Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Без песень Меладзэ і ў форме: як пройдуць выпускныя ў школах і дзіцячых садках
  2. Сустрэча завершаная — перамовы ўкраінскай і расійскай дэлегацый у Стамбуле доўжыліся каля дзвюх гадзін
  3. «Старшим медсестрам угрожали уголовными делами за график дежурств». Что происходит в беларусском здравоохранении — рассказы с мест
  4. Как российским СМИ приказано освещать переговоры в Стамбуле и почему туда отправили переговорщиков 2022 года — мнение экспертов
  5. «Это была сковородка, меня ударили ей по ягодицам». Поговорили с парой, которую на годы разлучили из-за фото с марша
  6. «Зніклі ўсе абмежавальнікі». Навошта беларускія вайскоўцы спявалі на Краснай плошчы хвалебную песню пра Лукашэнку — меркаванне аналітыка
  7. «Наша Ніва»: Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»
  8. Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»
  9. «С точки зрения силовиков, работа — удобное место». Как сейчас задерживают «за политику» и кто в зоне риска — рассказываем
  10. Пратасевіч расказаў, колькі зарабляе велакур'ер сэрвісу «Яндэкс.Ежа»
  11. «Трамп пралічыўся». Вядомы амерыканскі філосаф Фрэнсіс Фукуяма спрагназаваў, калі наступіць мір ва Украіне — пераказваем галоўнае
  12. «Я разумею пункт гледжання Пуціна». «Люстэрка» пабывала на выступе Барака Абамы ў Польшчы — расказваем
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 

Ноччу ў Калодзішчах быў чуваць гук выбуху. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «МотолькоПомоги». Чытачы «Люстэрка» пішуць, што цяпер апытваюць жыхароў Вайсковага Гарадка ва Уруччы — паводле следчага, уначы адбыўся тэракт на чыгуначнай станцыі Азярышча.

Станция "Озерище". Фото: railwayz.info
Станцыя Азярышча. Фота: railwayz.info

Першым пра імаверны выбух увечары 5 кастрычніка паведаміў тэлеграм-канал «Посмотри, брехня?» — пра яго напісалі жыхары Калодзішчаў у Мінскім раёне.

Сёння раніцай, 6 кастрычніка, тэлеграм-канал «МотолькоПомоги» напісаў, што інфармацыя пацверджаная — выбух быў чуваць каля 23.20 у Калодзішчах у раёне радыёцэнтра, паводле іншай інфармацыі — у раёне чыгуначных шляхоў. Пазней у гэтым раёне бачылі машыны МНС.

«Таксама высветлілася, што гук выбуху быў чуваць нават у Мінску, у прыватнасці ва Уруччы і Зялёным Лузе. Гэта значыць, што гукавая хваля была ў радыусе 8 км. Што менавіта гэта было, пакуль невядома», — напісалі ў тэлеграм-канале.

У рэдакцыю «Люстэрка» таксама напісалі жыхары Вайсковага Гарадка. З іх словаў, прыкладна ў 23.15 у іх дамах «прайшла хваля, што ў доме затрэсліся вокны і ложак». А раніцай 6 кастрычніка сілавікі пачалі праводзіць апытанне мясцовых жыхароў, якім паведамілі, што «быў тэракт на станцыі Азярышча, узарвалі чыгунку».

Гэтая тэма таксама актыўна абмяркоўваецца ў чатах жыхароў Калодзішчаў — людзі пішуць, што выбухаў вечарам было два, яны таксама паведамляюць пра тое, што да раніцы на дарогах дзяжурылі сілавікі, а цяпер ідуць апытанні.

Супольнасць беларускіх чыгуначнікаў таксама паведаміла пра выбух.

«Паводле папярэдняй і пакуль неверыфікаванай інфармацыі, пашкоджаны ўчастак чыгуначнага палатна і стрэлачнага пераводу, якія злучаюць станцыйныя шляхі з пагрузачна-разгрузачнымі ў месцы знаходжання грузавых рампаў. Гэтыя інжынерныя збудаванні на названай станцыі перыядычна задзейнічаюцца для выканання пагрузачна-разгрузачных аперацый з ваеннай тэхнікай», — расказалі чыгуначнікі.

Азярышча — асноўная станцыя, на якой ажыццяўляецца пагрузка ваеннай тэхнікі ў раёне Мінска. Побач са станцыяй размешчаныя 120-я механізаваная брыгада і 127-я брыгада сувязі, а таксама 56-ы полк сувязі.

Адзначым, што МНС, МУС або СК нічога не паведамлялі пра такое здарэнне, гэтак жа як і Беларуская чыгунка.