Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «С точки зрения силовиков, работа — удобное место». Как сейчас задерживают «за политику» и кто в зоне риска — рассказываем
  2. «Зніклі ўсе абмежавальнікі». Навошта беларускія вайскоўцы спявалі на Краснай плошчы хвалебную песню пра Лукашэнку — меркаванне аналітыка
  3. Эксперты: Кремль расширяет территориальные претензии — на переговорах в Стамбуле впервые прозвучали требования по новым областям
  4. Пресс-секретарь Путина рассказал, при каких условиях возможна его встреча с Зеленским
  5. «Наша Ніва»: Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»
  6. Если вы устали от холодного мая — плохие новости, стабильное тепло придет нескоро. Прогноз погоды на следующую неделю
  7. Сустрэча завершаная — перамовы ўкраінскай і расійскай дэлегацый у Стамбуле доўжыліся каля дзвюх гадзін
  8. «Старшим медсестрам угрожали уголовными делами за график дежурств». Что происходит в беларусском здравоохранении — рассказы с мест
  9. «Я разумею пункт гледжання Пуціна». «Люстэрка» пабывала на выступе Барака Абамы ў Польшчы — расказваем
Читать по-русски


/

Тэлеграм-канал «Віцебская Вясна» расказаў абставіны гібелі двух участковых міліцыянтаў у Віцебску. Паводле інфармаваных крыніц, адзін з іх выпадкова стрэліў у калегу, а потым забіў сябе.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: TUT.BY
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Як высветлілі праваабаронцы, адзін з міліцыянтаў чысціў пісталет і выпадкова стрэліў. Куля трапіла ў саслужыўца, і той загінуў на месцы. Яго калега, убачыўшы, што здзейсніў, таксама застрэліўся.

Крыніцы паведамляюць, што абодвум было каля 20 гадоў.

Нагадаем, раней у МУС паведамілі пра гібель у Віцебску двух участковых інспектараў міліцыі «ў выніку няшчаснага выпадку». Разбіральніцтва знаходзіцца на асабістым кантролі міністра ўнутраных справаў Івана Кубракова.

Рэгіянальны тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю» са спасылкай на свае крыніцы напісаў, што «ў пункце аховы правапарадку супрацоўнік міліцыі застрэліў напарніка, потым сам сябе».

Пазней у Следчым камітэце заявілі, што па факце гібелі супрацоўнікаў міліцыі ў Віцебску праводзіцца праверка.

«На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група. Асноўная версія здарэння — неасцярожнае абыходжанне з агнястрэльнай зброяй», — гаворыцца ў паведамленні.