Аляксандр Лукашэнка 27 чэрвеня прызначыў новага кіраўніка сваёй адміністрацыі. Пра гэта паведамляе ягоная прэс-служба. Ім стаў Дзмітрый Крутой.
Дагэтуль 43-гадовы Дзмітрый Крутой займаў пасаду амбасадара Беларусі ў Расіі.
Да прызначэння амбасадарам ён паспеў папрацаваць намеснікам кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі, а таксама міністрам эканомікі і першым віцэ-прэм'ерам.
Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка афіцыйна вызваліў Ігара Сяргеенку ад пасады кіраўніка сваёй адміністрацыі 29 сакавіка. З гэтага дня, відавочна, абавязкі кіраўніка выконвае першы намеснік Сяргеенкі Максім Рыжанкоў. Ён абяцаў, што новага кіраўніка ведамства прызначаць пасля першага паседжання парламента (то-бок пасля 22 сакавіка). Але гэтага так і не адбылося.