Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Пратасевіч расказаў, колькі зарабляе велакур'ер сэрвісу «Яндэкс.Ежа»
  2. «Зніклі ўсе абмежавальнікі». Навошта беларускія вайскоўцы спявалі на Краснай плошчы хвалебную песню пра Лукашэнку — меркаванне аналітыка
  3. Сустрэча завершаная — перамовы ўкраінскай і расійскай дэлегацый у Стамбуле доўжыліся каля дзвюх гадзін
  4. Пресс-секретарь Путина рассказал, при каких условиях возможна его встреча с Зеленским
  5. «Трамп пралічыўся». Вядомы амерыканскі філосаф Фрэнсіс Фукуяма спрагназаваў, калі наступіць мір ва Украіне — пераказваем галоўнае
  6. Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»
  7. Эксперты: Кремль расширяет территориальные претензии — на переговорах в Стамбуле впервые прозвучали требования по новым областям
  8. «Старшим медсестрам угрожали уголовными делами за график дежурств». Что происходит в беларусском здравоохранении — рассказы с мест
  9. «С точки зрения силовиков, работа — удобное место». Как сейчас задерживают «за политику» и кто в зоне риска — рассказываем
  10. «Я разумею пункт гледжання Пуціна». «Люстэрка» пабывала на выступе Барака Абамы ў Польшчы — расказваем
  11. «Наша Ніва»: Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»
Читать по-русски


Мінскі абласны суд 6 ліпеня апублікаваў прысуд Эдуарду Бабарыку, які ўжо больш за тры гады знаходзіцца за кратамі. У тэксце пастановы няма даты, з якой пачынае адлічвацца тэрмін пакарання, хоць у дадзеным выпадку гэта важны факт.

Эдуард Бабарико в суде 5 июля 2023 года в Минске. Фото: Николай Петров, БелТА
Эдуард Бабарыка ў судзе 5 ліпеня 2023 года ў Мінску. Фота: Мікалай Пятроў, БЕЛТА

У прысудзе гаворыцца, што Эдуард прызнаны вінаватым па ч. 2 арт. 243, ч. 6 арт. 16 і ч. 1 арт. 342, ч. 6 арт. 16 і ч. 3 арт. 130 КК. Як і паведамлялася, гэта ўхіленне ад выплаты падаткаў, якое пацягнула шкоду ў буйным памеры, дапамаганне ў арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і дапамаганне ў арганізацыі наўмысных дзеянняў, скіраваных на распальванне варожасці па прыкмеце сацыяльнай прыналежнасці.

Суд паведаміў, што «канчаткова прызначанае абвінавачанаму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 8 гадоў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму са штрафам у памеры 5000 базавых велічыняў у суме 185 000 рублёў без пазбаўлення права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю». Вытворчасць па крымінальнай справе па ч. 2 арт. 235 КК («адмыванне» сродкаў, атрыманых злачынным шляхам) спыненая ў сувязі з «адмовай дзяржабвінаваўцы ад абвінавачання».

Затрыманы Эдуард быў 18 чэрвеня 2020 года, утрымліваўся ў СІЗА КДБ, 17 снежня 2021 года прайшло роўна 18 месяцаў з моманту яго затрымання, і ён мусіў выйсці на волю. Але стала вядома, што яму выставілі новыя абвінавачанні.

Адлічваецца тэрмін пакарання звычайна з моманту затрымання і заключэння пад варту. Гэта значыць, у дадзеным выпадку ён мусіў бы пачынацца з 18 чэрвеня 2020 года. Пры гэтым адзін дзень утрымання пад вартай залічваецца як паўтара дня пазбаўлення волі. Але ў гэтым выпадку нешта пайшло не так.

Эдуард Бабарико в суде, 22 мая 2023 года. Фото: БЕЛТА
Эдуард Бабарыка ў судзе, 22 траўня 2023 года. Фота: БЕЛТА

Што не так з тэрмінам

Калі б закон выконваўся, то з улікам часу ў СІЗА (як у «амерыканцы», то-бок СІЗА КДБ, так і ў Валадарцы — СІЗА МУС) тры гады яго ўтрымання пад вартай былі б роўныя 4,5 года зняволення. І яму давялося б «даседжваць» 3,5 года.

Але, як паведамілі «Люстэрку» ў штабе Бабарыкі, тэрмін утрымання пад вартай у КДБ Эдуарду не залічылі: «Тэрмін утрымання пад вартай у КДБ не залічылі. Цяпер, пакуль будзе працэс абскарджання, тэрмін будзе „дзень за паўтара“ лічыцца. То-бок прыблізна 5,5 года застанецца да моманту ўступлення ў сілу прысуду».

Пра гэта ж паведамляў і праваабарончы цэнтр «Вясна» пасля вынясення прысуду.

ДзяржСМІ гэтую сітуацыю абышлі бокам, за выключэннем тэлеканала СТБ. Дзяржабвінаваўца Аляксандр Кароль у эфіры заявіў, што «судом залічаны ў тэрмін пакарання абвінавачанаму тэрмін яго ўтрымання пад вартай па гэтай крымінальнай справе са снежня 2021 года да ўступлення судовага рашэння ў законную сілу». То-бок інфармацыя штаба і праваабаронцаў пацвярджаецца.

Король. Фото: ctv.by
Пракурор Аляксандр Кароль. Фота: ctv.by

«Чыстай вады маніпуляцыя»

Юрыст Сяргей Зікрацкі пракаментаваў выданню KYKY сітуацыю з тым, што Эдуарду Бабарыку не залічылі ў агульны тэрмін паўтара года знаходжання ў СІЗА.

— Эдуарда затрымалі 18 чэрвеня 2020 года разам з яго бацькам Віктарам, і першапачаткова ён праходзіў па справе бацькі. Тады яму інкрымінавалі «ўхіленне ад выплаты падаткаў». Трымаць у СІЗА з такім абвінавачаннем маглі не больш за паўтара года. Аднак у выніку ў справе бацькі Эдуард не з’явіўся, а ў снежні 2021 года, калі заканчваўся гранічны тэрмін утрымання яго пад вартай па справе пра «ўхіленне ад падаткаў», на Эдуарда завялі новую справу — гэтым разам за нібыта «арганізацыю беспарадкаў і распальванне сацыяльнай варожасці».

Я не чытаў прысуд суда ў дачыненні да Эдуарда, але выкажу здагадку, што першапачатковыя абвінавачанні, па якіх ён утрымліваўся пад вартай першыя паўтара года, проста не фігуруюць у прысудзе. А раз іх няма ў выніковым прысудзе, суд не ўлічыў той тэрмін утрымання пад вартай. У выніку тэрмін утрымання пад вартай, які быў улічаны падчас вынясення прысуду, пачынаецца толькі з сярэдзіны снежня, калі яго афіцыйна затрымалі па другой справе.

Выданню «Медыязона» няяснасці з тэрмінам пракаментаваў былы следчы: «Можна меркаваць, што СК расследуе справу і бачыць, што няма складу, справа ідзе на спыненне. Перад прыняццем рашэння пра спыненне ДФР заводзіць новую справу і арыштоўвае Бабарыку. У гэты час першая справа спыняецца, а ДФР перадае справу ў СК для далейшага расследавання. І калі яна прыходзіць у СК, першай справы нібыта няма, падставаў для аднаўлення і аб’яднання няма. Фармальна справы не звязаныя адна з адной. І тэрмін ідзе па другой справе, а па першай ён мае права звяртацца па кампенсацыю. Чыстай вады маніпуляцыя».