Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Трамп пралічыўся». Вядомы амерыканскі філосаф Фрэнсіс Фукуяма спрагназаваў, калі наступіць мір ва Украіне — пераказваем галоўнае
  2. Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»
  3. «Я разумею пункт гледжання Пуціна». «Люстэрка» пабывала на выступе Барака Абамы ў Польшчы — расказваем
  4. Пратасевіч расказаў, колькі зарабляе велакур'ер сэрвісу «Яндэкс.Ежа»
  5. «Наша Ніва»: Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»
  6. Как российским СМИ приказано освещать переговоры в Стамбуле и почему туда отправили переговорщиков 2022 года — мнение экспертов
  7. «Зніклі ўсе абмежавальнікі». Навошта беларускія вайскоўцы спявалі на Краснай плошчы хвалебную песню пра Лукашэнку — меркаванне аналітыка
  8. «Старшим медсестрам угрожали уголовными делами за график дежурств». Что происходит в беларусском здравоохранении — рассказы с мест
  9. Сустрэча завершаная — перамовы ўкраінскай і расійскай дэлегацый у Стамбуле доўжыліся каля дзвюх гадзін
  10. «С точки зрения силовиков, работа — удобное место». Как сейчас задерживают «за политику» и кто в зоне риска — рассказываем
  11. Пресс-секретарь Путина рассказал, при каких условиях возможна его встреча с Зеленским
Читать по-русски


Найвышэйшы суд Сербіі прыняў рашэнне пра экстрадыцыю ў Беларусь рэжысёра і заснавальніка Свабоднага аб’яднання спартоўцаў Андрэя Гнёта. Як паведаміў «Люстэрку» сам актывіст, суд не знайшоў падставаў, якія перашкаджаюць яго выдачы. Даведаліся, як ён ацэньвае рашэнне суда і што збіраецца рабіць, каб не быць выдадзеным Беларусі.

Андрей Гнёт, 2022 год. Фото предоставлено собеседником
Андрэй Гнёт, 2022 год. Фота ад суразмоўцы

«Яны хочуць мяне экстрадыяваць»

У рашэнні Найвышэйшага суда Сербіі гаворыцца, што Андрэй Гнёт мусіць быць выдадзены «органам правасуддзя Беларусі за здзяйсненне крымінальнага злачынства па справе пра хаванне падаткаў і наўмыснае заніжэнне выплачаных падаткаў, уключаючы ўнясенне ў падатковую дэкларацыю загадзя ілжывых звестак, што прывяло да шкоды ў асабліва буйных памерах, згодна з ч. 2 арт. 243 КК Рэспублікі Беларусь».

Падставай для выдачы ў рашэнні суда названыя міждзяржаўнае пагадненне паміж Сербіяй і Беларуссю ад 3 студзеня 2019 года і Закон пра міжнародную прававую дапамогу па крымінальных справах.

Паводле Андрэя Гнёта, суд не знайшоў падставаў, якія перашкаджаюць яго экстрадыцыі ў Беларусь.

— Яны хочуць мяне экстрадыяваць, не ў гэтую ж секунду, але гэта вельмі кепскае рашэнне, — кажа беларус. — Цягам трох дзён мы павінныя падаць скаргу ў апеляцыйны суд для таго, каб гэтае рашэнне спыніць. І калі апеляцыйны суд яе прыме, то будзе прызначанае слуханне, каб гэтае рашэнне аспрэчыць.

Андрэй Гнёт кажа, што ён і яго абаронцы ўжо пачалі падрыхтоўку апеляцыйнай скаргі на рашэнне Найвышэйшага суда Сербіі. Да моманту яе разгляду і ўступлення рашэння ў законную сілу рэжысёр будзе па-ранейшаму знаходзіцца пад хатнім арыштам.

Справа Андрэя Гнёта

41-гадовы рэжысёр Андрэй Гнёт — рэжысёр тэлерэкламы і музычных кліпаў, журналіст. Займаўся вытворчасцю відэапрадукцыі для аб’яднання SOS.by, якое ў Беларусі прызнанае «экстрэмісцкім фармаваннем». У траўні 2022 года выйграў конкурс Effie Awards Russia. У 2016-м партал marketing.by паведамляў, што Гнёт — «адзін з самых вядомых і запатрабаваных» беларускіх рэжысёраў, сярод яго кліентаў такія вядомыя айчынныя брэнды, як МТС, Mark Formelle, «Бульбашъ», «Аліварыя», «Спартак», «Беллакт», World Of Tanks.

