Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Если вы устали от холодного мая — плохие новости, стабильное тепло придет нескоро. Прогноз погоды на следующую неделю
  2. «Старшим медсестрам угрожали уголовными делами за график дежурств». Что происходит в беларусском здравоохранении — рассказы с мест
  3. Пресс-секретарь Путина рассказал, при каких условиях возможна его встреча с Зеленским
  4. «С точки зрения силовиков, работа — удобное место». Как сейчас задерживают «за политику» и кто в зоне риска — рассказываем
  5. «Наша Ніва»: Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»
  6. «Зніклі ўсе абмежавальнікі». Навошта беларускія вайскоўцы спявалі на Краснай плошчы хвалебную песню пра Лукашэнку — меркаванне аналітыка
  7. «Я разумею пункт гледжання Пуціна». «Люстэрка» пабывала на выступе Барака Абамы ў Польшчы — расказваем
  8. Эксперты: Кремль расширяет территориальные претензии — на переговорах в Стамбуле впервые прозвучали требования по новым областям
  9. Сустрэча завершаная — перамовы ўкраінскай і расійскай дэлегацый у Стамбуле доўжыліся каля дзвюх гадзін
Читать по-русски


Кіраўніца Саюза палякаў Беларусі Анжаліка Борыс сустрэлася ў калоніі з Анджэем Пачобутам. Наведаць палітвязня дазволіў Аляксандр Лукашэнка. Пра гэта Борыс расказала падчас сустрэчы 15 красавіка з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам, паведаміла прэс-служба польскага лідара.

Андрей Почобут в суде, 16 января 2023 года. Фото: ПЦ «Весна»
Анджэй Пачобут у судзе, 16 студзеня 2023 года. Фота: ПЦ «Вясна»

Дуда напярэдадні прыняў прадстаўнікоў Саюза палякаў у Беларусі Анжаліку Борыс і Марка Занеўскага. Гэтая арганізацыя афіцыйна прызнаная ў Польшчы, але ў Беларусі — не.

«Старшыня Саюза паведаміла пра сваю сустрэчу з Анджэем Пачобутам у папраўчай калоніі ў Наваполацку, якая адбылася са згоды Аляксандра Лукашэнкі», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.

Ніякіх падрабязнасцяў гэтай сустрэчы, а таксама калі гэта адбылося, не паведамляецца.

Нагадаем, што кіраўніца беларускага Саюза палякаў Анжаліка Борыс сама нядаўна знаходзілася ў зняволенні, пасля выхаду на волю яна расказала, што там было нялёгка, у яе пачаліся праблемы са здароўем. Яе затрымалі ў сакавіку 2021 года і склалі на яе пратакол за арганізацыю несанкцыянаванага масавага мерапрыемства — неафіцыйнага свята «Казюкі», а потым арыштавалі на 15 сутак. Пасля на яе завялі крымінальную справу нібыта за «распальванне варожасці і рэабілітацыю нацызму».

Журналіст Анджэй Пачобут быў таксама затрыманы ў сакавіку 2021 года. Пасля яго прызналі вінаватым у распальванні варожасці і ў закліках да дзеянняў, скіраваных на нанясенне шкоды інтарэсам дзяржавы. Яго асудзілі на восем гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

У абвінавачанні супраць журналіста гаварылася, што Пачобут у медыя назваў агрэсіяй напад СССР на Польшчу ў 1939 годзе. Акрамя таго, яму інкрымінавалі заявы ў абарону польскай меншасці ў Беларусі, артыкулы ў Gazeta Wyborcza пра беларускія пратэсты ў 2020-м і яшчэ некалькі матэрыялаў. Вядома, што ў яго сур’ёзныя праблемы са здароўем, пры гэтым палітвязня змяшчалі ў карцар.