Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Старшим медсестрам угрожали уголовными делами за график дежурств». Что происходит в беларусском здравоохранении — рассказы с мест
  2. Навальніцы і замаразкі. Сіноптыкі расказалі пра неспрыяльныя з'явы, якія нас чакаюць
  3. «С точки зрения силовиков, работа — удобное место». Как сейчас задерживают «за политику» и кто в зоне риска — рассказываем
  4. Улады хочуць запусціць чарговую базу звестак пра насельніцтва, да якой сілавікі атрымаюць кругласутачны доступ. Парламент зацвердзіў новаўвядзенне
  5. Кремль настаивает, что переговоры надо вести на основании Стамбульских протоколов 2022 года — что хотели тогда (и сейчас) от Украины
  6. «Трамп пралічыўся». Вядомы амерыканскі філосаф Фрэнсіс Фукуяма спрагназаваў, калі наступіць мір ва Украіне — пераказваем галоўнае
  7. «Это была сковородка, меня ударили ей по ягодицам». Поговорили с парой, которую на годы разлучили из-за фото с марша
  8. Без песень Меладзэ і ў форме: як пройдуць выпускныя ў школах і дзіцячых садках
  9. «Зніклі ўсе абмежавальнікі». Навошта беларускія вайскоўцы спявалі на Краснай плошчы хвалебную песню пра Лукашэнку — меркаванне аналітыка
  10. Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»
  11. «Я разумею пункт гледжання Пуціна». «Люстэрка» пабывала на выступе Барака Абамы ў Польшчы — расказваем
  12. «Путин устраивает кровавые бани — это поменяло позицию Трампа». Автор книги о Зеленском в интервью «Зеркалу» — про переговоры в Турции
  13. Зяленскі прыляцеў у Анкару, Пуцін у Турцыю не паедзе, Трамп — не вызначыўся
  14. Неафіцыйным заданнем было «трахацца за радзіму». Расказваем пра цынічную аперацыю спецслужбаў, якая ламала жаночыя лёсы
  15. Пратасевіч расказаў, колькі зарабляе велакур'ер сэрвісу «Яндэкс.Ежа»
  16. Улады папросяць яшчэ дзевяць краін выдаваць беларусаў, якія расшукваюцца на радзіме
  17. Ёсць пенсійная праблема, якую сілавікі вырашылі для сябе ў 2020-м, хоць Мінпрацы «пратэставала». Іншым не так пашанцавала — яшчэ актуальная
  18. Чыноўнікі працягваюць пазбаўляць магчымасці працаваць праз «палітыку». Яны вырашылі ўвесці абмежаванні для чарговых работнікаў
Читать по-русски


Улады Венгрыі не пусцілі ў краіну прапагандыстку тэлеканала СТБ Надзею Сас. Яе спынілі ў аэрапорце, пратрымалі ноч у цэнтры часовага ўтрымання і адправілі назад у Беларусь. Пра гэта прапагандыстка сама расказала ў сваёй перадачы «Сасс уполномочен заявить».

Надежда Сасс и комната в Центре временного содержания. Фото: СТВ
Надзея Сас і пакой у цэнтры часовага ўтрымання. Фота: СТБ

Венгрыю Сас наведвала для таго, каб зняць сюжэт пра амерыканскага фінансіста, заснавальніка фонду «Адкрытае грамадства» Джорджа Сораса, які нарадзіўся ў Будапешце. Аднак прапагандыстку ў краіну не пусцілі.

— Аказалася, што цяперашнія венгерскія ўлады насуперак сваёй афіцыйнай рыторыцы праекта «Сасс уполномочен заявить» баяцца больш, чым самога Сораса, якому ўезд у Венгрыю не закрылі, — абурылася Сас.

На думку прапагандысткі, «венгерскія спецслужбы відавочна не без падказкі заакіянскіх куратараў зрабілі ўсё магчымае, каб сарваць падрыхтоўку» яе праграмы. Сас падкрэсліла, што ёй зладзілі ператрус і «ўсялякія праверкі проста ў аэрапорце Будапешта, у выніку закрыўшы ўезд у Венгрыю і дэпартаваўшы».

— Адзначу, што ноч перад дэпартацыяй я прабавіла ў суправаджэнні венгерскай паліцыі ў аэрапорце. У цэнтры часовага ўтрымання, — паскардзілася Сас.

Хто такая Надзея Сас

Надзея Сас і яе муж Алег Валошын пераехалі з Украіны ў Беларусь у 2022 годзе, за 11 дзён да ўварвання расійскіх войскаў, пісала раней «Наша Ніва». Цяпер яна вядзе палітычнае шоу на СТБ «Сасс уполномочен заявить», у якое запрашае беларускіх і расійскіх прапагандыстаў, а яе мужа, дэпутата Вярхоўнай рады Алега Валошына, на радзіме падазраюць у дзяржаўнай здрадзе.