Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Я разумею пункт гледжання Пуціна». «Люстэрка» пабывала на выступе Барака Абамы ў Польшчы — расказваем
  2. Без песень Меладзэ і ў форме: як пройдуць выпускныя ў школах і дзіцячых садках
  3. Сустрэча завершаная — перамовы ўкраінскай і расійскай дэлегацый у Стамбуле доўжыліся каля дзвюх гадзін
  4. Неафіцыйным заданнем было «трахацца за радзіму». Расказваем пра цынічную аперацыю спецслужбаў, якая ламала жаночыя лёсы
  5. Пратасевіч расказаў, колькі зарабляе велакур'ер сэрвісу «Яндэкс.Ежа»
  6. «С точки зрения силовиков, работа — удобное место». Как сейчас задерживают «за политику» и кто в зоне риска — рассказываем
  7. «Это была сковородка, меня ударили ей по ягодицам». Поговорили с парой, которую на годы разлучили из-за фото с марша
  8. «Зніклі ўсе абмежавальнікі». Навошта беларускія вайскоўцы спявалі на Краснай плошчы хвалебную песню пра Лукашэнку — меркаванне аналітыка
  9. «Старшим медсестрам угрожали уголовными делами за график дежурств». Что происходит в беларусском здравоохранении — рассказы с мест
  10. «Наша Ніва»: Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»
  11. «Трамп пралічыўся». Вядомы амерыканскі філосаф Фрэнсіс Фукуяма спрагназаваў, калі наступіць мір ва Украіне — пераказваем галоўнае
  12. Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»
  13. Ёсць пенсійная праблема, якую сілавікі вырашылі для сябе ў 2020-м, хоць Мінпрацы «пратэставала». Іншым не так пашанцавала — яшчэ актуальная
  14. Как российским СМИ приказано освещать переговоры в Стамбуле и почему туда отправили переговорщиков 2022 года — мнение экспертов
Читать по-русски


У пятніцу, 26 студзеня, на адной з вуліц Мінска кіроўца збіў жанчыну, якая пераходзіла дарогу па пешаходным пераходзе. Ад атрыманых траўмаў яна памерла. Інфармацыя пра ДТЗ з’явілася ў тэлеграм-канале УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Место аварии, Минск, 26 января 2024 года. Фото: телеграм-канал УГАИ ГУВД Мингорисполкома
Месца аварыі, Мінск, 26 студзеня 2024 года. Фота: тэлеграм-канал УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама

Паводле папярэдняй інфармацыі, аварыя здарылася 26 студзеня каля 20.15 на павароце з вуліцы Шафарнянскай на Гарадзецкую. За рулём быў 36-гадовы кіроўца. Пад колы яго Audi трапіла 60-гадовая жанчына.

— Яна перасякала праезную частку па рэгуляваным пешаходным пераходзе на дазваляльны зялёны сігнал святлафора, — расказаў начальнік аддзялення МЭА ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Міхаіл Гарох. — Ад атрыманых траўмаў пешаход памерла на месцы здарэння.

На месцы ДТЗ працавалі супрацоўнікі ДАІ Першамайскага РУУС Мінска і следча-аператыўная група.

— Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што падчас павароту налева ці направа кіроўца абавязаны саступіць дарогу пешаходам, якія перасякаюць праезную частку па пешаходным пераходзе, — адзначыў Міхаіл Гарох. — А пешаходы павінныя пераканацца, што кіроўцы іх бачаць і саступаюць ім дарогу, пасля чаго перайсці праезную частку.

Чытайце таксама