Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Вывела больш за 150 тысяч даляраў». «Кіберпартызаны» апублікавалі інфармацыю пра грошы фонду, якім кіравала зніклая Мельнікава
  2. СМІ высветлілі прычыну пажару на нафтавай вышцы кампаніі «Беларуснафта-Сібір», якая абрынулася ў Расіі. Распачатая крымінальная справа
  3. Ва ўладаў ёсць забава — гаварыць пра суперпланы і не выконваць іх, але ў гэтым выпадку нават яны не чакалі такой «анамаліі». Што адбылося
  4. Зяленскі паедзе на перамовы з Пуціным, нават калі Расія не спыніць агонь — Axios
  5. Унікальная аперацыя з цэнамі, пра якую казаў Лукашэнка, відаць, можа праваліцца. Што адбываецца з коштам тавараў і паслуг
  6. «И буду ждать Путина в четверг в Турции. Лично». Зеленский заявил, что готов лично встретиться с Путиным для переговоров
  7. Хто той палкоўнік Жураўскі, які падбіў Зянковіча, Фядуту і Кастусёва на нібыта дзяржаўны пераварот? Вось што ўдалося даведацца «Люстэрку»
  8. Директору визового центра вменили в вину сбор личных данных. Бывший фигурант громкого дела рассказал о «большом бизнесе беларусской власти»
  9. Чего на самом деле добивается Путин, настаивая на возобновлении переговоров на основе Стамбульских протоколов начала 2022 года — эксперты
  10. Путин предложил Киеву возобновить прямые переговоры, прерванные в 2022 году, — назвал дату и место встречи
  11. Кремль назвал очередное условие, на котором готов к 30-дневному перемирию с Украиной. На Западе отреагировали
  12. Ёсць куды падаць: чаму курс даляра працягвае зніжацца? Прагноз па валютах
  13. «Я был убит 2 марта 1943 года». Как солдат потерял четверть мозга, но не сдался болезни, а написал дневник — и стал известен на весь мир
  14. Цифра превосходит самые смелые ожидания Лукашенко. В Пакистане рассказали, сколько трудовых мигрантов готовы отправить в Беларусь
  15. Бондарава прайшлася па Чарнецкім, які «цяпер выконвае ролю міністра культуры». Дасталася і старшыні КДК
  16. Вводят изменения, которые касаются рынка недвижимости
Читать по-русски


Алена ўжо больш за год жыве за мяжой, у Беларусі засталіся яе бацькі. У аўторак, 26 снежня, у іх кватэру ў адным з абласных цэнтраў прыйшлі некалькі чалавек і прадставіліся супрацоўнікамі Камітэта дзяржаўнай бяспекі. Аднак выявілася, што гэта не сілавікі, а ашуканцы. Расказваем падрабязнасці гісторыі.

Снимок носит иллюстративный характер. Фото: TUT.BY
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY
Імя гераіні змененае з меркаванняў бяспекі.

«Не пыталі нічога пра сваякоў ці знаёмых. Іх цікавілі толькі грошы»

Алена кажа, што яе мама дагэтуль у шоку ад таго, што адбылося, таму блытаецца ў аповедзе і пэўных падрабязнасцях.

— Мама нават не памятае, колькі дакладна чалавек прыйшло, яны паказалі нейкае пасведчанне і сказалі, што з КДБ, — з хваляваннем расказвае беларуска. — Ёй пад 70 гадоў, яны маглі паказаць хоць грамату за ўдзел у школьнай спартакіядзе, і мама б усё роўна ім паверыла — яна была дома адна, напалоханая і разгубленая. «Сілавікі» пачалі пагражаць завядзеннем крымінальнай справы, пералічвалі нейкія артыкулы КК. Мама не запомніла нумароў ці назваў, але памятае, што ёй казалі пра нейкія банкаўскія пераводы, нібыта зробленыя з яе рахунку. Пры гэтым гаворкі пра данаты ў фонды салідарнасці ці нейкім арганізацыям, прызнаным экстрэмісцкімі, не было.

«Супрацоўнікі КДБ» працягвалі пагражаць. Паводле словаў нашай суразмоўніцы, яны заяўлялі, што пачнуць ператрус, калі тая не заплаціць.

