Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Ну что, доигрались?» МАРТ выяснил, почему в магазинах пропала картошка
  2. С 1 сентября расписание ждут изменения. Уроков по какому предмету станет больше, — рассказываем
  3. Синоптики предупредили об опасном гидрометеорологическом явлении
  4. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
  5. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
  6. Путин предложил Киеву возобновить прямые переговоры, прерванные в 2022 году, — назвал дату и место встречи
  7. «Я был убит 2 марта 1943 года». Как солдат потерял четверть мозга, но не сдался болезни, а написал дневник — и стал известен на весь мир
  8. Кремль назвал очередное условие, на котором готов к 30-дневному перемирию с Украиной. На Западе отреагировали
  9. 9 мая Путин сделал несколько заявлений, которые противоречат программе российских националистов. В чем их разногласия
  10. Вводят изменения, которые касаются рынка недвижимости
  11. Пропавшая Мельникова объехала три страны, пока говорила коллегам, что болеет. За это время в фонде демсил исчезли деньги — расследование
  12. Цифра превосходит самые смелые ожидания Лукашенко. В Пакистане рассказали, сколько трудовых мигрантов готовы отправить в Беларусь
  13. Стало известно, как накажут девочек из Могилева, показавших неприличный жест на салюте 9 мая. Их сняли в «покаянном» видео
Читать по-русски


Днямі ў тэлеграм-канале палка Каліноўскага з’явілася інфармацыя, што ў склад фаміравання ўвайшла каманда аэраразведкі падраздзялення «Пагоня». Чаму так сталася і ці азначае гэта новы раскол сярод беларускіх добраахвотнікаў? Запыталі ў прэс-службы.

Фото: bysol.org
Байцы палка «Пагоня». Фота: bysol.org

Колькі байцоў далучылася да каліноўцаў, у «Пагоні» не паведамляюць. Тлумачаць, што не могуць агучыць такія дадзеныя з меркаванняў бяспекі. Пры гэтым удакладняюць: ніякага расколу ў падраздзяленні няма. Аб’яднанне адбылося ў рамках супрацоўніцтва і па агульнай дамоўленасці.

— Беларусы, якія ваююць ва Украіне, маюць паміж сабой кантакты, яны супрацоўнічаюць і робяць адзіную справу разам, — гавораць у прэс-службе. — Каманда аэраразведкі пайшла да каліноўцаў, таму што нашым хлопцам трэба пераняць досвед і атрымаць найлепшыя ўмовы для выканання баявых задач. Там яны і вучацца, і ваююць. Гэта ж датычыць і часткі байцоў «Пагоні», якія цяпер знаходзяцца ў батальёне «Тэрор».

На пытанне, ці значыць гэта, што пасля аэраразведка зноў вернецца ў склад «Пагоні», у прэс-службе адказалі так:

— Яны пайшлі туды, каб навучыцца, а далей баявыя дзеянні пакажуць, вернуцца яны да нас, сфарміруюць дадатковую мабільную групу ці нешта яшчэ. Такія моманты мы не можам раскрываць, бо гэта ўплывае на бяспеку нашых хлопцаў.

Інфармацыю «Нашай нівы» пра тое, што добраахвотнікі, якія ўваходзяць у склад аэраразведкі «Пагоні», пэўны час трэніраваліся за мяжой, а калі прыехалі ва Украіну, праз юрыдычныя пытанні не змаглі далучыцца да «Пагоні», але іх удалося прыняць да сябе каліноўцам, у прэс-службе каментаваць не сталі. Аднак ўдакладнілі: «Так, кантракты, што заключалі з байцамі аб прыёме на службу, таксама адыгралі сваю ролю».

— Ці з’яўляецца тое, што ваша аэраразведка ўвайшла ў склад каліноўцаў, паказчыкам таго, што «Пагоня» і полк Каліноўскага могуць аб’яднацца?

—  Цяпер гэта супрацоўніцтва, а аб’яднаемся мы ці не, будзе залежаць ад такого, як працягнуць развівацца ваенныя дзеянні. Усё залежыць ад украінскага боку, палітычнай павесткі і дзеянняў, якія ідуць у Беларусі. Агулам мы ўсе разумеем, што мы будзем плячо да пляча весці баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі.

Нагадаем, раней у інтэрв'ю «Зеркалу» камандзір палка Каліноўскага Дзяніс Кіт дапускаў, што падраздзяленне можа аказацца ў Беларусі.

— Наш план максімум — свабодная Беларусь праз свабодную Украіну, — тлумачыў камандзір. — Пасля вайны ва Украіне мы хочам падрыхтавацца, абвясціць мабілізацыю і выканаць праграму максімум. Магчыма, нам не давядзецца ехаць у Беларусь на танках. Можа, усё вырашыцца само сабой. Хацелася б, каб было максімальна без шуму. Спадзяюся, народ Беларусі ўбачыць у нас моц і надзею. А таксама сур’ёзнага канкурэнта ўладзе.