Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Кочанова ответила на вопрос, будут ли повышать пенсионный возраст в ближайшее время
  2. «Сотрудница взяла мой телефон, сняла чехол и посмотрела, что под ним». Рассказываем, какая обстановка на границе с соседними странами
  3. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  4. «Амкодор» национализировали решением Мингорисполкома с грифом ДСП? BELPOL передал «Зеркалу» непубличный документ
  5. Заявления Путина о прорыве в Курской области могут говорить о его желании «затушевать» отказ от перемирия — эксперты
  6. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  7. «Нужны врачи». Кочановой пожаловались на дефицит медиков
  8. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  9. «Обоим грозит исключительная мера». Застреленного в прошлом году мужчину заподозрили в подготовке теракта, по делу проходят его родители
  10. Лукашенко в очередной раз оскорбил Зеленского. Политику «прилетел» колкий ответ из Киева, который поймет едва ли не каждый беларус
  11. Навошта Лукашэнку паклікалі ў Маскву, дзе ён заявіў, што Беларусь не ўвойдзе ў склад Расіі? Спыталі ў аналітыка
  12. Сбежал из суда, отобрав пистолет у конвоира, и годами был в бегах. Вспоминаем историю «самого дерзкого преступника Беларуси»
  13. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
Читать по-русски


Лідарка беларускага дэмакратычнага руху, старшыня Аб’яднанага пераходнага кабінета Святлана Ціханоўская 24 лютага звярнулася да беларусаў з нагоды гадавіны пачатку расійска-ўкраінскай вайны. У сваім відэазвароце яна казала пра тое, як беларусы перажылі гэты год, як супрацьстаялі расійскай агрэсіі і дапамагалі Украіне і як працягваюць адстойваць сваю годнасць.

Светлана Тихановская обратилась к белорусам 24 февраля 2023 года. Скриншот видео
Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў 24 лютага 2023 года. Скрыншот відэа

«У гэты дзень год таму пачалася вайна. Увесь свет прачнуўся з навінамі пра тое, што Расія ўварвалася на тэрыторыю Украіны. Украінцы прачнуліся ад гукаў сірэнаў і выбухаў ракетаў, а беларусы прачнуліся з адказнасцю, што гэтыя ракеты ляцяць з тэрыторыі нашай краіны, хаця мы супраць гэтай вайны», — сказала Святлана Ціханоўская.

«Я ведаю, што яшчэ год таму да 24 лютага мы думалі: горш быць ужо не можа. А зранку даведаліся — можа.

У дадатак да рэпрэсіяў і ўнутрыпалітычнага крызісу мы ледзьве не ператварыліся ў міжнародных ізгояў. Беларусы за мяжой пачалі сутыкацца з праблемамі і дыскрымінацыяй. Людзі ў Беларусі з-за крызісу трапілі пад скарачэнні на працы, цэны кожны дзень раслі. Хтосьці быў вымушаны вывозіць сваі сем'і і бізнесы. Хтосьці быў звольнены ці арыштаваны за сваю антываенную пазіцыю.

Мы развіталіся с дзясяткамі нашых ваяроў, якія баранілі годнасць Беларусі ва Украіне: Ілля Хрэнаў, Аляксей Скобля, Дзмітры Апанасовіч, Дзмітры Рубашэўскі, Канстанцін Дзюбайла, Павел Суслаў, Іван Марчук, Васіль Парфянкоў, Васіль Грудовік, Вадзім Шатраў, Міхась Шавельскі, Аляксей Вешчавайлаў, Аляксей Аўдзеенка, Эдуард Лобаў і іншыя героі вольнай Беларусі.

Напэўна, гэта быў адзін з самых цяжкіх гадоў у нашым жыцці. Але мы здолелі его пераадолець. За гэты год мы шмат здабылі, мы лепей даведаліся адно аднаго, высветлілі, што мы можам куды больш, чым думалі. Мы змаглі даказаць, што беларусы — не рэжым, як і не Расія. Кожны дзень дапамагалі адно аднаму і Украіне, заставаліся спагадлівымі да чужога болю, нягледзячы на ўласны боль. Мы яшчэ раз убачылі, колькі герояў сярод нас. Нашыя смелыя партызаны, якія ў адзіночку спынялі вайсковыя эшалоны. Нашыя добраахвотнікі. Нашыя валанцёры ва Украіне і Беларусі. Дзясяткі тысяч людзей, якія дасылалі інфармацыю ў „Беларускі гаюн“. Кожны з вас рызыкаваў, каб выратаваць чыёсьці жыццё.

Нягледзячы на ўласныя праблемы, вы працягваеце падтрымліваць палітвязняў і іх сем'і. Вы ладзіце мітынгі па ўсім свеце, збіраеце гуманітарную дапамогу, распавядаеце праўду пра Беларусь тым, хто яшчэ яе не ведае: і сваякам, якія глядзяць тэлевізар, і ўладам розных краін.

Можа, часам падаецца інакш, але за гэты бязлітасны год мы зрабілі вельмі шмат. Мы вывучылі, што ў нас ёсць і свае нацыянальныя інтарэсы. Зразумелі, што часам трэба не толькі дапамагчы іншаму, але і абараніць сваё. Усвядомілі, што мы — асобная краіна, і нам не патрэбныя ніякія старэйшыя браты.

Дарагія беларусы і беларускі. У гэтую дату я хачу сказаць вам вялікі дзякуй за тое, што вы ёсць. За вашую сілу і чалавечнасць. За тое, што застаяцеся на баку дабра. За тое, што для вас не існуе фразы „всё не так однозначно“.

Хачу абняць вас і сказаць: я ганаруся тым, якімі людзьмі мы становімся ў гэтых складаных умовах. Ганаруся быць адной з вас. Ганаруся казаць: мы — беларусы. Асабліва пасля гэтага года. Мы з вамі пабачым нашу краіну свабоднай і дэмакратычнай. І я ведаю, што мы пераможам. Я ведаю, што Украіна пераможа. Я ведаю, што Беларусь жыве і будзе жыць вечна».

Чытайце таксама

Пяць урокаў, якія варта вынесці беларусам з вайны ва Украіне. Меркаванне

«Хочацца верыць, што мы не застанёмся ворагамі». Папрасілі беларусаў і ўкраінцаў звярнуцца адно да аднаго — атрымалася кранальна і балюча

«Сначала все называли фейками». Белорусы о том, как им удалось переубедить родных, изначально поддержавшими в войне Россию

Уварванне Расіі ва Украіну доўжыцца ўжо год. Расказваем, як выглядае сучасная вайна, на прыкладзе гэтага канфлікту