Біяметрычны пашпарт нельга будзе выкарыстаць, каб атрымаць выбарчы бюлетэнь падчас адзінага дня галасавання, гэтая інфармацыя была агучаная 21 лістапада на паседжанні ЦВК, перадае расійскае інфармацыйнае агенцтва Sputnik Беларусь.
Сакратар ЦВК Алена Балдоўская патлумачыла, што біяметрычны пашпарт не можа быць у ліку гэтых дакументаў, бо ў ім няма імені па бацьку выбаршчыка.
Паводле яе словаў, асноўны дакумент падчас галасавання — пашпарт грамадзяніна, можна выкарыстоўваць ID-карту. Акрамя гэтага, у пералік дакументаў, з якімі можна прыйсці на ўчасткі для галасавання і атрымаць бюлетэнь, уключаныя студэнцкі і вучнёўскі білеты.
Згодна з планам, рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты пройдзе з 16 па 30 студзеня 2024 года, агітацыя пачнецца з 31 студзеня і завершыцца 24 лютага наступнага года.
Датэрміновае галасаванне пачнецца 20 лютага і завершыцца ў суботу, за дзень да выбараў, 24 лютага. Агучыць вынікі выбараў дэпутатаў мясцовых саветаў і ніжняй палаты парламента ЦВК мусіць да 1 сакавіка.
Чытайце таксама