Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Если вы устали от холодного мая — плохие новости, стабильное тепло придет нескоро. Прогноз погоды на следующую неделю
  2. «Старшим медсестрам угрожали уголовными делами за график дежурств». Что происходит в беларусском здравоохранении — рассказы с мест
  3. Пресс-секретарь Путина рассказал, при каких условиях возможна его встреча с Зеленским
  4. «С точки зрения силовиков, работа — удобное место». Как сейчас задерживают «за политику» и кто в зоне риска — рассказываем
  5. «Наша Ніва»: Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»
  6. «Зніклі ўсе абмежавальнікі». Навошта беларускія вайскоўцы спявалі на Краснай плошчы хвалебную песню пра Лукашэнку — меркаванне аналітыка
  7. «Я разумею пункт гледжання Пуціна». «Люстэрка» пабывала на выступе Барака Абамы ў Польшчы — расказваем
  8. Эксперты: Кремль расширяет территориальные претензии — на переговорах в Стамбуле впервые прозвучали требования по новым областям
  9. Сустрэча завершаная — перамовы ўкраінскай і расійскай дэлегацый у Стамбуле доўжыліся каля дзвюх гадзін
Читать по-русски


/

На фестывалі «Дажынкі-2024» у Валожыне Аляксандр Лукашэнка расказаў, што ў пятніцу, 18 кастрычніка, правёў «вельмі складаныя, цяжкія, але цікавыя перамовы» з прадстаўнікамі заходніх краін. Але не ўдакладніў, якія гэта былі краіны і пра што ішла гаворка. Тым часам кіраўнік Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва і экс-дыпламат Валерый Кавалеўскі заявіў «Люстэрку», што такіх перамоваў з Лукашэнкам не было.

Валерий Ковалевский. Фото: tsikhanouskaya.org.
Валерый Кавалеўскі. Фота: tsikhanouskaya.org

Валерый Кавалеўскі — былы беларускі дыпламат, працаваў у Міністэрстве замежных справаў, спецыялізаваўся на беларуска-амерыканскіх адносінах. У 2002 годзе быў павераным у справах Беларусі ў ЗША. З 2022 да 2024 года — прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета па міжнародных справах. Цяпер кіруе Агенцтвам еўраатлантычнага супрацоўніцтва.

— Я не магу называць крыніцу. Але інфармацыя пра перамовы з прадстаўнікамі заходніх краін, як казаў Лукашэнка, не пацвердзілася, — сцвярджае Валерый Кавалеўскі. — Ад нашых партнёраў таксама не паступала сігналаў пра тое, што ў мінулую пятніцу былі хоць нейкія сустрэчы іх прадстаўнікоў з Лукашэнкам — як у індывідуальным, так і ў групавым фармаце.

Пры гэтым «Белсат» паведамляў, што на мінулым тыдні Мінск сапраўды наведваў супрацоўнік дыпламатычнай службы Дзяржаўнага дэпартамента ЗША Кевін Дойл. Паводле звестак канала, ён правёў сустрэчу з дыпламатамі беларускага МЗС. Пра гэты візіт стала вядома толькі днём у пятніцу, 18 кастрычніка. Можа, Лукашэнка сустракаўся з ім і іншымі прадстаўнікамі? Валерый Кавалеўскі сцвярджае, што не.

— З Кевінам Дойлам мы знаёмыя, у нас было некалькі сустрэч у Вашынгтоне, — тлумачыць Валерый Кавалеўскі. — Гэта супрацоўнік Дзярждэпартамента, які займаецца пытаннямі Беларусі на выканаўчым узроўні, а не на ўзроўні прыняцця рашэнняў.

У экс-дыпламата няма інфармацыі пра тое, якога ўзроўню чыноўнікі з МЗС Беларусі прысутнічалі на сустрэчы з Дойлам. Ён лічыць, што гэта былі не перамовы, а вывучэнне пазіцый і абмен думкамі што да некаторых важных для бакоў пытанняў.

— Сярод палітычных зняволеных у Беларусі ёсць амерыканскі грамадзянін Юрый Зянковіч, — нагадвае Валерый Кавалеўскі. — Імаверна, яго вызваленне таксама абмяркоўвалася на сустрэчы Дойла і прадстаўнікоў беларускага МЗС. Хоць, як я разумею з паведамленняў СМІ, нейкіх вынікаў дасягнуць не ўдалося. Тым не менш я таксама думаю, што палітычныя зняволеныя былі толькі адной з тэмаў абмеркавання.

Пра што яшчэ мог гаварыць Дойл з супрацоўнікамі МЗС Беларусі? Кавалеўскі лічыць, што адной з тэмаў магло быць пытанне вяртання ў Мінск амбасадараў заходніх краін.

Чытайце таксама