Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. С 1 сентября расписание ждут изменения. Уроков по какому предмету станет больше, — рассказываем
  2. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
  3. Пропавшая Мельникова объехала три страны, пока говорила коллегам, что болеет. За это время в фонде демсил исчезли деньги — расследование
  4. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
  5. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  6. Кремль назвал очередное условие, на котором готов к 30-дневному перемирию с Украиной. На Западе отреагировали
  7. Стало известно, как накажут девочек из Могилева, показавших неприличный жест на салюте 9 мая. Их сняли в «покаянном» видео
  8. «Ну что, доигрались?» МАРТ выяснил, почему в магазинах пропала картошка
  9. 9 мая Путин сделал несколько заявлений, которые противоречат программе российских националистов. В чем их разногласия
  10. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
  11. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  12. Цифра превосходит самые смелые ожидания Лукашенко. В Пакистане рассказали, сколько трудовых мигрантов готовы отправить в Беларусь
Читать по-русски


У рэдакцыю «Люстэрка» звярнуліся некалькі беларусаў, якія атрымалі рассылку ад BYSOL з просьбай данаціць. Хтосьці з адрасатаў цяпер за мяжой, а хтосьці — у Беларусі. Такая рассылка выклікала шмат пытанняў, асабліва на фоне затрыманняў за данаты ў фонд. Разбіраліся ў сітуацыі.

Фото: pixabay.com
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: pixabay.com

У рэдакцыю «Люстэрка» звярнулася беларуска Ірына (імя змененае), якая атрымала ліст з просьбай падтрымаць каманду BYSOL. Ён стаў для яе нечаканасцю, бо данаціла дзяўчына апошні раз у 2020 годзе.

— У мяне ўчора быў працоўны званок, я дэманстравала свой экран — і тут натыфікацыя ад BYSOL, — расказвае Ірына. — Не ўсе цяпер знаходзяцца ў бяспецы, каб вось так атрымліваць рассылку, на якую ты не падпісваўся. Натыфікацыя «Навіны BYSOL, актуальныя зборы» ўсплыла на тэлефоне і камп’ютары. Яшчэ і чамусьці прыйшло на працоўную пошту. Не разумею, адкуль яны яе дасталі, яе я дакладна не давала. Толькі калі сэрвіс нейкі сам падцягнуў звесткі.

Рассылка BYSOL. Скриншот предоставлен собеседницей.
Рассылка BYSOL. Скрыншот ад суразмоўніцы

Таксама пра ўчорашнюю рассылку з просьбай падтрымаць каманду BYSOL нам паведамілі беларусы, якія на гэты момант знаходзяцца ў краіне. Некаторыя не разумеюць, як ад такіх паведамленняў можна адпісацца.

— Трохі шакаваў такі ліст, бо я цяпер у Беларусі. І данаціла таксама, калі была ў Беларусі, — кажа Анастасія (імя змененае).

Пра такую рассылку на сваёй старонцы ў Facebook расказала і экс-супрацоўніца BYSOL Аляксандра Зверава, якая больш за два гады прапрацавала ў арганізацыі.

— Я не давала згоды на рассылку, я проста рабіла ахвяраванне ў STRIPE. То-бок мой e-mail проста выгрузілі адтуль. А вы выпадкова цяпер не парушылі еўрапейскае заканадаўства? — абурылася яна. — Проста мінулы ліст пачаўся так: «Вы атрымалі гэты ліст, таму што рабілі ахвяраванне ў BYSOL», — а цяпер уявім, што яго атрымлівае чалавек у Беларусі. І нехта бачыць яго камп’ютар, апавяшчэнне на тэлефоне — добры сцэнар?

Калі зайсці на старонку BYSOL і ахвяраваць суму на любы з актуальных збораў, то вас сапраўды папросяць увесці свой адрас электроннай пошты. Аднак паведамленняў, што за гэтым будзе рассылка, — няма.

Што кажа фонд?

Мы звярнуліся да заснавальніка фонду BYSOL Андрэя Стрыжака, каб высветліць сітуацыю з рассылкай, на якую беларусы не давалі згоды.

— Ці сапраўды ідзе такая рассылка, нават калі на яе не падпісваешся, і ці ўлічваецца месца пражывання чалавека?

— Мы ажыццяўляем рассылку паводле адфільтраванага спіса адрасоў, з якога выключаныя адрасы донараў, якія фізічна знаходзіліся ў Беларусі на момант даната. Рассылка ажыццяўляецца па спісе данатараў, якія рабілі данаты пасля прызнання нашай арганізацыі «экстрэмісцкай». Гэта значыць, што людзі свядома працягвалі карыстацца магчымасцю аказваць дапамогу праз BYSOL, нягледзячы на патэнцыйны пераслед з боку ўлад.

— Аляксандра лічыць, што такое выкарыстанне персанальных звестак можа парушаць заканадаўства. Ці так гэта?

— Мы вырашылі рабіць рассылку пасля кансультацый з юрыстамі, якія пацвердзілі нам такую магчымасць. Бо адрасы пошт мы атрымліваем праз плацёжную сістэму STRIPE, калі чалавек ажыццяўляе плацёж. Мы улічваем тыя пытанні, якія атрымліваем ад людзей у сувязі з рассылкай, і вядзём кансультацыі з юрыстамі, каб удасканальваць нашу працу ў гэтым кірунку.

— Вы згадалі фільтрацыю адрасоў па месцазнаходжанні чалавека. Але нам пра рассылку паведамілі і тыя, хто знаходзіцца цяпер у Беларусі.

— Не выключаем, што частка такіх лістоў можа трапіць да тых людзей, хто цяпер у Беларусі. Увесь час працуем над тым, каб зрабіць інструмент больш зручным і бяспечным.

— А ці магла рассылка прыйсці на карпаратыўную пошту, калі беларуска яе не ўводзіла падчас аплаты даната?

— Гэта выключана. Паштовыя даныя мы маем толькі тыя, якія чалавек сам указвае пры данаце. Магчыма, гутарка ідзе пра нейкую пераадрасацыю з адной пошты на іншую.

— Як можна адпісацца ад рассылкі?

—  У канцы кожнага ліста ёсць дысклэймер, дзе можна націснуць на кнопку «адпісацца ад рассылкі». Вялікі дзякуй усім, хто падтрымлівае нашых падапечных праз BYSOL і ўдзельнічае ў фінансаванні каманды. Дзякуючы гэтаму мы можам працягваць нашу працу і працягваць дапамагаць людзям.

Рассылка от BYPOL донатившим белорусам. Внизу - ссылка на то, как отписаться от нее. Апрель 2023 года. Фото: скриншот письма от читательницы
Рассылка ад BYPOL беларусам, якія данацілі. Унізе — спасылка на тое, як адпісацца ад яе. Красавік 2023 года. Фота: скрыншот ліста чытачкі

Нагадаем, сёлета за плацяжы беларусаў у BYSOL пачалі масава выклікаць у КДБ, дзе патрабуюць кампенсаваць суму даната ў шматразовым памеры, а ў выпадку адмовы пагражаюць крымінальным пераследам за «фінансаванне экстрэмізму». Мы ўжо расказвалі пра тое, як гэта адбываецца, а таксама пра тое, як можна паспрабаваць прыбраць інфармацыю пра данат з Facebook.