Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Унікальная аперацыя з цэнамі, пра якую казаў Лукашэнка, відаць, можа праваліцца. Што адбываецца з коштам тавараў і паслуг
  2. «Я был убит 2 марта 1943 года». Как солдат потерял четверть мозга, но не сдался болезни, а написал дневник — и стал известен на весь мир
  3. Вводят изменения, которые касаются рынка недвижимости
  4. Хто той палкоўнік Жураўскі, які падбіў Зянковіча, Фядуту і Кастусёва на нібыта дзяржаўны пераварот? Вось што ўдалося даведацца «Люстэрку»
  5. Ёсць куды падаць: чаму курс даляра працягвае зніжацца? Прагноз па валютах
  6. «Вывела больш за 150 тысяч даляраў». «Кіберпартызаны» апублікавалі інфармацыю пра грошы фонду, якім кіравала зніклая Мельнікава
  7. СМІ высветлілі прычыну пажару на нафтавай вышцы кампаніі «Беларуснафта-Сібір», якая абрынулася ў Расіі. Распачатая крымінальная справа
  8. Ва ўладаў ёсць забава — гаварыць пра суперпланы і не выконваць іх, але ў гэтым выпадку нават яны не чакалі такой «анамаліі». Што адбылося
  9. Чего на самом деле добивается Путин, настаивая на возобновлении переговоров на основе Стамбульских протоколов начала 2022 года — эксперты
  10. «Наша Ніва»: Памерла 39-гадовая экс-палітзняволеная Ганна Кандраценка. У калоніі ў яе знайшлі рак, але не вызвалілі
  11. «И буду ждать Путина в четверг в Турции. Лично». Зеленский заявил, что готов лично встретиться с Путиным для переговоров
  12. Директору визового центра вменили в вину сбор личных данных. Бывший фигурант громкого дела рассказал о «большом бизнесе беларусской власти»
  13. Бондарава прайшлася па Чарнецкім, які «цяпер выконвае ролю міністра культуры». Дасталася і старшыні КДК
  14. Путин предложил Киеву возобновить прямые переговоры, прерванные в 2022 году, — назвал дату и место встречи
  15. Зяленскі паедзе на перамовы з Пуціным, нават калі Расія не спыніць агонь — Axios
Читать по-русски


Аляксандр Лукашэнка падчас размовы з жыхарамі аграгарадка Белавежскі ў Камянецкім раёне паабяцаў яшчэ раз «вярнуцца да праблемы з картай паляка», піша БЕЛТА.

Александр Лукашенко во время визита в Каменецкий район. 1 августа 2023 года. Фото: president.gov.by
Аляксандр Лукашэнка падчас візіту ў Камянецкі раён. 1 жніўня 2023 года. Фота: president.gov.by

— Не хочацца пакрыўдзіць і людзей. Вось я ў Гродне з многімі знаёмы. Яны і ва ўладзе працуюць. Але карта паляка ў іх у кішэні ляжыць. Я кажу: «Мужыкі, ну як так?» — «Аляксандр Рыгоравіч, ды вы не хвалюйцеся, калі трэба — заўтра аддамо». Ну, кажа, усе бралі, мы ўзялі. Там паехаць кудысьці, яшчэ нейкая выгада была. Ну, усе атрымлівалі, кажа, і мы атрымалі. Не хочацца падразаць гэтых людзей. Таму мы робім акуратныя крокі, — растлумачыў Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што «пераціскаць не трэба людзей».

— Людзі павінныя жыць свабодна на сваёй зямлі, у сваім грамадстве. Каб яны выказвалі пазіцыю сваю, нікога не баяліся. У адваротным выпадку навошта такая дзяржава, дзе будуць душыць людзей. Таму вельмі важна не перагнуць палку. Гэта не я прыдумаў. Гэта народны выраз. Але пра гэтых падумаем, — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Нагадаем, у пачатку ліпеня праваабаронцы паведамлялі пра тое, што на мяжы сілавікі пачалі патрабаваць у беларусаў адмовіцца ад карты паляка. Паводле звестак праваабарончага цэнтра «Вясна», вядома не менш чым пра дзесяць такіх выпадкаў. Па гэтым пытанні мы звярталіся ў Дзяржпамежкамітэт. У ведамстве нам адказалі, што цяжкасцяў з перасячэннем беларускай мяжы ва ўладальнікаў карт паляка быць не мусіць.

Чытайце таксама