Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Ёсць пенсійная праблема, якую сілавікі вырашылі для сябе ў 2020-м, хоць Мінпрацы «пратэставала». Іншым не так пашанцавала — яшчэ актуальная
  2. Без песень Меладзэ і ў форме: як пройдуць выпускныя ў школах і дзіцячых садках
  3. «Трамп пралічыўся». Вядомы амерыканскі філосаф Фрэнсіс Фукуяма спрагназаваў, калі наступіць мір ва Украіне — пераказваем галоўнае
  4. Чыноўнікі хочуць павялічыць падатковую нагрузку. Каго гэта можа закрануць
  5. Улады прыдумалі новаўвядзенне, здольнае адбіць у вас жаданне павышэння зарплаты
  6. Калі Пуцін прыедзе: Зяленскі назваў дзве ключавыя тэмы магчымай сустрэчы ў Стамбуле
  7. «Путин устраивает кровавые бани — это поменяло позицию Трампа». Автор книги о Зеленском в интервью «Зеркалу» — про переговоры в Турции
  8. Чыноўнікі працягваюць пазбаўляць магчымасці працаваць праз «палітыку». Яны вырашылі ўвесці абмежаванні для чарговых работнікаў
  9. Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»
  10. «Это была сковородка, меня ударили ей по ягодицам». Поговорили с парой, которую на годы разлучили из-за фото с марша
  11. Пратасевіч расказаў, колькі зарабляе велакур'ер сэрвісу «Яндэкс.Ежа»
  12. Улады хочуць запусціць чарговую базу звестак пра насельніцтва, да якой сілавікі атрымаюць кругласутачны доступ. Парламент зацвердзіў новаўвядзенне
  13. Зяленскі прыляцеў у Анкару, Пуцін у Турцыю не паедзе, Трамп — не вызначыўся
  14. Улады папросяць яшчэ дзевяць краін выдаваць беларусаў, якія расшукваюцца на радзіме
  15. Кремль настаивает, что переговоры надо вести на основании Стамбульских протоколов 2022 года — что хотели тогда (и сейчас) от Украины
  16. Навальніцы і замаразкі. Сіноптыкі расказалі пра неспрыяльныя з'явы, якія нас чакаюць
  17. «Наша Ніва»: Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яна была вызваленая па памілаванні
  18. Неафіцыйным заданнем было «трахацца за радзіму». Расказваем пра цынічную аперацыю спецслужбаў, якая ламала жаночыя лёсы
Читать по-русски


У Жодзіне затрымалі пяцярых былых афіцэраў мясцовай міліцыі. У верасні 2020 года яны запісалі відэазварот да сілавікоў з заклікам спыніць гвалт супраць мірных грамадзян. З дапамогай BELPOL расказваем, што вядома пра затрыманых экс-міліцыянтаў.

Задержанные офицеры жодинской милиции. Слева направо: Дмитрий Вдовин, Виталий Папроцкий, Вячеслав Ильич, Андрей Дорошко и Игорь Кисляк. 2 сентября 2020 года. Скриншот: видеообращения офицеров в YouTube.
Затрыманыя афіцэры жодзінскай міліцыі. Злева направа: Дзмітрый Удовін, Віталь Папроцкі, Вячаслаў Ільіч, Андрэй Дарошка і Ігар Кісляк. 2 верасня 2020 года. Скрыншот відэазвароту афіцэраў у YouTube

У відэазвароце 2020 года былыя супрацоўнікі Жодзінскага ГАУС прадставіліся афіцэрамі запасу — на той момант, мяркуючы з усяго, яны ўжо не працавалі ў сілавых структурах.

— Кожны з нас больш за 20 гадоў свайго жыцця аддаў службе ў органах унутраных справаў. Мы служылі не за мізэрныя заробкі, а за ідэю, — звяртаецца на відэа да сілавікоў падпалкоўнік міліцыі ў запасе Ігар Кісляк. — Галоўнай мэтай была абарона людзей і барацьба са злачыннасцю. А сёння вашыя ўчынкі па збіцці людзей на вуліцах, якія не зрабілі нічога… Няма тут ні арганізаваных злачынных груп, няма замежных агентаў. Магчыма, ёсць невялікія і нязначныя, дробныя правакатары, якія спрабуюць стварыць крытычную сітуацыю — незразумела, у чыіх інтарэсах. Дык вы можаце іх сваімі сіламі ізаляваць і выключыць. Для гэтага не трэба наводзіць тэрор, выступаць карнікамі, прыцягваць войскі, ставіць сябе па-за законам. І супрацьпастаўляць сябе нашаму спакойнаму працавітаму народу.

