Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Наша Ніва»: Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»
  2. «С точки зрения силовиков, работа — удобное место». Как сейчас задерживают «за политику» и кто в зоне риска — рассказываем
  3. «Зніклі ўсе абмежавальнікі». Навошта беларускія вайскоўцы спявалі на Краснай плошчы хвалебную песню пра Лукашэнку — меркаванне аналітыка
  4. Эксперты: Кремль расширяет территориальные претензии — на переговорах в Стамбуле впервые прозвучали требования по новым областям
  5. «Я разумею пункт гледжання Пуціна». «Люстэрка» пабывала на выступе Барака Абамы ў Польшчы — расказваем
  6. Пресс-секретарь Путина рассказал, при каких условиях возможна его встреча с Зеленским
  7. Сустрэча завершаная — перамовы ўкраінскай і расійскай дэлегацый у Стамбуле доўжыліся каля дзвюх гадзін
  8. Если вы устали от холодного мая — плохие новости, стабильное тепло придет нескоро. Прогноз погоды на следующую неделю
  9. «Старшим медсестрам угрожали уголовными делами за график дежурств». Что происходит в беларусском здравоохранении — рассказы с мест
Читать по-русски


Таджыкістан рэкамендуе сваім грамадзянам не наведваць Беларусь, інфармацыя пра гэта з’явілася 10 верасня на сайце амбасады краіны ў Мінску. Прычынай называюць узмацненне жорсткасці праверак на ўездзе ў Беларусь.

Посольство Таджикистана в Минске. Фото: facebook.com/embassy.of.tajikistan.inbelarus
Амбасада Таджыкістана ў Мінску. Фота: facebook.com/embassy.of.tajikistan.inbelarus

Амбасада Таджыкістана рэкамендуе грамадзянам краіны «часова ўстрымацца ад паездак» у Беларусь з прычыны «ўзмацнення жорсткасці ў Рэспубліцы Беларусь рэжыму кантролю ўезду замежных грамадзян праз дзяржаўную мяжу на паветраных пунктах пропуску».

10 верасня амбасада Таджыкістана ў РФ таксама параіла грамадзянам не наведваць гэтую краіну. Прычына — рэжым «узмоцненага кантролю ўезду замежных грамадзян праз дзяржаўную мяжу на наземных і паветраных пунктах пропуску». Нядаўна, дарэчы, у РФ з невядомай прычыны не пусцілі таджыкскага самбіста Рамазона Джумаева.

А некалькі дзён таму і МЗС Кыргызстана заклікала грамадзян краіны не наведваць Расію — у сувязі з падаўжэннем дзеяння дадатковых мер бяспекі і рэжыму ўзмоцненага кантролю пропуску замежнікаў праз мяжу.

У выпадку з грамадзянамі Таджыкістана і Кыргызстана прычынай праблем могуць быць меры ўзмоцненага кантролю, якія прынялі ў РФ пасля тэракту ў падмаскоўным «Крокус Сіці Холе», які адбыўся 22 сакавіка, дзе загінулі больш за 140 чалавек і звыш 500 пацярпелі. Выканаўцамі лічаць грамадзян Таджыкістана.

Яшчэ ў красавіку МЗС Таджыкістана тэрмінова заклікала грамадзян устрымацца ад паездак у Расію. Намесніца міністра працы краіны Шахноза Надзіры пазней паведамляла пра адток працоўных мігрантаў з Расіі на фоне «прыгнёту», продажы авіябілетаў з Таджыкістана ў Расію ўпалі. А прадстаўнік МЗС Кыргызстана Алмаз Імангазіеў казаў, што пасля тэракту ў РФ не пусцілі дзясяткі кыргызстанцаў, некаторыя з іх трапілі ў чорны спіс, а іншых, якія прыляцелі ў Расію ўпершыню, «бяздоказна выправадзілі з краіны».

Чытайце таксама