Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «С точки зрения силовиков, работа — удобное место». Как сейчас задерживают «за политику» и кто в зоне риска — рассказываем
  2. «Зніклі ўсе абмежавальнікі». Навошта беларускія вайскоўцы спявалі на Краснай плошчы хвалебную песню пра Лукашэнку — меркаванне аналітыка
  3. Эксперты: Кремль расширяет территориальные претензии — на переговорах в Стамбуле впервые прозвучали требования по новым областям
  4. Пресс-секретарь Путина рассказал, при каких условиях возможна его встреча с Зеленским
  5. «Наша Ніва»: Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»
  6. Если вы устали от холодного мая — плохие новости, стабильное тепло придет нескоро. Прогноз погоды на следующую неделю
  7. Сустрэча завершаная — перамовы ўкраінскай і расійскай дэлегацый у Стамбуле доўжыліся каля дзвюх гадзін
  8. «Старшим медсестрам угрожали уголовными делами за график дежурств». Что происходит в беларусском здравоохранении — рассказы с мест
  9. «Я разумею пункт гледжання Пуціна». «Люстэрка» пабывала на выступе Барака Абамы ў Польшчы — расказваем
Читать по-русски


/

Найвышэйшы дзяржсавет Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі плануецца правесці 5 снежня 2024 года. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка паведаміў 28 кастрычніка на сустрэчы з першым віцэ-прэм'ерам РФ Дзянісам Мантуравым, перадае яго прэс-служба.

Александр Лукашенко на встрече с первым вице-премьером РФ Денисом Мантуровым. Минск, 28 октября 2024 года. Фото: телеграм-канал "Пул Первого"
Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з першым віцэ-прэм'ерам РФ Дзянісам Мантуравым. Мінск, 28 кастрычніка 2024 года. Фота: тэлеграм-канал «Пул Первого»

Лукашэнка заявіў, што ад візіту Мантурава ў Беларусь «многае залежыць».

— І мы з прэзідэнтам Пуціным пра гэта гаварылі і чакаем ва ўрадзе Расіі вынікаў вашага візіту ў Беларусь. Для таго каб, калі будуць нейкія пытанні да прэзідэнтаў, мы маглі найбліжэйшым часам іх вырашыць, — сказаў палітык.

У сувязі з гэтым ён заявіў, што 5 снежня плануецца правесці паседжанне Найвышэйшага дзяржсавета (НДС) Саюзнай дзяржавы Беларусі і РФ.

— Таму трэба расставіць усе кропкі над i. Пажадана — на НДС. Каб і наступны, і пазнейшыя гады былі зразумелымі ў супрацоўніцтве для Беларусі і Расіі, — дадаў Лукашэнка.

Найвышэйшы дзяржаўны савет Саюзнай дзяржавы — гэта орган, у склад якога ад Беларусі і РФ уваходзяць лідары краін, прэм’еры і старшыні абедзвюх палат парламентаў — усяго восем чалавек. Рашэнні органа прымаюцца на аснове кансэнсусу. НДС, у ліку іншага, кіруе сумеснай вайсковай дзейнасцю Расіі і Беларусі.

Падчас сустрэчы палітык заявіў, што не выключае магчымасці павелічэння аб’ёмаў фінансавання Расіяй сумесных праектаў, якіх, паводле яго, «дастаткова».

— Нават больш, чым мы дамаўляліся, аб’ёмаў грошай, якія Расія вылучыла ў якасці крэдытаў. Магчыма, мы дамовімся пра тое, што Расія будзе зацікаўленая ў новых нашых праектах і будзе павялічанае гэтае фінансаванне, — сказаў Лукашэнка, адзначыўшы, што гэтаму будуць папярэднічаць міжурадавыя перамовы.

Ён таксама прапанаваў Мантураву «пераадолець недагаворкі» з Расіяй у сферы вытворчасці легкавых аўтамабіляў.

— Ні для кога не сакрэт, мы павінныя абараняць свой рынак. Каб не трапіць з агню ды ў полымя, як я часта кажу. Нашыя калегі гэта разумеюць выдатна. Шляхі супрацоўніцтва з такімі дзяржавамі вызначаныя, яны ёсць. Каб не атрымалася так, як з заходнікамі — пайшлі, усё кінулі — «працаваць не будзем». Праўда, пайшлі — дзякуй, хай ідуць. Кампетэнцыі, людзі засталіся. Сыравіны і рэсурсаў у нас хапае. Будзем вырабляць і замяшчаць іх тавары сваімі, — заявіў Лукашэнка.

Чытайце таксама