— Дакладнай сумы, якую ад яе патрабавалі, мама не запомніла. Але пасля лагічнай адмовы «супрацоўнікі КДБ» пачалі ціснуць на грамадзянскую свядомасць, — тлумачыць беларуска. — Казалі, што за правапарушэнне ўсё роўна давядзецца адказаць і лепш дамовіцца па-добраму. Пры гэтым прапаноўвалі альбо заплаціць на месцы, альбо зрабіць банкаўскі перавод. Я не разумею, на што яны разлічвалі. Мая мама — пенсіянерка, і такой сумы ў яе відавочна не было ні наяўнымі, ні на банкаўскім рахунку.

Незнаёмцы каля гадзіны вымагалі грошы ў жанчыны, пакуль на гучныя галасы і агрэсіўны тон не звярнулі ўвагу суседзі. Яны і патэлефанавалі Алене.

— Я папрасіла суседзяў даведацца, што адбываецца. Яны пазванілі ў дзверы кватэры бацькоў. Пасля гэтага «чэкісты», мабыць, спалохаліся і сышлі, — адзначае беларуска.

Алена ўпэўненая, што тыя, хто прыходзіў, не былі супрацоўнікамі КДБ ці нейкага іншага сілавога ведамства Беларусі. Жанчына лічыць, што яе мама сутыкнулася з новым відам махлярства, калі злачынцы выдаюць сябе за супрацоўнікаў сілавых структур:

— Яны не пыталі нічога пра сваякоў ці знаёмых. Іх цікавілі толькі грошы і магчымасць неадкладнага атрымання патрабаванай сумы.

У міліцыю ні Алена, ні яе мама звяртацца не сталі. «Думаю, прычыны зразумелыя», — разважае суразмоўніца.

— Нашмат важней расказаць людзям пра тое, што цяпер ёсць вось такія ашуканцы, якія прадстаўляюцца супрацоўнікамі Камітэта дзяржбяспекі і прыходзяць да людзей дадому, — упэўненая беларуска. — Гэта не палітычная гісторыя, гэта натуральная спроба рабавання сярод белага дня. Калі гэта будзе паўтарацца, то, магчыма, варта распрацаваць для людзей нейкую інструкцыю пра тое, як адрозніць супрацоўнікаў КДБ ад махляроў. Бо ў беларускіх рэаліях гэта няпростая рэч. Праўда, я зусім не разумею, хто гэтую інструкцыю мусіць зрабіць.

BYSOL: адрозніць дзяржаўнага злачынца ад звычайнага цяпер вельмі складана

Сузаснавальнік фонду салідарнасці BYSOL Андрэй Стрыжак, каментуючы для «Люстэрка» гісторыю мамы Алены, кажа, што гэта першы вядомы яму выпадак, калі ашуканцы прыходзяць да ахвяры дадому, выдаючы сябе за сілавікоў:

— Мы ніколі раней не чулі, каб ашуканцы фізічна кантактавалі з тымі, каго хочуць падмануць. BYSOL ведае толькі пра некалькі выпадкаў, калі ашуканцы, вымагаючы грошы, прадстаўляліся супрацоўнікамі сілавых структур, але пры гэтым яны тэлефанавалі праз Viber ці нейкі іншы інтэрнэт-мэсэнджар. Мабыць, ашуканскі рынак яшчэ не зразумеў, што палітычная тэма — гэта болевы пункт для беларусаў, і пакуль не вельмі актыўна эксплуатуе гэтую тэму. Часцей яны выкарыстоўваюць хітрыкі, звязаныя з нібыта атрыманнем несанкцыянаваных крэдытаў, і прадстаўляюцца супрацоўнікамі службаў бяспекі банкаў.

— Абараніцца ў такой сітуацыі беларусам будзе складана. Гэта яшчэ адзін пабочны эфект таго, калі «часам не да законаў», — працягвае кіраўнік BYSOL. — У сучаснай Беларусі падчас ператрусаў сілавікі вельмі часта не паказваюць дакументаў, проста ўломліваюцца ў дом і з ужываннем сілы пачынаюць праводзіць патрэбныя ім дзеянні. Зразумела, што ёсць пэўныя патрабаванні да працэдуры і дакументаў, якія яны абавязаныя паказаць, але сілавікі гэтага проста не робяць. Як пры гэтым адрозніць дзяржаўнага злачынца ад звычайнага — абсалютна незразумела.

Калі вы сутыкнуліся з падобнай сітуацыяй, раскажыце пра гэта «Люстэрку», напісаўшы ў тэлеграме @zerkalo_editor. Гэта ананімна.