Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Без песень Меладзэ і ў форме: як пройдуць выпускныя ў школах і дзіцячых садках
  2. Сустрэча завершаная — перамовы ўкраінскай і расійскай дэлегацый у Стамбуле доўжыліся каля дзвюх гадзін
  3. «Старшим медсестрам угрожали уголовными делами за график дежурств». Что происходит в беларусском здравоохранении — рассказы с мест
  4. Как российским СМИ приказано освещать переговоры в Стамбуле и почему туда отправили переговорщиков 2022 года — мнение экспертов
  5. «Это была сковородка, меня ударили ей по ягодицам». Поговорили с парой, которую на годы разлучили из-за фото с марша
  6. «Зніклі ўсе абмежавальнікі». Навошта беларускія вайскоўцы спявалі на Краснай плошчы хвалебную песню пра Лукашэнку — меркаванне аналітыка
  7. «Наша Ніва»: Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»
  8. Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»
  9. «С точки зрения силовиков, работа — удобное место». Как сейчас задерживают «за политику» и кто в зоне риска — рассказываем
  10. Пратасевіч расказаў, колькі зарабляе велакур'ер сэрвісу «Яндэкс.Ежа»
  11. «Трамп пралічыўся». Вядомы амерыканскі філосаф Фрэнсіс Фукуяма спрагназаваў, калі наступіць мір ва Украіне — пераказваем галоўнае
  12. «Я разумею пункт гледжання Пуціна». «Люстэрка» пабывала на выступе Барака Абамы ў Польшчы — расказваем
Читать по-русски


Дэпутаты парламента ў сераду, 22 лістапада, прынялі ў першым чытанні законапраект, якім хочуць увесці змены ў крэдытных гісторыях беларусаў. Чыноўнікі хочуць, каб у гэтыя гісторыі ўключалі звесткі пра ўзятыя ў растэрміноўку тавары.

Фото: TUT.BY
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Нагадаем, у 2015 годзе Нацбанк запусціў крэдытны рэйтынг насельніцтва — гэта адзнакі тым, хто хоча ўзяць пазыку. У крэдытную гісторыю чалавека ўключаюць сярод іншага інфармацыю пра крэдыты, дамовы пазыкі, лізінг. Прымаючы рашэнне наконт выдачы пазыкі, банкі арыентуюцца сярод іншага і на гэты рэйтынг.

Цяпер чыноўнікі хочуць уключаць у крэдытную гісторыю інфармацыю пра адтэрміноўкі ці растэрміноўкі па аплаце тавараў і паслуг у гандлёвых сетках, у мабільных аператараў. «Да арганізацый, якія прадстаўляюць спажыўцам тавары і паслугі на ўмовах адтэрміноўкі ці растэрміноўкі плацяжу, можна аднесці такія буйныя арганізацыі, як СТАА „Мабільныя ТэлеСістемы“, унітарнае прадпрыемства „A1“, ТАА „ПАЛОМА СЭРВІС“ (сетка салонаў „НА'СВЯЗИ“) і іншыя», — удакладняюць у парламенце.

Раней Нацбанк размяшчаў законапраект з такімі прапановамі для грамадскага абмеркавання. Тады рэгулятар тлумачыў, што гэтае патрабаванне, калі яго ўвядуць, закране ў тым ліку такі буйны анлайн-гіпермаркет, як 21vek.by.

У парламенце лічаць, што гэтае новаўвядзенне «дазволіць крэдыторам дакладней ацэньваць даўгавую нагрузку і крэдытаздольнасць фізічных асоб». «Такая практыка з’яўляецца распаўсюджанай: падобнае прававое рэгуляванне ёсць у заканадаўстве, якое рэгулюе крэдытныя гісторыі ў Расійскай Федэрацыі, Рэспубліцы Казахстан, іншых краінах», — удакладняюць ў парламенце.

Нагадаем, таксама чыноўнікі хочуць увесці гэтым законапраектам магчымасць даваць крэдытную справаздачу ў выпадку смерці фізасобы яе спадчынніку. Яшчэ ўлады збіраюцца канкрэтызаваць механізм адклікання згоды суб’екта крэдытнай гісторыі на прадстаўленне Нацбанкам карыстальніку крэдытнай гісторыі яго крэдытнай справаздачы.

Далей законапраект мусіць у другім чытанні разгледзець парламент, пасля чаго ён адправіцца ў Савет Рэспублікі, а затым (калі яго ўхваляць) — на стол Аляксандра Лукашэнкі.

Чытайце таксама