Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Зенкович: в Беларуси действительно была попытка военного переворота, за это арестована группа офицеров пятой бригады спецназа
  2. «Вывела больш за 150 тысяч даляраў». «Кіберпартызаны» апублікавалі інфармацыю пра грошы фонду, якім кіравала зніклая Мельнікава
  3. Зяленскі паедзе на перамовы з Пуціным, нават калі Расія не спыніць агонь — Axios
  4. Бондарава прайшлася па Чарнецкім, які «цяпер выконвае ролю міністра культуры». Дасталася і старшыні КДК
  5. Бачыла яшчэ цара, стала зоркай у 76 гадоў і памерла ў часы Лукашэнкі. Успамінаем гэтую вялікую беларуску ў дзень яе 120-годдзя
  6. СМІ высветлілі прычыну пажару на нафтавай вышцы кампаніі «Беларуснафта-Сібір», якая абрынулася ў Расіі. Распачатая крымінальная справа
  7. Хто той палкоўнік Жураўскі, які падбіў Зянковіча, Фядуту і Кастусёва на нібыта дзяржаўны пераварот? Вось што ўдалося даведацца «Люстэрку»
  8. «Не здзіўляе іх учынак. Палохае рэакцыя дарослых». Меркаванне пра скандал з падлеткамі, якія паказалі сярэдні палец салюту
  9. Стала вядома, што цяпер з расійскім комікам, якога збілі падчас затрымання беларускія сілавікі
  10. Директору визового центра вменили в вину сбор личных данных. Бывший фигурант громкого дела рассказал о «большом бизнесе беларусской власти»
  11. Ва ўладаў ёсць забава — гаварыць пра суперпланы і не выконваць іх, але ў гэтым выпадку нават яны не чакалі такой «анамаліі». Што адбылося
  12. Как Путин меняет риторику, чтобы подготовить россиян к возможным переговорам с Зеленским, а в подходящий момент возобновить войну — ISW
  13. Унікальная аперацыя з цэнамі, пра якую казаў Лукашэнка, відаць, можа праваліцца. Што адбываецца з коштам тавараў і паслуг
  14. «Наша Ніва»: Памерла 39-гадовая экс-палітзняволеная Ганна Кандраценка. У калоніі ў яе знайшлі рак, але не вызвалілі
  15. «У мяне да Рамана няма ніякіх прэтэнзій». Юрый Зянковіч — пра сустрэчу з Пратасевічам, лёс Лукашэнкі і «сувенір з Беларусі»
  16. Введут ли в Беларуси налог на бездетность? В Минтруда ответили «откровенно и прямо»
Читать по-русски


Папулярны беларускі комік Слава Камісаранка абмяркоўваў з юрыстам камунікацыю з Інтэрпалам пасля таго, як яго абвясцілі ў вышук у Беларусі і Расіі. Пра гэта ён расказаў падчас травеньскага канцэрта ў Таліне, відэа якога днямі выклаў на YouTube. Нагадаем, на радзіме на стэндапера завялі крымінальную справу па трох артыкулах, у тым ліку за паклёп на Лукашэнку.

Слава Кoмиссаренко во время концерта в Таллинне, Эстония, май 2024 года. Скриншот: YouTube / slavakomissarenko
Слава Камісаранка падчас канцэрта ў Таліне, Эстонія, травень 2024 года. Скрыншоты: YouTube / slavakomissarenko

Паводле коміка, у Беларусі ён афіцыйна знаходзіцца ў вышуку, а ў Расіі — неафіцыйна. «І нядаўна я размаўляў з адным юрыстам, ён кажа: „А ты разумееш, што цябе могуць абвясціць у міжнародны вышук, а потым запатрабаваць тваёй выдачы?“» — расказаў Камісаранка.

«Я заўсёды марыў выйсці на міжнародны ўзровень. Але як комік, а не злачынец, разумееце? Буду потым з іншымі размаўляць, яны такія — намі цікавіцца Netflix. А я такі — а мной Інтэрпал», — пажартаваў Камісаранка.

