Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Падаткавікі нагадалі пра збор, пра існаванне якога вы маглі нават не здагадвацца. Але пагражае важкі штраф, калі яго не аплаціць
  2. «Тунеядцев» зовут в милицию. Спросили у чиновников, зачем подключили силовиков, а у юристов — можно ли не идти
  3. Лукашенко помиловал 42 осужденных по «политическим» статьям
  4. Зянковіч пра Верамейчыка: Ужывалі фізічны гвалт, каб прымусіць яго сказаць на БТ тое, што хочуць пачуць
  5. «Фермерам далі зарабіць, пралічыліся». Турчын і кіраўнік КДК паведамілі Лукашэнку пра недахоп бульбы — дакументы трапілі да «Люстэрка»
  6. Сложно поверить, но папа Франциск собирался участвовать в крещении детей беларусского бизнесмена — однако умер за день до. Рассказываем
  7. Увялі чарговае пенсійнае змяненне
  8. Што кажа полк Каліноўскага пра свайго былога байца, затрыманага КДБ? Даведаліся
  9. Ёсць падстава трапіць пад «адміністратыўку», пра якую вы можаце не ведаць (і моцна здзівіцца, калі гэта адбудзецца)
  10. Эксперты рассказали, как Кремль, используя мифы о роли СССР во Второй мировой, создает новую государственную идеологию
  11. «Лукашэнка ўжо не ў найлепшай форме». Спыталі экспертаў, чаму ўлады перанеслі парад у гонар 80-годдзя Перамогі
  12. Ратавальнікі знайшлі чалавека на дне акіяна. Пасля катастрофы ён прабыў там амаль трое сутак — расказваем пра гэтую гісторыю
  13. Потерянное десятилетие? Сравнили, как выросли экономики соседей за 10 лет и как на их фоне выглядит Беларусь
  14. «За чей счет?» Родители честно ответили на новый запрет для школьников
  15. Из Лондона Мельникова вылетела на Шри-Ланку, где могла угодить в «ловушку спецслужб» и оказаться в Беларуси — польское СМИ
Читать по-русски


Камітэт дзяржаўнай бяспекі ўключыў у пералік «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці», яшчэ адзінаццаць прозвішчаў.

Фатаграфія выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: TUT.BY

У спіс трапілі беларусы Максім Ерашэнка, Барыс Кім, Сяргей Савіч, Арцём Воўна, Юрый Калодны, Мікалай Даніш, Рыгор Грыг, Павел Мякіш, Валерый Барзенка, Андрэй Касцоў і расіянка Соф’я Сапега.

У КДБ заявілі, што падстава ўключэння ў спіс — уступленне ў законную сілу прысуду суда па арт. 130 КК Беларусі (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці).

Цяпер у «тэрарыстычным» спісе КДБ 1026 чалавек, з іх 278 — беларусы.

Нагадаем, Соф’ю Сапегу затрымалі 23 траўня 2021 года разам з былым галоўным рэдактарам тэлеграм-канала NEXTA Раманам Пратасевічам у мінскім аэрапорце, пасля таго як улады Беларусі пасадзілі самалёт авіякампаніі Ryanair, які ляцеў з Афін у Вільнюс. Пара вярталася з адпачынку. Дзяўчыну абвінавацілі ў адміністраванні тэлеграм-канала «Чорная кніга Беларусі», у якім публікуюцца асабістыя звесткі сілавікоў.

Суд пачаўся 28 сакавіка 2022 года і праходзіў у закрытым рэжыме. Сапезе выставілі абвінавачанні па сямі артыкулах, але прызналі вінаватай па двух — па ч. 3 арт. 130 (Здзяйсненне наўмысных дзеянняў, скіраваных на ўзбуджэнне іншай сацыяльнай варожасці, варожасці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці, учыненых арганізаванай групай асоб, якія пацягнулі іншыя цяжкія наступствы), а таксама па ч. 1 арт. 179 (Незаконныя збор альбо распаўсюд звестак пра прыватнае жыццё, якія складаюць асабістую або сямейную таямніцу іншай асобы, без яе згоды, якія пацягнулі шкоду правам, свабодам і законным інтарэсам пацярпелых).

Сапегу асудзілі на шэсць гадоў калоніі агульнага рэжыму. У памілаванні ёй адмовілі.