Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Это была сковородка, меня ударили ей по ягодицам». Поговорили с парой, которую на годы разлучили из-за фото с марша
  2. Неафіцыйным заданнем было «трахацца за радзіму». Расказваем пра цынічную аперацыю спецслужбаў, якая ламала жаночыя лёсы
  3. Ёсць пенсійная праблема, якую сілавікі вырашылі для сябе ў 2020-м, хоць Мінпрацы «пратэставала». Іншым не так пашанцавала — яшчэ актуальная
  4. «Старшим медсестрам угрожали уголовными делами за график дежурств». Что происходит в беларусском здравоохранении — рассказы с мест
  5. Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»
  6. Без песень Меладзэ і ў форме: як пройдуць выпускныя ў школах і дзіцячых садках
  7. «Наша Ніва»: Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»
  8. Сустрэча завершаная — перамовы ўкраінскай і расійскай дэлегацый у Стамбуле доўжыліся каля дзвюх гадзін
  9. Как российским СМИ приказано освещать переговоры в Стамбуле и почему туда отправили переговорщиков 2022 года — мнение экспертов
  10. «Зніклі ўсе абмежавальнікі». Навошта беларускія вайскоўцы спявалі на Краснай плошчы хвалебную песню пра Лукашэнку — меркаванне аналітыка
  11. Пратасевіч расказаў, колькі зарабляе велакур'ер сэрвісу «Яндэкс.Ежа»
  12. «Я разумею пункт гледжання Пуціна». «Люстэрка» пабывала на выступе Барака Абамы ў Польшчы — расказваем
  13. «С точки зрения силовиков, работа — удобное место». Как сейчас задерживают «за политику» и кто в зоне риска — рассказываем
  14. «Трамп пралічыўся». Вядомы амерыканскі філосаф Фрэнсіс Фукуяма спрагназаваў, калі наступіць мір ва Украіне — пераказваем галоўнае
Читать по-русски


У пятніцу Аляксандр Лукашэнка заявіў, што гатовы наладжваць польска-беларускія адносіны. Але адных толькі словаў недастаткова, заявіў прадстаўнік Міністэрства замежных справаў Польшчы ў каментары RMF FM.

Замминистра иностранных дел Польши Павел Яблонский. Фото: gov.pl
Намеснік міністра замежных справаў Польшчы Павел Яблонскі. Фота: gov.pl

«І з палякамі трэба размаўляць. Я даручыў прэм’ер-міністру звязацца з імі. Калі яны хочуць, давайце размаўляць, наладжваць адносіны. Мы суседзі, а суседзяў не выбіраюць, яны ад бога», — сказаў Лукашэнка 11 жніўня падчас візіту ў Нацыянальны аэрапорт Мінск. Адносіны з Еўрасаюзам «страчваць нельга», падкрэсліў ён.

Аднак выказванне палітыка не зрабіла вялікага ўражання на польскі бок.

— Адной толькі змены наратыву абсалютна не дастаткова, — адказаў Лукашэнку намеснік кіраўніка МЗС Польшчы Павел Яблонскі. — Калі Беларусь хоча мець добрыя адносіны з Польшчай, шлях да гэтага вельмі просты. Спыненне атак на нашую мяжу, вызваленне Анджэя Пачобута і іншых палітвязняў.

Гэтыя рашэнні залежаць выключна ад беларускіх уладаў, адзначыў польскі дыпламат.

— У нас няма варожых намераў у дачыненні да Беларусі і ніколі не было, — падкрэсліў Яблонскі. — Мы не збіраемся падтрымліваць кепскія адносіны з Беларуссю. Наадварот, хацелася б, каб яны былі як мага лепшымі. Але беларускія ўлады паводзяць сябе так, як паводзяць, і гэта яны нясуць поўную адказнасць за тое, што ў нас кепскія адносіны. Беларусь — папросту варожа настроеная да Польшчы дзяржава.

Нагадаем, цяпер на беларуска-польскай мяжы працуе толькі адзін пасажырскі і адзін грузавы пункт пропуску (апошні не прапускае беларускі транспарт). Першым быў закрыты пункт пропуску «Брузгі» яшчэ ўвосень 2021 года з прычыны масавай атакі нелегальных мігрантаў з беларускага боку. Праз наплыў мігрантаў, перамяшчэнню якіх садзейнічаюць беларускія памежнікі, Польшча была вымушаная ўзмацніць вайсковы кантынгент у памежных рэгіёнах.

Вясной 2023 года былі закрытыя іншыя пункты пропуску, акрамя «Тэрэспаля», у якасці адказу на вынясенне ўладамі Беларусі жорсткага прысуду дзеячу польскай меншасці, журналісту Анджэю Пачобуту. У апошнія тыдні Польшча размяшчае дадатковыя войскі і тэхніку ля мяжы праз знаходжанне ў Беларусі ПВК Вагнера і пагражае закрыць мяжу ў выпадку якіх-кольвек правакацый. Адна адбылася на мінулым тыдні — беларускія верталёты парушылі паветраную прастору Польшчы, заляцеўшы ўглыб польскай тэрыторыі на 3 км.