Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Наша Ніва»: Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»
  2. Силовики взялись «помогать» очередным крупным компаниям — с маски-шоу и задержаниями. Чем опасно такое поведение и почему терпит бизнес
  3. Сустрэча завершаная — перамовы ўкраінскай і расійскай дэлегацый у Стамбуле доўжыліся каля дзвюх гадзін
  4. На рынке труда усиливается проблема, которой недавно озадачился Лукашенко
  5. Эксперты: Кремль расширяет территориальные претензии — на переговорах в Стамбуле впервые прозвучали требования по новым областям
  6. Если вы устали от холодного мая — плохие новости, стабильное тепло придет нескоро. Прогноз погоды на следующую неделю
  7. Пресс-секретарь Путина рассказал, при каких условиях возможна его встреча с Зеленским
  8. Скрозь агідны лес смутку. Ліст каманды «Люстэрка» кіраўніцам TUT.BY Марыне Золатавай і Людміле Чэкінай
  9. Победителем «Евровидения-2025» стал исполнитель Джей Джей из Австрии
Читать по-русски


Пачаць перамовы з афіцыйным Мінскам аб вызваленні беларускіх палітычных зняволеных заклікаў краіны Захаду кіраўнік руху «Вольная Беларусь» Зянон Пазьняк у відэазвароце 9 лютага, звярнуў увагу «Позірк».

Зянон Пазьняк. Фота: "Люстэрка"
Зянон Пазьняк. Фота: «Люстэрка»

Палітык назваў іх «фактычна закладнікамі».

Пазьняк у чарговы раз раскрытыкаваў стратэгію санкцыйнага ціску для вызвалення людзей, якая «не дзейнічае».

«Другі падыход — ён існуе. Гэта падыход, які выкарыстоўваюць з тэрарыстамі», — сказаў ён.

Прыраўняўшы прадстаўнікоў кіроўнага рэжыму да такіх, Пазьняк выказаўся за «шлях перамоў» з прапановай «пэўных абменных элементаў».

«У дадзенай сітуацыі можна пайсці на тое, каб зняць тыя санкцыі, якія ім шкодныя. І трэба на гэта ісці», — лічыць лідар «Вольнай Беларусі».

«Нічога няма важнейшага за жыццё чалавека. І вось мы стаім на гуманітарнай пазіцыі — выратаваць людзей. ⟨…⟩ Наш заклік да заходніх палітыкаў: ідзіце на перамовы з гэтым варварскім рэжымам», — заявіў ён.

На думку палітыка, вызваляючы некаторых палітвязняў у рамках працэдуры памілавання, улады «даюць знакі» аб гатоўнасці да перамоваў.

Падчас іх, лічыць Пазьняк, павінна «паставіцца пытанне пра спыненне рэпрэсій».

Паводле даных праваабарончага цэнтра «Вясна», на вечар 9 лютага ў Беларусі 1.229 чалавек прызнана палітзняволенымі.