Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Пакистан объявил о крупномасштабной военной операции против Индии
  2. Пропавшая Мельникова объехала три страны, пока говорила коллегам, что болеет. За это время в фонде демсил исчезли деньги — расследование
  3. Стало известно, как накажут девочек из Могилева, показавших неприличный жест на салюте 9 мая. Их сняли в «покаянном» видео
  4. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
  5. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  6. Мерц, Макрон и Стармер прибыли в Киев
  7. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  8. 9 мая Путин сделал несколько заявлений, которые противоречат программе российских националистов. В чем их разногласия
  9. «Ну что, доигрались?» МАРТ выяснил, почему в магазинах пропала картошка
  10. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
  11. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
Читать по-русски


Вайскоўцы УСУ выкарыстоўваюць на фронце вайны з Расіяй вельмі рэдкі самазарадны гранатамёт РГ-1 «Поршань». Такой зброі няма практычна нідзе на постсавецкай прасторы, а яна можа быць вельмі і вельмі эфектыўнай. Расказваем, што гэта за гранатамёт.

РГ-1 "Поршень". Фото: weaponland.ru
РГ-1 «Поршань». Фота: weaponland.ru

У савецкі час спецыялізаваных ручных гранатамётаў не існавала. Стралкі маглі прымацоўваць да аўтамата Калашнікава падствольны ГП-25 «Касцёр», у складзе падраздзяленняў выкарыстоўваліся аўтаматычныя станковыя (вельмі цяжкія) гранатамёты АГС-17 з разлікам з двух чалавек. Ніша паміж гэтымі двума відамі зброі пуставала.

У 1990-я гады Міністэрства абароны Украіны прыняло рашэнне распрацаваць уласны самазарадны ручны гранатамёт. Новая зброя мусіла досыць хутка і лёгка перазараджацца і абслугоўвацца адным стралком, без памочнікаў.

Распрацоўваць гранатамёт па праекце «Поршань» пачало канструктарскае бюро «Паўднёвае», якое ўваходзіць у склад знакамітага «Паўднёвага машынабудаўнічага завода», адной з найбольш важных вытворчасцяў Украіны (яго дырэктарам, да прыкладу, у свой час быў будучы прэзідэнт Украіны Леанід Кучма). Работы зацягнуліся на доўгі час, і першы дэманстрацыйны ўзор, які атрымаў назву РГ-1, прадставілі шырокай публіцы толькі ў 2004 годзе. Аднак на гэтым праца не скончылася. Канчатковы варыянт гранатамёта, які прайшоў усе выпрабаванні, з’явіўся яшчэ праз 10 гадоў, у 2014-м.

Канструктыўна ён уяўляе сабой самазарадную стрэльбу, выкананую па класічнай схеме — ударна-спускавы механізм і агрэгаты аўтаматыкі знаходзяцца ўнутры ствольнай скрынкі. Для перазарадкі гранатамёт выкарыстоўвае энергію парахавых газаў, якая ўздзейнічае на рухомы затвор, падчас стрэлу той рухаецца назад і выкідвае стрэляную гільзу, а зваротным рухам пасылае ў ствол новую гранату.

У якасці боепрыпасаў «Поршань» выкарыстоўвае 30-міліметровыя гранаты ВОГ-17, распрацаваныя для станковага гранатамёта. У аддымным скрынкавым магазіне іх змяшчаецца пяць. Страляць чэргамі, у адрозненне ад АГС-17, ручны гранатамёт не можа — гэта лагічна, улічваючы сціплы боезапас.

Аўтаматычны ручны гранатамёт уяўляе сабой зброю для баёў у горных, гарадскіх і складаных умовах. Яго лёгка пераносіць — нават цалкам наладаваны РГ-1 важыць усяго 12,5 кілаграма. Зброя мае трубчасты прыклад, ручку для пераноскі і складную двухногую сошку. Наяўнасць апошняй сур’ёзна павышае эфектыўную далёкасць стральбы з гранатамёта — калі з няўстойлівага становішча з яго можна страляць на 400 метраў, то пры стральбе лежачы з сошкі — ужо на 900 метраў.

У Расіі і Беларусі нішу «Поршня» займаюць рэвальверныя гранатамёты РГ-6 і помпавыя ГМ-94 з ручной перазарадкай. Апошнюю мадэль паспелі запомніць многія беларусы — з ГМ-94 сілавікі абстрэльвалі светлашумавымі і газавымі гранатамі пратэстоўцаў у 2020 годзе.