Цяпер Ігару Кісляку 53 гады, ён пачынаў сваю кар’еру ў 1995 годзе ў аддзяленні па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі (АБЭЗ) Жодзінскага ГАУС. Даслужыўся да начальніка аднаго з аддзелаў АБЭЗ. У 2006−2010 гадах Кісляк займаў пасаду першага намесніка начальніка ГАУС Жодзіна. Потым два гады працаваў намеснікам начальніка Барысаўскага раённага аддзела ГУБАЗ. У кастрычніку 2012 года звольнены ў запас з прычыны аптымізацыі штату.

Відаць, пасля сыходу ў адстаўку Кісляк займаўся бізнесам. На яго імя з 2014 года зарэгістраванае ІП у сферы «гандлю палівам, рудамі, металамі і хімічнымі рэчывамі».

Іншы ўдзельнік відэа, 60-гадовы падпалкоўнік запасу Вячаслаў Ільіч, з 1995 да 2001 года служыў у Бярэзінскім РАУС (спачатку начальнікам дзяжурнай службы, потым начальнікам аператыўна-арганізацыйнай службы). З 2001-га да 2004-га кіраваў штабам Жодзінскага ГАУС. Потым тры гады працаваў спачатку намеснікам начальніка, а затым і ўзначаліў міліцыю грамадскай бяспекі Жодзіна. У 2007-м звольніўся на ўласнае жаданне.

Поўнага цёзку падпалкоўніка можна знайсці ў апісанні вакансій Жодзінскага гарадскога цэнтра культуры і вольнага часу. Ён займаў там пасаду намесніка дырэктара. У спісе супрацоўнікаў на сайце Цэнтра культуры імя і фатаграфія намесніка дырэктара цяпер выдаленыя.

54-гадовы падпалкоўнік юстыцыі ў запасе Дзмітрый Удовін у 1990-я гады працаваў у Барысаве — інспектарам па справах няпоўнагадовых мясцовага РАУС. З 1998 да 2003 года служыў у аддзеле дазнання Жодзінскага РАУС, а потым — дазнаўцам у аддзеле папярэдняга расследавання. Пазней узначальваў гэты аддзел сем гадоў (з 2004 да 2011 года). У 2011 годзе Удовіна перавялі ў Следчы камітэт. Калі ён выйшаў у адстаўку, невядома.

Жодзінскія СМІ згадвалі, што ў 2012 годзе «маёр» Дзмітрый Удовін быў гарадскім дэпутатам. Імаверна, яго абралі на выбарах у мясцовыя саветы дэпутатаў за два гады да гэтага. ЦВК не публікаваў спіса кандыдатаў, якія перамаглі, таму невядома, напрыклад, ці балатаваўся афіцэр ад якой-небудзь партыі. Сярод дэпутатаў, абраных на наступных мясцовых выбарах у 2014 годзе, імені Удовіна ўжо няма.

Андрэю Дарошку 53, і ён цяпер падпалкоўнік запасу. Службу пачынаў у 1993 годзе як участковы інспектар у Жодзіне. З 1994 да 2006 года працаваў у крымінальна-выканаўчай інспекцыі. Потым, да 2012 года, займаў пасаду намесніка начальніка па ідэалагічнай працы і кадравым забяспечанні Жодзінскага ГАУС. Звольнены па артыкуле пра парушэнне ўмоваў кантракту. Што за парушэнне ён здзейсніў, невядома.

53-гадовы падпалкоўнік юстыцыі ў запасе Віталь Папроцкі пачынаў як следчы ў жодзінскай міліцыі. З 1999 да 2004 года займаў пасаду старшага следчага жодзінскага аддзела ўпраўлення Следчага камітэта Мінскай вобласці. Да 2005 года быў намеснікам начальніка раённага аддзела папярэдняга расследавання, а потым, да 2010 года, яго ўзначальваў. Потым перайшоў на службу ў Следчы камітэт. Год адстаўкі невядомы.

Інфармацыі пра тое, чым займаліся Дарошка і Папроцкі пасля адыходу з сілавых структур, знайсці не ўдалося.

Чытайце таксама