Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Старшим медсестрам угрожали уголовными делами за график дежурств». Что происходит в беларусском здравоохранении — рассказы с мест
  2. «Наша Ніва»: Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»
  3. Сустрэча завершаная — перамовы ўкраінскай і расійскай дэлегацый у Стамбуле доўжыліся каля дзвюх гадзін
  4. Если вы устали от холодного мая — плохие новости, стабильное тепло придет нескоро. Прогноз погоды на следующую неделю
  5. «Я разумею пункт гледжання Пуціна». «Люстэрка» пабывала на выступе Барака Абамы ў Польшчы — расказваем
  6. Скрозь агідны лес смутку. Ліст каманды «Люстэрка» кіраўніцам TUT.BY Марыне Золатавай і Людміле Чэкінай
  7. Победителем «Евровидения-2025» стал исполнитель Джей Джей из Австрии
  8. Эксперты: Кремль расширяет территориальные претензии — на переговорах в Стамбуле впервые прозвучали требования по новым областям
  9. Пресс-секретарь Путина рассказал, при каких условиях возможна его встреча с Зеленским
Читать по-русски


/

Еўропа гатовая значна павялічыць свае выдаткі на абарону з улікам кароткатэрміновай неабходнасці падтрымліваць Украіну, але таксама доўгатэрміновай патрэбы гарантаваць уласную бяспеку, заявіла кіраўніца Еўракамісіі (ЕК) Урсула фон дэр Ляен.

Фото: Reuters
Урсула фон дэр Ляен. Фота: Reuters

Яна паведаміла, што напярэдадні пазачарговага саміту ЕС 6 сакавіка разаслала ліст краінам Еўрасаюза, дзе патлумачыла свой план ReArm Europe («Пераўзброіць Еўропу»), які ёсць «серыяй прапановаў, скіраваных на выкарыстанне ўсіх наяўных у распараджэнні фінансавых рычагоў, каб дапамагчы дзяржавам-сябрам хутка павялічыць выдаткі і ўзмацніць свой абаронны патэнцыял у кароткатэрміновым парадку ўжо цяпер, але таксама і на даўжэйшы час цягам гэтага дзесяцігоддзя».

План складаецца з пяці частак.

У прыватнасці, прапануецца даць 150 млрд еўра пазык дзяржавам-сябрам для інвестыцый у абарону. Гэта разлічана на эфектыўнейшае і сумеснае расходаванне сродкаў. Гаворка ідзе пра ўмацаванне патэнцыялаў на такіх напрамках, як супрацьпаветраная і супрацьракетная абарона, артылерыйскія сістэмы, ракеты і боепрыпасы, беспілотнікі і сістэмы барацьбы з імі, кібербяспека, вайсковая мабільнасць.

«Гэта дапаможа дзяржавам-сябрам аб’яднаць попыт і закупляць разам. Вядома, з гэтым абсталяваннем дзяржавы-сябры могуць значна ўзмацніць сваю падтрымку Украіны. <…> Такі падыход сумесных закупак таксама скароціць выдаткі, зменшыць фрагментацыю, павысіць аператыўную сумяшчальнасць і ўмацуе нашую абаронна-прамысловую базу. І гэта можа быць на карысць Украіне», — патлумачыла фон дэр Ляен.

Будзе таксама прапанавана актываваць нацыянальнае выключэнне з правілаў бюджэтнай дысцыпліны — «пакта стабільнасці і росту», што дазволіць дзяржавам-сябрам значна павялічыць свае выдаткі на абарону, не запускаючы працэдуры празмернага дэфіцыту. Паводле кіраўніцы ЕК, калі дзяржавы-сябры павялічаць свае выдаткі на абарону ў сярэднім на 1,5% ВУП, гэта можа стварыць фіскальную прастору ў памеры каля 650 млрд еўра за перыяд у чатыры гады.

План таксама змяшчае прапановы па выкарыстанні магчымасцяў бюджэту ЕС і прыцягненні прыватных капіталаў.

«Еўропа гатовая ўзяць на сябе свае абавязанні. ReArm Europe можа мабілізаваць каля 800 млрд еўра для бяспечнай і ўстойлівай Еўропы. Мы працягнем цесна супрацоўнічаць з нашымі партнёрамі ў NATO. Гэта важны момант для Еўропы. І мы гатовыя перайсці да дзеяння», — заключыла фон дэр Ляен.