Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Улады хочуць запусціць чарговую базу звестак пра насельніцтва, да якой сілавікі атрымаюць кругласутачны доступ. Парламент зацвердзіў новаўвядзенне
  2. Чыноўнікі хочуць павялічыць падатковую нагрузку. Каго гэта можа закрануць
  3. «Не здзіўляе іх учынак. Палохае рэакцыя дарослых». Меркаванне пра скандал з падлеткамі, якія паказалі сярэдні палец салюту
  4. Путин утвердил состав делегации России для переговоров с Украиной в Стамбуле
  5. «Наша Ніва»: Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яна была вызваленая па памілаванні
  6. Навальніцы і замаразкі. Сіноптыкі расказалі пра неспрыяльныя з'явы, якія нас чакаюць
  7. Введут ли в Беларуси налог на бездетность? В Минтруда ответили «откровенно и прямо»
  8. Бачыла яшчэ цара, стала зоркай у 76 гадоў і памерла ў часы Лукашэнкі. Успамінаем гэтую вялікую беларуску ў дзень яе 120-годдзя
  9. «Путин устраивает кровавые бани — это поменяло позицию Трампа». Автор книги о Зеленском в интервью «Зеркалу» — про переговоры в Турции
  10. Калі Пуцін прыедзе: Зяленскі назваў дзве ключавыя тэмы магчымай сустрэчы ў Стамбуле
  11. Зенкович: в Беларуси действительно была попытка военного переворота, за это арестована группа офицеров пятой бригады спецназа
  12. Россия ускоренными темпами наращивает свою военную группировку, несмотря на значительные потери в Украине. В ISW рассказали, с какой целью
  13. «У мяне да Рамана няма ніякіх прэтэнзій». Юрый Зянковіч — пра сустрэчу з Пратасевічам, лёс Лукашэнкі і «сувенір з Беларусі»
  14. Стала вядома, што цяпер з расійскім комікам, якога збілі падчас затрымання беларускія сілавікі
  15. Улады папросяць яшчэ дзевяць краін выдаваць беларусаў, якія расшукваюцца на радзіме
  16. Чыноўнікі працягваюць пазбаўляць магчымасці працаваць праз «палітыку». Яны вырашылі ўвесці абмежаванні для чарговых работнікаў
  17. Улады прыдумалі новаўвядзенне, здольнае адбіць у вас жаданне павышэння зарплаты
Читать по-русски


Аляксандр Лукашэнка спецыяльным указам забараніў замежным інвестарам выдаткоўваць прыбытак і дывідэнды так, як яны хочуць, — сродкі можна выкарыстоўваць толькі на акрэсленыя ім мэты. Як гэта паўплывае на інвестыцыйны клімат, на просьбу «Люстэрка» прааналізавалі эксперты праекта «Нашы грошы».

Фото: pixabay.com
Ілюстрацыйны здымак. Фота: pixabay.com

У тых эканамічных рэаліях, у якіх знаходзіць сябе Беларусь цяпер, становяцца магчымымі такія прававыя «навацыі», пра якія яшчэ нядаўна і падумаць было складана. Але рэжым «часам не да законаў» аказваецца некантраляваным. Яго складана трымаць строга ў адной сферы заканадаўства. Рана ці позна новыя беларускія «інавацыйныя» практыкі знаходзяць прымяненне ва ўсё большай колькасці сфер. Выпадак са змяненнем падыходаў да выкарыстання замежнымі інвестарамі заробленых у Беларусі сродкаў — толькі адзін такі прыклад.

Указ № 285 «Аб спецыяльных рахунках», з аднаго боку, працягвае практыку дзяржаўнага рэгулявання прыватнай, у дадзеным выпадку канкрэтна замежнай, сферы эканомікі. Ён закліканы паставіць пад кантроль усё поле для фінансавых манеўраў бізнесу, які на думку чыноўнікаў адносіцца да катэгорыі недружалюбнага. Дэ-факта спачатку яны былі пастаўленыя ў катэгорыю фінансавых закладнікаў, але цяпер, відавочна, іх пераводзяць у разрад дзяржаўных прыгонных.

Па вялікім рахунку, гэтыя прававыя навацыі ідуць у фарватары расійскай палітыкі ў дачыненні да замежных кампаній на мясцовым рынку. Маючы ў якасці першапачатковай мэты недапушчэнне адыходу з мясцовага рынку замежных кампаній, цяпер іх разглядаюць як своеасаблівыя трафеі. Але калі ў Расіі ўжо ёсць прэцэдэнты пераходу правоў замежных актываў «правільным» мясцовым уласнікам, то ў Беларусі абмяжоўваюцца кіраваннем іх фінансавымі патокамі. Пакуль абмяжоўваюцца.

Перш чым казаць пра патэнцыйныя наступствы новага ўказа, трэба звярнуць увагу на важны аспект логікі гэтага рашэння, дакладней на яе адсутнасць. У той час як адны чыноўнікі заклікаюць інвеставаць у Беларусь, запэўніваючы што «для гэтага створаныя ўсе ўмовы» і «інвестары адчуваюць абароненасць», іншыя занятыя прыняццем законаў накшталт указа «Аб спецыяльных рахунках». З аднаго боку, гэта выпадак, калі правая рука не ведае, што робіць левая, — чыноўнікам даводзіцца працаваць ва ўмовах, калі лаяльнасць цэніцца вышэй за кампетэнтнасць. Таму такія супярэчнасці для іх становяцца нормай. Гэта своеасаблівае пасланне бізнесу пра тое, якога тыпу інвестараў чакаюць у Беларусі. Для такога бізнесу выхад на мясцовы рынак праходзіць не праз біржы і свабодныя эканамічныя зоны, а праз высокія дзверы чынавенскіх кабінетаў.

Комплекс праблем, які стварае гэты ўказ, абмаляваць нескладана. Гэта і зніжэнне даверу паміж інвестарам і дзяржавай, і павышэнне рызыкі вядзення бізнесу ў Беларусі, што цягне падаражанне крэдыту і лагістыкі. Але калі гаворкі пра доўгатэрміновае планаванне ў эканоміцы не ідзе, такая эрозія бізнес-клімату становіцца нормай.

Чытайце таксама