У Асіповічах следчыя расследуюць крымінальную справу пра катаванне 13-гадовага падлетка. Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Аляксандр Сухадольскі ў эфіры праграмы «Причины и следствие». Як выявілася, гвалт у сям'і быў звычайнай справай, але пра гэта не расказвалі — пасля таго, як ускрылася праўда, сям’ю паставілі ў сацыяльна небяспечнае становішча.
Паводле звестак СК, інцыдэнт адбыўся 5 лістапада 2023 года ў аграгарадку Лапічы. Там 37-гадовы вясковец нападпітку шукаў дома заначку, а калі не знайшоў, вырашыў, што яе забраў яго старэйшы сын. Яны пасварыліся, а потым бацька пачаў збіваць падлетка: спачатку падручнікам па галаве, а потым схапіў за шыю.
Хлопчык уцёк з дому да цёткі і расказаў ёй пра ўсё. Тая патэлефанавала маці падлетка і настаяла на тым, каб забраць усіх малодшых дзяцей, што засталіся дома.
Пазней высветлілася, што мужчына неаднаразова збіваў яшчэ і сваю жонку. Усяго ў сям'і чацвёра дзяцей. Найстарэйшай — 14-гадовай дзяўчынкі — не было дома ў момант канфлікту, яна ляжала ў бальніцы.
На мужчыну завялі крымінальную справу за сістэматычнае збіццё жонкі і катаванне, здзейсненае ў дачыненні да няпоўнагадовага, які знаходзіцца ў залежным становішчы.
Яго ўзялі пад варту, а сям’ю праз яго паставілі ў СНС.