Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Ну что, доигрались?» МАРТ выяснил, почему в магазинах пропала картошка
  2. Вводят изменения, которые касаются рынка недвижимости
  3. Стало известно, как накажут девочек из Могилева, показавших неприличный жест на салюте 9 мая. Их сняли в «покаянном» видео
  4. С 1 сентября расписание ждут изменения. Уроков по какому предмету станет больше, — рассказываем
  5. 9 мая Путин сделал несколько заявлений, которые противоречат программе российских националистов. В чем их разногласия
  6. Путин предложил Киеву возобновить прямые переговоры, прерванные в 2022 году, — назвал дату и место встречи
  7. «Я был убит 2 марта 1943 года». Как солдат потерял четверть мозга, но не сдался болезни, а написал дневник — и стал известен на весь мир
  8. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
  9. Цифра превосходит самые смелые ожидания Лукашенко. В Пакистане рассказали, сколько трудовых мигрантов готовы отправить в Беларусь
  10. Пропавшая Мельникова объехала три страны, пока говорила коллегам, что болеет. За это время в фонде демсил исчезли деньги — расследование
  11. Синоптики предупредили об опасном гидрометеорологическом явлении
  12. Кремль назвал очередное условие, на котором готов к 30-дневному перемирию с Украиной. На Западе отреагировали
  13. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
Читать по-русски


Дырэктару Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Ганне Запартыцы не працягнулі кантракт. Пра гэта рэдакцыі паведамілі яе знаёмыя. Прозвішча Запартыкі знікла з сайта ўстановы.

Анна Запартыко. Фото: zviazda.by
Ганна Запартыка. Фота: zviazda.by

Ганна Запартыка працавала ў гэтай установе ўсё жыццё. У 1978-м яны прыйшла ў тады яшчэ Цэнтральны дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва БССР малодшым навуковым супрацоўнікам. Пазней стала вядучым архівістам, вядучым навуковым супрацоўнікам аддзела ведамасных архіваў, камплектавання і экспертызы каштоўнасці дакументаў. З лістапада 1993 года была прызначана выконваючай абавязкі, а з 17 студзеня 1994 года афіцыйна ўзначаліла БДАМЛМ у якасці дырэктара.

Запартыка — аўтар шэрагу гістарычных нарысаў, публікацый і артыкулаў. Яна з’яўлялася ўкладальніцай некалькіх навуковых зборнікаў і даведнікаў, кнігі паэта Паўлюка Труса «Выбранае» (2000), а таксама непадцэнзурнага варыянта ўспамінаў артысткі і педагога Паўліны Мядзёлкі «Сцежкамі жыцця» (2018), адным з укладальнікаў Збору твораў літаратуразнаўцы Адама Бабарэкі ў двух тамах (2011), удзельніцай многіх міжнародных і рэспубліканскіх канферэнцый.

Запартыка і яе калегі вярнулі ў Беларусь мноства асабістых архіваў вядомых айчынных пісьменнікаў, артыстаў і даследчыкаў.

Была ўзнагароджана медалём Францыска Скарыны (2002), знакам «Ганаровы архівіст Беларусі» (2004).