Муж і жонка набылі пуцёўку ў санаторый «Ружанскі» ў Брэсцкай вобласці, для дваіх гасцей адзін дзень пражывання каштаваў крыху менш за 400 рублёў. Але станам нумара беларусы засталіся незадаволеныя, ён відавочна патрабаваў рамонту і абнаўлення. У TikTok госця паказала, што не так было ў пакоі.
Жанчына, якая разам з мужам пабывала ў санаторыі «Ружанскі», расказала ў TikTok, што яны набывалі пуцёўку Wellness. Адпачынак на дваіх за суткі каштаваў 393,12 рубля. Іх нумар быў размешчаны ў корпусе № 4.
Пасля засялення муж і жонка ўбачылі, што ў іх пакоі на сценах брудныя шпалеры, на кутах адбітая тынкоўка. Канапа аказалася бруднай, з выцертымі падлакотнікамі, крэсла таксама ў плямах. Тонкая коўдра ў катышках, госці да яго «нават не дакраналіся, бо было брыдка». Не парадаваў і санвузел, бо душавая кабіна ў ім аказалася зламанай, бруднай і з цвіллю, сантэхніка аблезлая.
Таксама госці ўбачылі, што ў джакузі (мабыць, яно знаходзілася за межамі нумара) быў зацвілы падгалоўнік.
«Мы з мужам засталіся вельмі расчараваныя ўмовамі знаходжання ў нумары. Гэта недапушчальна ні за якія грошы. Вялікая просьба хаця б добра адмыць усё ў нумары, каб было чыста. Мэбля можа быць і старая, але чысціня — залог поспеху», — напісала блогерка.
Беларуска адзначыла, што праз такі нумар уражанне пра санаторый было сапсаванае, зноў там адпачываць яны не збіраюцца.
@masha_taurus Купив путевку Wellness в санаторий Ружанский, которая стоила 393,12 р.бел. (извиняюсь что 7 р. недосмотрела на видео) за 1 сутки- мы с супругом остались крайне разочарованы условиями прибывания в номере. Большая просьба хотя бы хорошо отмыть все в номере- чтобы было чисто! Мебель может быть и старая- но, чистота залог успеха, плесень не допустима. Все что входило в стоимость путевки указано на сайте санатория. Посыл видео- что такие номера встречают людей и в нашем случае, было полностью испорчено впечатление о санатории. Это не допустимо, ни за какие деньги. Чек закреплен на страничке, чтобы не хейтили. Тут указаны минусы санатория. #минусысанаторияружанский #санаторийружанский #рбсанаторийружанский #ружанский #санаторий #ружахутор ♬ оригинальный звук — masha_taurus
У каментарах карыстальнікі агучвалі розныя меркаванні. Напрыклад, нехта не верыў блогерцы, маўляў, гэты санаторый усе хваляць, ды і ежа — шведскі стол — там добрая. Хтосьці ўспомніў, што спявак Аляксандр Саладуха некалькі разоў рэкламаваў «Ружанскі», і яму там «усё спадабалася». Але многія адзначалі, што цэны пуцёвак ужо вельмі вялікія, але калі б было і танней, то мусіць абыходзіцца без бруду.
Вось што пісалі некаторыя гледачы:
- «Чарговая, якой павінныя класці пад ногі персідскія дываны, як заморскай царыцы!»
- «У чым праблема? Гамак пад адкрытым небам, затое бясплатны, без прусакоў і камароў».
- «Мы былі з мужам там 12 дзён, адзначалі маю пенсію. Настолькі ўсё было цудоўна: ні бруду, ні цвілі, ні пылу, ні якіх-кольвек недахопаў не заўважалі. Але цана для нас завоблачная, і наўрад ці мы зноў там пабываем».
- «Цана не адпавядае якасці. Лепш дзе-небудзь у Шарме (у Шарм-эш-Шэйху ў Егіпце. — Заўв. рэд.) па гарачым туры пагрэцца і ў моры пакупацца, чым карміць прэміямі гультаёў — дырэктараў санаторыяў».
- «А хто гэты срач робіць, ці не госці? Або самі работнікі санаторыя? Чысцюлі нашыя».
- «Пакуль знаходзяцца кліенты (а яны знойдуцца), то грошай зрубяць, а потым трава не расці».
- «Адкуль такія цэны?»
- «Пацвярджаю. Быў там асабіста: кухня на выдатна, а вось нумары пакідалі чакаць лепшага, хоць у нас быў, здаецца, акуратны, а людзі скардзіліся. За такія грошы ён не варты таго».
- «Таму я ніколі і не разглядаю беларускія санаторыі для адпачынку».
- «Ой, мой выпадак у гэтым жа санаторыі. Толькі дадам, што смурод стаяў у нумары жудасны, плюс павукі велізарныя (мы іх кожны вечар лавілі). Гэта быў мой першы і апошні раз там».
- «У мяне пенсія 500 рублёў, на адзін дзень хопіць».
- «Перад засяленнем трэба згаджацца ці не і папрасіць памяняць нумар. Але, хутчэй за ўсё, аўтар проста пайшоў на канфлікт. Заробкі ў работнікаў там рэальна маленькія, і камусьці з іх проста надакучылі такія госці».