Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Путин предложил Киеву возобновить прямые переговоры, прерванные в 2022 году, — назвал дату и место встречи
  2. С 1 сентября расписание ждут изменения. Уроков по какому предмету станет больше, — рассказываем
  3. «Ну что, доигрались?» МАРТ выяснил, почему в магазинах пропала картошка
  4. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
  5. Синоптики предупредили об опасном гидрометеорологическом явлении
  6. «Я был убит 2 марта 1943 года». Как солдат потерял четверть мозга, но не сдался болезни, а написал дневник — и стал известен на весь мир
  7. Вводят изменения, которые касаются рынка недвижимости
  8. 9 мая Путин сделал несколько заявлений, которые противоречат программе российских националистов. В чем их разногласия
  9. Пропавшая Мельникова объехала три страны, пока говорила коллегам, что болеет. За это время в фонде демсил исчезли деньги — расследование
  10. Стало известно, как накажут девочек из Могилева, показавших неприличный жест на салюте 9 мая. Их сняли в «покаянном» видео
  11. Кремль назвал очередное условие, на котором готов к 30-дневному перемирию с Украиной. На Западе отреагировали
  12. Цифра превосходит самые смелые ожидания Лукашенко. В Пакистане рассказали, сколько трудовых мигрантов готовы отправить в Беларусь
  13. «И буду ждать Путина в четверг в Турции. Лично». Зеленский заявил, что готов лично встретиться с Путиным для переговоров
Читать по-русски


Музыка з Ваўкавыска Павел Паўловіч любіць рабіць каверы на хіты вядомых рок-гуртоў і выкладваць відэа ў свой Instagram. Часам гурты заўважаюць віртуозную ігру і дзеляцца яго пастамі на сваіх старонках. Але таго, што здарылася ў пачатку лістапада, 26-гадовы гітарыст дакладна не чакаў. Яго відэа заўважыў легендарны гурт Metallica. Пра гэтую гісторыю піша NewGrodno.By.

Фото: instagram.com/paulpawlowicz
Фота: instagram.com/paulpawlowicz

— Я вырашыў запісаць звычайны reels, з душой сыграў, выкінуў да сябе на старонку, зрабіў «сторыс» і пайшоў спаць. А ўжо на наступны дзень выявіў, што сама Metallica дадала мяне да сябе ў гісторыі, — кажа хлопец і прызнаецца, што, вядома, быў вельмі рады.

Ён адзначае, што сыграць такія каверы па-майстэрску не так і проста, кампазіцыі даволі складаныя. Але сам запіс адбываецца хутка, больш часу ідзе на мантаж.

На старонцы Metallica — 9 мільёнаў падпісчыкаў. Некаторыя з іх прыйшлі ў каментары да жыхара Ваўкавыска і выказалі захапленне яго ігрой на гітары. У самога музыкі падпісчыкаў зусім мала, але яго публікацыя ў выніку атрымала больш чым паўтысячы лайкаў — гэта дзесьці ў дзесяць разоў больш, чым звычайна.

Павел расказаў, што ён і раней трапляў на старонкі вядомых рок-гуртоў: яго адзначалі ў сацсетках Atilla, At the Gates, Children Of Bodom, Riot, Fear Factory. Між іншым, менавіта з Children Of Bodom пачалася ў хлопца любоў да цяжкай музыкі. Ён вучыўся граць на акустычнай гітары з васьмі гадоў, а аднойчы ўбачыў выступ гэтага гурта і захацеў стаць такім жа віртуозам, як гэтыя фінскія музыкі. Першую электрагітару яму падарыў бацька, таксама музыка, з якім яны пасля разам выступалі на карпаратывах.

Павел Паўловіч пачынаў граць у родным Ваўкавыску, потым быў гітарыстам у кавер-бэндах у Гродне падчас вучобы. А цяпер малады чалавек жыве ў Польшчы і з’яўляецца лід-гітарыстам польскага метал-гурта Neaghi.

— Граю злы метал у Польшчы, але сувязі з Гродзеншчынай не страчваю. У мяне тут шмат сяброў, — кажа ён.