Гнёт быў затрыманы 30 кастрычніка 2023 года памежнай службай Сербіі пасля прылёту ў сталіцу краіны Бялград, пасля чаго перададзены паліцыі. Прычына затрымання — знаходжанне ў міжнародным вышуку на запыт беларускага бюро Інтэрпала ад 21 верасня 2023 года. Ведамства просіць экстрадыяваць Гнёта ў Беларусь для крымінальнага пераследу.

На радзіме Андрэй Гнёт праходзіць па ч. 2 арт. 243 КК (Ухіленне ад выплаты падаткаў). Паводле следства, са студзеня 2012 да сакавіка 2019-га ён недаплаціў у бюджэт 300 тысяч еўра (каля мільёна рублёў паводле курсу Нацбанка на 12 сакавіка 2024 года). У пастанове СК ад 8 лістапада 2023-га сказана, што, «дзейнічаючы сумесна з іншай асобай, маючы адзіны намер на ўхіленне ад выплаты сумаў падатку на прыбытак і ПДВ», каб «мінімізаваць падатковыя адлічэнні» кампаніі «УанФанПартизан», рэжысёр нібыта зарэгістраваў яшчэ тры ТАА — «Партизан Продакшн групп», «Про Фильм Сервис» і «Партизан фильм-сервис».

Прадстаўнік Андрэя Гнёта ў Еўрапейскім судзе па правах чалавека (ЕСПЧ) і Інтэрпале юрыст Вадзім Драздоў расказваў «Люстэрку» пра гэтую сітуацыю:

— Са згаданых у матэрыялах следства юрыдычных асоб Андрэй быў уласнікам і кіраўніком толькі ў ПУП «УанФанПартизан» (ужо пасля продажу яго перааформілі ў ТАА). Яшчэ ў двух — толькі сузаснавальнікам. Рашэнне адкрыць дадаткова дзве кампаніі было прынятае з улікам таго, што ў бізнесу з’явіліся і іншыя напрамкі. Вытворчасць рэкламы, тэлесерыялаў і музычных відэакліпаў — гэта розныя віды дзейнасці, якія патрабуюць розных спецыялістаў і бюджэтавання, а таму і асобнага адміністравання. Нават нягледзячы на тое, што яны фармальна падпадаюць пад адзін код АКЭД (агульны класіфікатар відаў эканамічнай дзейнасці. —  Заўв. рэд.), гэта фактычна розны бізнес.

Паводле Драздова, у сваёй прамове Гнёт таксама падкрэсліў, што «УанФанПартизан» і долі ў іншых кампаніях ён прадаў у 2018 годзе. Пры гэтым практыка прыцягнення да крымінальнай адказнасці за «драбненне бізнэсу» ў Беларусі з’явілася толькі ў 2019-м. Юрыст Міхаіл Кірылюк у каментары «Люстэрку» падкрэсліваў, што Андрэя Гнёта ў прынцыпе не мелі права абвінавачваць па арт. 243 КК.

Таму ў судзе мужчына адзначыў, што крымінальную справу распачалі неправамерна. Сам рэжысёр і яго адвакаты лічаць справу палітычнай.

Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведаміў, што Інтэрпал заблакаваў дадзеныя Гнёта, пачаўшы праверку падставаў, на якіх беларускія ўлады абвясцілі яго ў вышук. Адвакат рэжысёра настойвае, што падабаронны пераследуецца па палітычных, а не эканамічных матывах, як заяўляюць у Мінску.

12 сакавіка апеляцыйны суд у Бялградзе адмяніў рашэнне пра экстрадыцыю Гнёта ў Беларусь. Справу адправілі на перагляд.

За час знаходжання ў турме ў беларуса пагоршылася здароўе, ён скардзіўся, што яму не аказваюць медыцынскай дапамогі.

Чытайце таксама