Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Ну что, доигрались?» МАРТ выяснил, почему в магазинах пропала картошка
  2. Вводят изменения, которые касаются рынка недвижимости
  3. Стало известно, как накажут девочек из Могилева, показавших неприличный жест на салюте 9 мая. Их сняли в «покаянном» видео
  4. С 1 сентября расписание ждут изменения. Уроков по какому предмету станет больше, — рассказываем
  5. 9 мая Путин сделал несколько заявлений, которые противоречат программе российских националистов. В чем их разногласия
  6. Путин предложил Киеву возобновить прямые переговоры, прерванные в 2022 году, — назвал дату и место встречи
  7. «Я был убит 2 марта 1943 года». Как солдат потерял четверть мозга, но не сдался болезни, а написал дневник — и стал известен на весь мир
  8. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
  9. Цифра превосходит самые смелые ожидания Лукашенко. В Пакистане рассказали, сколько трудовых мигрантов готовы отправить в Беларусь
  10. Пропавшая Мельникова объехала три страны, пока говорила коллегам, что болеет. За это время в фонде демсил исчезли деньги — расследование
  11. Синоптики предупредили об опасном гидрометеорологическом явлении
  12. Кремль назвал очередное условие, на котором готов к 30-дневному перемирию с Украиной. На Западе отреагировали
  13. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
Читать по-русски


/

Ультрафіялетавыя апрамяняльнікі-рэцыркулятары былі ўсталяваныя за крэсламі замежных лідараў на нефармальным саміце кіраўнікоў краін — удзельніц СНД у Санкт-Пецярбургу. У сваім кабінеце ў Крамлі Уладзімір Пуцін трымае такія прылады як мінімум з 2016 года, піша «Агентство. Новости».

Ультрафіялетавыя апрамяняльнікі-рэцыркулятары на мерапрыемстве з Пуціным. Фота: прэс-служба Крамля

На з’яўленне апрамяняльнікаў звярнуў увагу журналіст крамлёўскага пула ад «Коммерсанта» Андрэй Калеснікаў. Белыя прылады можна заўважыць і на афіцыйных кадрах з мерапрыемства.

У кабінеце самога Пуціна ў Крамлі такі апрамяняльнік упершыню быў заўважаны ў 2016 год. Падобная прылада, магчыма, бачная ў кабінеце Пуціна і на больш свежых фотаздымках на сайце Крамля.

Пасля пачатку пандэміі каранавіруса такія апараты пачалі масава закупляць маскоўскія адукацыйныя ўстановы, пісаў Daily Storm. Пры гэтым не ўсе спецыялісты лічаць такія прылады эфектыўнымі. Былы міністр аховы здароўя Расіі Андрэй Вараб’ёў у 2023 годзе казаў, што ў апрамяняльніках «няма нічога асаблівага»: «Толькі павышаецца канцэнтрацыя азону, якой арганізм не заўважае. Прынамсі, шкоды такі апарат дакладна прынесці не можа».

Фото: пресс-служба Путина
Ультрафіялетавыя апрамяняльнікі-рэцыркулятары на мерапрыемстве з Пуціным. Фота: прэс-служба Крамля

Пасля пандэміі каранавіруса Пуцін прытрымліваўся сур’ёзных мер бяспекі нават пасля таго, як СААЗ абвясціла пра заканчэнне пандэміі. Напрыклад, летась браў санітайзер на мерапрыемствы, а людзі, якія сустракаліся з прэзідэнтам, мусілі сядзець на каранціне і здаваць ПЦР-тэсты.

Сёлета Пуцін, мяркуючы з усяго, часткова перастаў прытрымлівацца каранцінных абмежаванняў. Напрыклад, у лістападзе ён упершыню з 2020 года паціснуў руку кожнаму замежнаму амбасадару на цырымоніі ўручэння даверчых грамат.