1. Троллейбусная сеть Минска — крупнейшая в мире. Почему от этого транспорта отказываются во многих странах, несмотря на экологичность?
  2. Эксперты проанализировали вчерашнее согласие Путина на прекращение огня, но «с нюансами» — вот их выводы
  3. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  4. Чиновники много рассуждают, что сделать, чтобы медработники не уезжали из страны. Медсестра из минской больницы дала им простой ответ
  5. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  6. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  7. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  8. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  9. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  10. Вырашылі праверыць інфармацыю ад BYPOL і паспрабавалі ўладкавацца ў дзяржарганізацыі з подпісам за Бабарыку. Расказваем, што з гэтага выйшла
  11. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  12. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  13. Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
  14. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
Читать по-русски


/

Сілавікі выклалі «пакаяльнае» відэа з мужам палітзняволенай Кацярыны Андрэевай — журналістам Ігарам Ільяшом. Раніцай яго фота ў кайданках апублікаваў набліжаны да ГУБАЗіК тэлеграм-канал.

Игорь Ильяш. Фото из приближенного к ГУБОПиК телеграм-канала
Ігар Ільяш. Фота з набліжанага да ГУБАЗіК тэлеграм-канала

У «пакаяльным» відэа Ігар Ільяш кажа, што з траўня 2017-га да ліпеня 2021 года быў супрацоўнікам тэлеканала «Белсат», пасля гэтага стаў журналістам-фрылансерам.

На камеру журналіст гаворыць, што «цягам усіх гэтых гадоў неаднаразова даваў інтэрв'ю розным медыя», сярод якіх былі рэсурсы, «у той ці іншы час» прызнаныя ў Беларусі «экстрэмісцкімі фарміраваннямі». Яго таксама змусілі сказаць, што ён даваў каментары замежным, у тым ліку ўкраінскім, СМІ.

Паводле версіі сілавікоў, Ільяш «займаўся спрыяннем экстрэмісцкім фарміраванням і зборам звестак для замежных разведак».

Не паведамляецца, ці выстаўленыя яму якія-небудзь абвінавачванні.

Ігар Ільяш — журналіст і муж журналісткі Кацярыны Бахвалавай (Андрэевай), якая знаходзіцца ў калоніі. У суаўтарстве з ёй ён напісаў кнігу «Беларускі Данбас» (у сакавіку 2021 года суд уключыў яе ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў), у якой расказваецца пра беларусаў, якія ўдзельнічалі ў вайне на Данбасе як з боку Украіны, так і з боку Расіі.

У лістападзе 2020 года Ільяшу прызначылі 15 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у пікетаванні. 16 ліпеня 2021 года ён быў затрыманы падчас масавых ператрусаў у незалежных журналістаў у Мінску і іншых гарадах Беларусі. У кватэры журналіста правялі ператрус, забралі тэхніку і кнігі, а потым яго змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. Пасля 15 сутак арышту ён выйшаў на волю.

Кацярына Андрэева працавала журналісткай на тэлеканале «Белсат». Яе затрымалі ў лістападзе 2020 года падчас стрыму з «плошчы Перамен», дзе сілавікі жорстка разганялі пратэстоўцаў. Суд асудзіў яе на два гады пазбаўлення волі, аднак потым на яе завялі новую крымінальную справу — пра здраду дзяржаве. Працэс быў закрытым. З улікам папярэдняга тэрміну яна атрымала 8 гадоў і 3 месяцы пазбаўлення волі. Яна знаходзіцца ў гомельскай ПК № 4. МУС уключыла палітзняволеную ў спіс «экстрэмістаў».

Чытайце таксама