Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Пресс-секретарь Путина рассказал, при каких условиях возможна его встреча с Зеленским
  2. Сустрэча завершаная — перамовы ўкраінскай і расійскай дэлегацый у Стамбуле доўжыліся каля дзвюх гадзін
  3. «Наша Ніва»: Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»
  4. Скрозь агідны лес смутку. Ліст каманды «Люстэрка» кіраўніцам TUT.BY Марыне Золатавай і Людміле Чэкінай
  5. Эксперты: Кремль расширяет территориальные претензии — на переговорах в Стамбуле впервые прозвучали требования по новым областям
  6. Победителем «Евровидения-2025» стал исполнитель Джей Джей из Австрии
  7. На рынке труда усиливается проблема, которой недавно озадачился Лукашенко
  8. Если вы устали от холодного мая — плохие новости, стабильное тепло придет нескоро. Прогноз погоды на следующую неделю
  9. Силовики взялись «помогать» очередным крупным компаниям — с маски-шоу и задержаниями. Чем опасно такое поведение и почему терпит бизнес
Читать по-русски


/

У расійскім Камсамольску-на-Амуры на выставе трафейнай тэхнікі NATO і УСУ загінула чатырохгадовае дзіця, паведамляюць мясцовыя СМІ. Задні люк амерыканскага бронетранспарцёра М113 праламаў яму галаву, піша праект «Вот Так».

Выставка сейчас оцеплена. Фото: соцсети
Выстава цяпер ачэпленая. Фота: сацсеткі

Здарэнне адбылося раніцай 26 красавіка. Відавочцы расказваюць, што дзеці разглядалі вайсковую тэхніку — адно з іх атрымала чэрапна-мазгавую траўму ад люка бронетранспарцёра, які раптам адкрыўся. Дактары спрабавалі выратаваць дзіця, але не змаглі.

Мясцовыя СМІ прыводзяць дзве версіі падзей. Паводле адной з іх, люк адкрыўся праз тое, што хтосьці тузануў за рычаг унутры М113. Паводле іншай версіі, люк прыйшоў у рух сам праз праблемы з гідраўлічнай сістэмай бронетранспарцёра.

Выстава з трафейнай заходняй тэхнікай адкрылася 25 красавіка на Тэатральнай плошчы ў Камсамольску-на-Амуры. Прэзентавалі яе гараджанам кіраўнік горада і сябра партыі «Адзіная Расія» Дзмітрый Заплутаеў і старшыня гарадской Думы Наталля Свінарова. Яны расказалі пра «ўклад ва ўмацаванне патрыятычнага духу нашых грамадзян, асабліва маладога пакалення». Першапачаткова планавалася, што выстава будзе працаваць да 3 траўня.

Тэхніка, якая трапіла на выставу ў Камсамольску-на-Амуры, была захопленая групоўкай «Усход». Усяго на выставе прадстаўленыя сем розных адзінак браняванай тэхнікі: машына FV140 Samaritan, медыцынскі аўтамабіль M1152 HMMWV, цяжкая бронемашына Cougar, два бронетранспарцёры International MaxxPro, а таксама бронетранспарцёры M 113 і БТР-4 «Буцэфал».

Цяпер выстава ачэпленая паліцыяй, на яе тэрыторыі працуюць экстранныя службы.