Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Улады хочуць запусціць чарговую базу звестак пра насельніцтва, да якой сілавікі атрымаюць кругласутачны доступ. Парламент зацвердзіў новаўвядзенне
  2. Чыноўнікі хочуць павялічыць падатковую нагрузку. Каго гэта можа закрануць
  3. «Не здзіўляе іх учынак. Палохае рэакцыя дарослых». Меркаванне пра скандал з падлеткамі, якія паказалі сярэдні палец салюту
  4. Путин утвердил состав делегации России для переговоров с Украиной в Стамбуле
  5. «Наша Ніва»: Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яна была вызваленая па памілаванні
  6. Навальніцы і замаразкі. Сіноптыкі расказалі пра неспрыяльныя з'явы, якія нас чакаюць
  7. Введут ли в Беларуси налог на бездетность? В Минтруда ответили «откровенно и прямо»
  8. Бачыла яшчэ цара, стала зоркай у 76 гадоў і памерла ў часы Лукашэнкі. Успамінаем гэтую вялікую беларуску ў дзень яе 120-годдзя
  9. «Путин устраивает кровавые бани — это поменяло позицию Трампа». Автор книги о Зеленском в интервью «Зеркалу» — про переговоры в Турции
  10. Калі Пуцін прыедзе: Зяленскі назваў дзве ключавыя тэмы магчымай сустрэчы ў Стамбуле
  11. Зенкович: в Беларуси действительно была попытка военного переворота, за это арестована группа офицеров пятой бригады спецназа
  12. Россия ускоренными темпами наращивает свою военную группировку, несмотря на значительные потери в Украине. В ISW рассказали, с какой целью
  13. «У мяне да Рамана няма ніякіх прэтэнзій». Юрый Зянковіч — пра сустрэчу з Пратасевічам, лёс Лукашэнкі і «сувенір з Беларусі»
  14. Стала вядома, што цяпер з расійскім комікам, якога збілі падчас затрымання беларускія сілавікі
  15. Улады папросяць яшчэ дзевяць краін выдаваць беларусаў, якія расшукваюцца на радзіме
  16. Чыноўнікі працягваюць пазбаўляць магчымасці працаваць праз «палітыку». Яны вырашылі ўвесці абмежаванні для чарговых работнікаў
  17. Улады прыдумалі новаўвядзенне, здольнае адбіць у вас жаданне павышэння зарплаты
Читать по-русски


Гадавая інфляцыя ў Беларусі ў другім квартале можа замарудзіцца да 4% гадавых, прагназуюць аналітыкі Еўразійскага банка развіцця. Аднак да канца 2023-га яна можа разагнацца да 8%. Цяперашняе падзенне цэн шмат у чым звязанае з тым, што насельніцтва працягвае бяднець, а бізнес працуе пад пагрозай атрымаць крымінальную справу за павышэнне цэн тавараў.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. TUT.BY

Чаму ў Беларусі падаюць цэны

У сакавіку гадавая інфляцыя ў Беларусі запаволілася да 6% да аналагічнага месяца мінулага года. Эксперты бачаць у гэтым як мінімум тры прычыны.

Першая — дзяржрэгуляванне цэн. Нагадаем, у Беларусі крыху больш за паўгода дзейнічае жорсткае дзяржрэгуляванне цэн на тавары і паслугі: спачатку чыноўнікі забаранілі павышэнне цэн, а потым — увялі столь на іх. На гэтым фоне ў гандлі па ўсёй краіне зладзілі маштабныя рэйды. На бізнес штампавалі крымінальныя справы, праводзілі суды (да прыкладу, за павышэнне цаны на сыр на 26 капеек дырэктару крамы далі два гады з адтэрміноўкай). У гэтай сітуацыі можа адбыцца эфект адкладзенага росту цэн, калі пасля ўвядзення паслабленняў цана тавараў і паслуг можа падскочыць.

Другая прычына запаволення росту цэн на тавары і платныя паслугі — слабы ўнутраны попыт. Дзве гэтыя прычыны абумоўліваюць умераную інтэнсіўнасць інфляцыйных працэсаў, адзначаюць у ЕАБР. Нагадаем, рознічны гандаль Беларусі працягвае дэманстраваць падзенне продажаў. Скарачэнне гэтага паказчыка адбываецца ў тым ліку праз скарачэнне рэальных даходаў насельніцтва. То-бок беларусы ўразаюць свае выдаткі на фоне падзення рэальных даходаў.

Яшчэ адна прычына запаволення інфляцыі — нюансы падліку звестак Белстатам.

«Рэзкае скарачэнне паказчыка шмат у чым адлюстроўвае статыстычны эфект: выключэнне з разліковага перыяду звестак за сакавік 2022 года, калі назіраўся рэзкі рост спажывецкіх цэн», — тлумачаць у ЕАБР.

Што будзе далей з цэнамі

Аналітыкі прагназуюць, што ў другім квартале чакаецца далейшае запаволенне гадавой інфляцыі — да 4%. Гэта ўмоўна добрая навіна. Але да канца года яна можа вырасці (гэта ўмоўна дрэнная навіна).

«Аднак па меры вычарпання дэзінфляцыйнага эфекту цэнавага рэгулявання, а таксама ва ўмовах паступовага аднаўлення ўнутранага попыту да канца года гадавая інфляцыя можа паскорыцца. Наш базавы прагноз інфляцыі ў Беларусі па выніках 2023 года — 8%», — прагназуе ЕАБР.

Чытайце таксама