«Кіберпартызаны», якія ў канцы мінулага года ўзламалі сайт і ўнутраную сетку дзяржаўнага інфармагенцтва БЕЛТА, падзяліліся з тэлеканалам «Белсат» інфармацыяй пра заробкі кіраўніцтва выдання.
Як паведамлялі «Кіберпартызаны», падчас атакі на БЕЛТА ім удалося спампаваць 90 ГБ звестак.
З інфармацыі, якой падзяліліся з журналістамі хактывісты, вынікае, што гендырэктарка БЕЛТА Ірына Акуловіч атрымлівае 7439 рублёў. Аператар і намеснік кіраўніка аддзела, які асвятляе дзейнасць Аляксандра Лукашэнкі, Яўген Ваньшын, — 8864 рублі. Максімальная налічаная зарплата кіраўніка таго ж аддзела Уладзіміра Мацвеева склала 7928 рублёў.
Максімальны заробак вядоўцы праекта «У тэме» Андрэя Варапая склаў 5434 рублі. Прыкладна столькі ж атрымлівае галоўная рэдактарка газеты «7 дзён» Алена Крылова. Заробкі ж шараговых журналістаў тытульнага агенцтва рэжыму — каля 2000 рублёў, паведамляе «Белсат».