісаў адзін з карыстальнікаў тэлеграм-чата «ГраницаBY Беларусь-ЕС».

У асноўным турысты спрабуюць супрацьстаяць прадаўцам самастойна:

— Метады рашэння — кожныя 30−50 метраў мусіць стаяць 2−3 чалавекі і кантраляваць тое, што адбываецца — рабіць відэа, актыўна падключаць ДАІ, — тлумачыць іншы ўдзельнік чата.

Чытайце таксама