«Я кажу гэтаму юрысту: „І што ж нам трэба рабіць?“ Ён кажа: „Нам трэба напісаць у Інтэрпал прэвентыўны запыт. Мы павінныя праінфармаваць, што гэта палітычны пераслед праз вашую пазіцыю“», — расказаў комік.

Паводле юрыста, важна напісаць у Інтэрпал раней, чым туды звернуцца беларускія сілавікі.

Беларускія ўлады пасля 2020 года выкарыстоўваюць Інтэрпал як інструмент палявання на палітычных праціўнікаў. Арганізацыя дадаткова правярае запыты, якія прыходзяць з Мінска. Важна, што, згодна з трэцім артыкулам статута Інтэрпала, арганізацыі забараняецца ўключацца ў справы палітычнага, ваеннага, рэлігійнага ці расавага характару. Аднак Нацыянальнае цэнтральнае бюро Інтэрпала ў Беларусі неаднаразова парушала гэты прынцып, «маскіруючы» апазіцыянераў пад звычайных крымінальнікаў з мэтай атрымаць інфармацыю пра іх месцазнаходжанне і потым экстрадыяваць.

Стэндапер таксама расказаў, як некалькі гадоў таму спрабаваў купіць пашпарт карыбскай дзяржавы Грэнады:

«Уявіце, я звязаўся з юрыстам з фірмы, усё яму расказаў. Праз тры дні ператэлефаноўвае і кажа: „Вячаслаў, у мяне цудоўныя навіны — будзе ў вас пашпарт. Глядзіце, што мы робім: я рыхтую дакументы, а вы пакуль едзьце ў Беларусь і вазьміце даведку, што ў вас няма судзімасці“. Я кажу: „Вы нармальны, як вы сабе гэта ўяўляеце? Я прыязджаю і такі — здрасьце, я Слава Камісаранка, дайце даведку. А яны: ды ты ж у крымінальным вышуку! А я: ну дык вы ж мяне не злавілі“».

Нагадаем, Слава Камісаранка — вядомы беларускі стэндапер. Пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 года Камісаранка не раз выказваўся пра іх фальсіфікацыі і асуджаў гвалт з боку сілавікоў супраць пратэстоўцаў. У сваіх выступах ён рабіў пародыі на Аляксандра Лукашэнку і называў яго «чык-чырыкам».

У студзені 2021 года беларускія ўлады адклікалі выдадзеныя дазволы на правядзенне канцэртаў Камісаранкі ў Мінску.

У Следчым камітэце 15 жніўня 2024 года пачалі спецвытворчасць у дачыненні да 39-гадовага стэндапера Вячаслава Камісаранкі, яго абвінавачваюць па трох артыкулах КК:

  • «Наўмысныя дзеянні, скіраваныя на распальванне іншай сацыяльнай варожасці і разладу паводле прыкметы іншай сацыяльнай прыналежнасці» (ч. 1 арт. 130);
  • «Паклёп на Аляксандра Лукашэнку, які ўтрымліваецца ў публічным выступе і ў інфармацыі, размешчанай у глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт, спалучаны з абвінавачаннем у здзяйсненні цяжкага злачынства» (ч. 2 арт. 367);
  • «Публічная абраза Аляксандра Лукашэнкі» (ч.1 арт. 368).

Комік у адказ на такія навіны анансаваў, што хутка выкладзе свой канцэрт на YouTube, адзначыўшы, што, «з аднаго боку, мяне сёння завочна судзяць па трох крымінальных справах, а з іншага, робяць выдатнае прома для майго канцэрта».

Пра тое, што ў Беларусі на Камісаранку завялі крымінальную справу пра паклёп на Лукашэнку, у лютым 2022 года паведамляў расійскі прапагандыст Канстанцін Прыдыбайла. Сам Камісаранка ў студзені таго ж года расказаў, што з’ехаў з Расіі. У сваім выступе ў Кіеве ён паведаміў, што яго абвясціў у вышук беларускі КДБ.

Чытайце таксама